Мікалай Януш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Януш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 9 верасьня 1984 (35 гадоў)
Мікашэвічы, Беларусь
Рост 182 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Шахцёр Салігорск
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2009
2010—2011
2012—
2018
Граніт
Дынама Берасьце
Шахцёр
Нёман Горадня (арэнда)
203 (46)
35 (10)
169 (67)
28 (4)
Зборныя
2015—2016 Беларусь 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 жніўня 2019.

Мікала́й Я́нуш (нарадзіўся 9 верасьня 1984 году, Мікашэвічы, БССР) — беларускі футбаліст, гуляе нападнікам за салігорскі «Шахцёр». У 2015—2016 гадах правёў 4 матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Найлепшы бамбардзір чэмпіянатаў Беларусі 2014 і 2015 гадоў. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[1].

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец мікашэвіцкага футболу, доўгі час гуляў за «Граніт», пасьля вылету мікашэвіцкага клюбу з найвышэйшай лігі перайшоў у берасьцейскае «Дынама». У новым клюбе Януш хутка стаў гульцом асноўнага складу і ў першым жа сэзоне забіў за берасьцескі клюб 10 галоў у чэмпіянаце. У першым туры чэмпіянату 2011 году атрымаў траўму, з-за якой прапусьціў амаль увесь сэзон[2]. Аднак гэта ня стала перашкодай жаданьню салігорскага «Шахцёру» набыць пэрспэктыўнага галеадора.

«Шахцёр»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2011 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Спачаку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі цэнтральнага нападніка. У чэрвені 2012 году атрымаў траўму, вярнуўся ў верасьні 2012 году і неўзабаве зноўку стаў зьяўляцца ў стартавым складзе.

У сэзоне 2013 году пасьля зыходу з каманды Дзьмітрыя Камароўскага, стаў праводзіць больш часу на пазыцыі адзінага цэнтарфорварду. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[3]. Выдатна правёў сэзон 2014 году, калі з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам вышэйшай лігі. Акрамя таго, 14 верасьня 2014 году за 5 хвілінаў аформіў хет-трык у браму менскага «Дынама», пасьля чаго атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі[4], аднак на пляцоўцы гэтак і не зьявіўся. У сьнежні 2014 году чарговы раз падоўжыў кантракт з салігорцамі[5].

Новы сэзон пачаў гэтак жа выдатна, ужо ў двух першых турах Мікалай тройчы прымушаў супернікаў капітуляваць перад ім, а да таго. 11 красавіка 2015 году ў Салігорску ў матчы супраць «Слуцку» Януш за тры хвіліны ў канцы матчу зрабіў дубль. 19 красавіка ў гасьцёх у мазырскай «Славіі», гуляючы ў меншасьці, Януш выраўняў лік на табло 1:1. Да таго ж 4 красавіка таго ж году ў матчы Кубка Беларусі Мікалай дзякуючы дублю дазволіў перайграць «Шахцёру» мікашэвіцкі «Граніт».

У лютым 2018 году аддадзены ў арэнду ў гарадзенскі «Нёман»[6]. У сьнежні 2018 году вярнуўся ў «Шахцёр»[7].

Міжнародная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 сакавіка 2015 году дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні супраць зборнай Габону.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шахцёр»:

Індывідуальныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015
  • Найлепшы нападнік чэмпіянату Беларусі: 2015
  • У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015, 2016

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Шахцёр Салігорск 2015 Найвышэйшая ліга 25 15
2016 Найвышэйшая ліга 24 12
2017 Найвышэйшая ліга 26 5
Нёман 2018 Найвышэйшая ліга 28 4

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]