Максім Вітус
| Максім Вітус | ||
![]() | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 лютага 1989[1][2][3] (37 гадоў) | |
| Рост | 181 см | |
| Вага | 76 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006 | ПМЦ[d] | 13 (0) |
| 2007—2011 | Партызан Менск | 59 (0) |
| 2012—2014 | Нёман Горадня | 79 (3) |
| 2015 | Дынама Менск | 19 (0) |
| 2016 | Спліт | 22 (0) |
| 2017—2020 | Дынама Берасьце | 83 (0) |
| Зборныя | ||
| 2007—2008 | Беларусь (да 19)[d] | 6 (1) |
| 2008—2010 | Беларусь (да 21) | 8 (0) |
Максім Вітус (нар. 11 лютага 1989 году, Ваўкавыск, БССР) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футболам пачаў займацца зь веку 15 гадоў. Выхаванец ваўкавыскай раёнай комплекснай ДЮСШ. Сваю прафэсійную кар’еру распачаў у 2007 годзе ў менскім клюбе МТЗ-РІПА, падчас выступаў за які праходзіў стажыроўку ў шатляндзкім «Гартсе».
2 лютага 2012 году пасьля расфармаваньня менскага клюбу падпісаў двухгадовую дамову з гарадзенскім клюбам «Нёман»[4]. У сэзоне 2013 году некаторы час выкарыстоўваўся як флянгавы паўабаронца, але пазьней вярнуўся на звыклую пазыцыю левага абаронцы. У кастрычніку 2014 году быў на праглядзе ў казаскім «Кайсары»[5], але пазьней вярнуўся ў Горадню. У сьнежні 2014 году быў на праглядзе ў польскай «Завішы», але не падышоў клюбу[6].
У сакавіку 2015 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[7]. У складзе дынамаўцаў здолеў замацавацца на пазыцыі левага абаронцы. У студзені 2016 году перайшоў у харвацкі клюб «Спліт», зь якім падпісаў кантракт на 2,5 году[8]. У лістападзе 2016 году на ўзаемную згоду скасаваў кантракт з «Сплітам»[9]. Пасьля зыходу Вітусам цікавіўся шэраг беларускіх і замежных клюбаў.
У лютым 2017 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама»[10]. У складзе берасьцейскай каманды быў асноўным левым абаронцам. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт зь берасьцейцамі да канца 2020 году[11]. У сэзоне 2019 году заставаўся гульцом асноўнага складу, у чэрвені і ліпені не гуляў праз траўму. У сьнежні 2019 году пакінуў берасьцейскі клюб[12], аднак у студзені 2020 году вярнуўся і падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі на адзін год[13]. У сэзоне 2020 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2020 году разам з большасьцю асноўнага складу пакінуў берасьцейскі клюб. Пазьней, завяршыўшы кар’еру ў футболе, і пааў працаваць у сфэры IT[14].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мае на сваім рахунку выступы за юнацкую зборную Беларусі, у складзе якой станавіўся пераможцам мэмарыялу Гранаткіна ў 2007 годзе. Быў заяўлены ў якасьці гульца зборнай краіны на Алімпійскія гульні ў Лёндане, аднак з прычыны траўмы на футбольным спаборніцтве не выступаў[15]. На турніры ў заяўцы яго замяніў Максім Скавыш.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2017, 2018
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2018, 2019, 2020
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2015
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 19 | 0 |
| Дынама Берасьце | 2017 | Найвышэйшая ліга | 24 | 0 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 23 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Maksim Vitus // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Maksim Vitus // FBref (анг.)
- ↑ Maksim Vitus // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Максим Витус — игрок «Немана»(недаступная спасылка)
- ↑ Витус и Сверчинский отправились в Казахстан (рас.)
- ↑ Витус не подошел «Завише» (рас.)
- ↑ Максим Витус официально перешел в минское «Динамо» (рас.)
- ↑ Максим Витус подписал контракт с хорватским «Сплитом» (рас.)
- ↑ Максим Витус расторг контракт со "Сплитом" (рас.)
- ↑ Максим Витус стал игроком брестского «Динамо» (рас.)
- ↑ Витус продлил контракт с брестским «Динамо» до 2020 года (рас.)
- ↑ Витус покидает брестское "Динамо" (рас.)
- ↑ Новый контракт Витуса с брестским "Динамо" рассчитан на один год (рас.)
- ↑ Максим Витус: "Надеюсь, встреча "Динамо" и "Немана" станет настоящей рубкой" (рас.)
- ↑ Максим Витус не сыграет на Олимпиаде-2012(недаступная спасылка). «Наш Час». Ваўкавыская раённая газэта.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце transfermarkt.de (анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
