Перайсьці да зьместу

Уладзімер Макоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Макоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 23 красавіка 1977(1977-04-23)[1] (48 гадоў)
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1993—1995 Маладэчна-2018 47 (11)
1996—1997 Дынама Менск 57 (39)
1997—1999 Дынама Кіеў 14 (4)
1999 Балтыка 15 (2)
1999—2000 Ворскла Палтава 15 (2)
2000—2001 ЦСКА Кіеў[d] 7 (0)
2001—2003 Гавэрла Ужгарад 48 (2)
2003 Балтыка 1 (0)
2003 Дынама Менск 12 (1)
2004 Тарпэда Менск 19 (4)
2004—2006 Шамахы 52 (11)
2007 Дарыда 25 (4)
2008 Нафтан 27 (7)
2009 Мікашэвічы 16 (0)
2010—2012 Гарадзея 59 (25)
2013 Іслач 3 (0)
Зборныя
1995—1997 Беларусь (да 21) 11 (4)
1995—2000 Беларусь 28 (4)

Уладзі́мер Мако́ўскі (нар. 23 красавіка 1977 году) — беларускі футбаліст, нападнік. Найлепшы футбаліст Беларусі 1996 году. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2].

Уладзімер Макоўскі і ягоны брат-блізьнюк Міхаіл пачалі займацца футболам у родным Маладэчне, дзе іхным настаўнікам у мясцовай ДЮСШ быў Анатоль Берасьнёў. У веку 16 гадоў юнакі апынуліся ў клюбе «Электрамодуль», які браў удзел у першынстве трэцяга дывізіёну Беларусі. Аднойчы гульню гэтай каманды наведаў будучы трэнэр зборнай Беларусі Сяргей Бароўскі, які трэнаваў на той час іншы маладэчанскі «Мэталюрг». Ужо ў наступным сэзоне браты абаранялі колеры гэтай каманды, якая гуляла ў Найвышэйшай лізе і ставіла перад сабой значна больш сур’ёзныя задачы, чым іхняя папярэдняя каманда. У гэтым клюбе хлопцы правялі два гады, пасьля чаго іх запрасілі далучыцца да менскага «Дынама».

Менавіта ў сталічным клюбе па-сапраўднаму быў выкрыты талент Уладзімера. У 1996 годзе ён стаў найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі, дапамог сваёй камандзе здабыць срэбраныя ўзнагароды чэмпіянату і дакрочыць да фіналу Кубка Беларусі. У наступным годзе сам Макоўскі выглядаў магчыма і ня гэтак жа яскрава, аднак каманда змагла падняцца на верхавіну турнірнай табліцы чэмпіянату паводле вынікаў сэзону. Браты поруч перайшлі ў кіеўскае «Дынама», якое перажывала час адраджэньня. Былі прапановы і ад іншых клюбаў, у прыватнасьці ад маскоўскага «Спартака», аднак да канкрэтыкі там гэтак і не дайшло. У Кіеве на блізьнюкоў рабілі вялікія надзеі, аднак Уладзімеру было вельмі цяжка канкураваць за месца ў складзе зь Сяргеем Рабровым і Андрэем Шаўчэнкам. Таксама зьявіліся праблемы з выкананьнем спартовага рэжыму. Форму даводзілася падтрымліваць пераважна выступаючы ў складзе «Дынама-2». У 1999 годзе шляхі братоў Макоўскіх упершыню разышліся, бо Ўладзімер трапіў у каралявецкую «Балтыку». Аднак, даволі хутка двайняты зноў апынуліся разам, бо Ўладзімера запрасілі на параду брата ў склад палтаўскай «Ворсклы».

Цягам наступных чатырох гадоў Уладзімер зьмяніў цэлы шэраг клюбаў, сярод якіх былі ужгарадзкае «Закарпацьце», кіеўскі ЦСКА і зноў «Балтыка». У 2003 годзе ягоны кантракт з кіеўскім «Дынама» падышоў да канца, і Макоўскі пастанавіў сабе вярнуцца на радзіму, вярнуўшыся ў менскае «Дынама». Футбаліст пасьля гэтага зьмяняў каманды амаль што год, затрымаўшыся ў «Гарадзеі». Апошнім клюбам у гульнёвай кар’еры стала «Іслач».

Улетку 2012 году перайшоў на трэнэрскую працу. Пэўны час уваходзіў у трэнэрскі склад футбольнага клюбу «Іслач» з Найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі[3]. 10 жніўня 2016 году ў СМІ зьявілася інфармацыя аб датычнасьці Макоўскага зь некалькімі гульцамі клюбу да арганізацыі дамоўленых матчаў. Размова аб сустрэчы паміж камандамі «Іслач» і берасьцейскім «Дынама», у якім берасьцейская каманда займела перамогу зь лікам 4:2. 19 лютага 2018 году ўжо экс-трэнэр «Іслачы» Ўладзімер Макоўскі пажыцьцёва быў дыскваліфікаваны АБФФ[4].

Дамоўленыя гульні

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

За ўдзел у дамоўленых гульнях судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і цягам 5 гадоў забаронены ўдзел у прафэсійных спартовых спаборніцтвах[5], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[4].

  • Чэмпіён Беларусі: 1997
  • Чэмпіён Украіны: 1998, 1999