Сяргей Крывец
Сяргей Крывец | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 чэрвеня 1986 (37 гадоў) Горадня, Беларусь | |
Рост | 177 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Вяра Леха | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003—2006 2006—2009 2009—2012 2012—2013 2013—2014 2014—2016 2016—2017 2017—2018 2018—2021 2021—2022 2022— |
Лякаматыў Менск БАТЭ Лех Цьзянсу Сайнці БАТЭ Мэц Вісла Плоцк Арка Гдыня Дынама Берасьце Лех 2 Вяра Леха |
52 (15) 92 (28) 59 (8) 20 (1) 35 (18) 36 (2) 23 (2) 10 (2) 32 (6) 47 (8) 25 (13) |
Зборныя | ||
2004 2006—2009 2008—2016 |
Беларусь (да 19) Беларусь (да 21) Беларусь |
11 (3) 25 (5) 38 (5) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сярге́й Крыве́ц (нарадзіўся 8 чэрвеня 1986 году, Горадня, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца берасьцейскага «Дынама». За нацыянальную зборную Беларусі згуляў 38 матчаў і забіў 5 галоў. Аўтар першага голу беларускіх клюбаў у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў, забітага падчас гульні зь «Ювэнтусам» (агульны лік — 2:2) 30 верасьня 2008 году. Найлепшы футбаліст Беларусі 2014 году.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кар’ера Сяргея пачалася ў Горадні, дзе ён займаўся ў ДзЮСШ «Белкард», пад кіраўніцтвам Уладзімера Сямерыкава. У 2003 годзе трапіў у склад менскага клюбу «Лякаматыў». Паводле вынікаў чампіянату ў першай лізе 2004 году «Лякаматыў» атрымаў права выступаць у вышэйшай лізе, а Сяргей быў адным з найлепшых бамбардзіраў клюбу.
У 2006 годзе Крывец перайшоў у БАТЭ, у складзе якого наступныя 4 гады запар станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У 2009 паводле вынікаў апытаньня, якое праводзілася газэтай «Прессбол» Сяргей быў прызнаны найлепшым футбалістам чэмпіянату.
У сьнежні 2009 году Крывец перайшоў у польскі «Лех» з Познані[1]. «Лех» у 2010 годзе стаў чэмпіёнам Польшчы. Сяргей правёў 13 матчаў і забіў 3 галы. У ліпені 2012 году быў набыты кітайскім клюбам «Цьзянсу Сайнці»[2], дзе спачатку трывала гуляў у аснове, але з траўня 2013 году перастаў зьяўляцца на пляцоўцы. 21 чэрвеня 2013 году скасаваў кантракт з кітайскім клюбам «Цьзянсу Сайнці»[3].
6 ліпеня 2013 году вярнуўся ў БАТЭ, прычым падпісаў кантракт да 30 чэрвеня 2016 году[4][5][6][7]. Пачаў ня вельмі ўдала, гэтак 23 ліпеня 2013 году ў адказным матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць карагандзінскага «Шахцёру» не забіў пэнальці, у выніку чаго БАТЭ саступіў 0:1 і вылецеў з розыгрышу эўрапейскага першынства. Але пазьней выправіўся ў чэмпіянаце Беларусі: тройчы аформіў дубль у браму салігорскага «Шахцёру», дзякуючы чаму БАТЭ здолеў перагнаць гэты клюб і атрымаць чарговае чэмпіёнства. У 2014 годзе стаў сапраўдным лідэрам клюбу, дзякуючы чаму БАТЭ зноўку здолеў выйсьці ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў. Сваёй выніковай гульнёй зацікавіў францускі клюб «Мэц», куды перайшоў напрыканцы жніўня[8][9][10]. Сума трансфэру не была разгалошана. На момант сыходу з БАТЭ Сяргей зьяўляўся найлепшым бамбардзірам (10 пунктаў) і асыстэнтам (11 пунктаў) чэмпіянату Беларусі 2014 году. У ліпені 2016 году перайшоў у плоцкую «Віслу»[11]. У ліпені 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Арка» з Гдыні[12]. У чэрвені 2018 году падпісаў кантракт на 2,5 году зь берасьцейскім «Дынама»[13].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 2 лютага 2008 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ісьляндыі. У далейшым трывала выклікаўся ў зборную, але пасьля пераезду ў Кітай улетку 2012 году перастаў трапляць у асноўную каманду. Па вяртаньні ў БАТЭ дзякуючы добрай гульні ў чэмпіянаце зноўку атрымаў выклік у зборную ў кастрычніку 2013 году.
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2006, 2007, 2008, 2009, 2013, 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2006
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2014, 2020
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2007, 2008, 2009, 2013, 2014
- Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі: 2009
- Найлепшы паўабаронца чэмпіянату Беларусі: 2014
«Лех»:
- Чэмпіён Польшчы: 2010
- Супэркубак Кітаю: 2013
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
БАТЭ | 2013 | Найвышэйшая ліга | 15 | 8 |
2014 | Найвышэйшая ліга | 20 | 10 | |
Дынама Берасьце | 2018 | Найвышэйшая ліга | 11 | 1 |
2019 | Найвышэйшая ліга | 2 | 1 | |
2020 | Найвышэйшая ліга | 19 | 4 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі перайшоў у польскі «Лех»(недаступная спасылка) «Наша Ніва», 22 сьнежня 2009
- ^ Сергей Кривец перешел из «Леха» в «Цзянсу Сайнти»(рас.)
- ^ Кривец расторг контракт с китайским «Цзянсу Сэйнти» и стал свободным агентом(недаступная спасылка)(рас.)
- ^ Футбол. Сергей Кривец перешел в БАТЭ(рас.)
- ^ Кривец подписал 3-летний контракт с БАТЭ(рас.)
- ^ Сергей Кривец — футболист БАТЭ
- ^ Крывец вярнуўся ў БАТЭ «Наша Ніва», 6 ліпеня 2013
- ^ Сяргей Крывец сышоў з БАТЭ ў французскі «Мец». Наша Ніва
- ^ Сяргей Крывец сышоў з БАТЭ ў французскі «Мец». Эўрарадыё
- ^ «Метц» официально представил Кривца. Tribuna.com
- ^ Сергей Кривец подписал однолетний контракт с «Вислой» из Плоцка(рас.)
- ^ Сергей Кривец стал игроком польской «Арки»(рас.)
- ^ Сергей Кривец подписал контракт с брестским «Динамо»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сяргей Крывец будзе пісаць у блог па-беларуску «Наша Ніва»
- Профіль на Transfermarkt
- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на 90minut
- Профіль(анг.) на Transfermarkt
- Профіль(анг.) на Soccerway
- Профіль(анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Горадні
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Футбалісты клюбу СКВІЧ Менск
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Лех» Познань
- Футбалісты клюбу «Цьзянсу Сунін» Нанкін
- Футбалісты клюбу «Мэц»
- Футбалісты клюбу «Вісла» Плоцк
- Футбалісты клюбу «Арка» Гдыня
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Вяра Леха» Познань