Футбаліст году Беларусі
Найле́пшы футбалі́ст Белару́сі — узнагарода найлепшаму футбалісту Беларусі, якога вызначаюць штогод па скачэньні сэзону апытаньнем сярод футбольных гульцоў, спэцыялістаў і журналістаў. З 1991 году гэтае апытаньне ладзіць газэта «Прессбол». Найлепшымі футбалістамі Беларусі прызнаваўся 21 чалавек.
Найлепшыя футбалісты Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1983: Сяргей Гоцманаў
- 1984: Сяргей Алейнікаў
- 1985: Сяргей Гоцманаў
- 1986: Сяргей Алейнікаў
- 1987: Сяргей Гоцманаў
- 1988: Сяргей Алейнікаў
- 1989: Сяргей Гоцманаў
- 1990: Аляксандар Мятліцкі
- 1991: Юры Курбыка
- 1992: Андрэй Зыгмантовіч
- 1993: Сяргей Герасімец
- 1994: Андрэй Зыгмантовіч
- 1995: Валянцін Бялькевіч
- 1996: Уладзімер Макоўскі
- 1997: Андрэй Лаўрык
- 1998: Аляксандар Хацкевіч
- 1999: Сяргей Гурэнка
- 2000: Аляксандар Хацкевіч
- 2001: Генадзь Туміловіч
- 2002: Аляксандар Глеб
- 2003: Аляксандар Глеб
- 2004: Максім Рамашчанка
- 2005: Аляксандар Глеб
- 2006: Аляксандар Глеб
- 2007: Аляксандар Глеб
- 2008: Аляксандар Глеб
- 2009: Аляксандар Кульчы
- 2010: Юры Жаўноў
- 2011: Аляксандар Гутар
- 2012: Рэнан Брэсан
- 2013: Цімафей Калачоў
- 2014: Сяргей Крывец
- 2015: Ігар Стасевіч
- 2016: Цімафей Калачоў
- 2017: Міхаіл Гардзяйчук
- 2018: Ігар Стасевіч
2008
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 624 баламі першае месца заняў Аляксандар Глеб (166 першых месцаў, 50 другіх і 26 трэціх), стаўшы гульцом году ў шосты раз. Да гэтага Аляксандар быў названы лепшым у 2002, 2003, 2005—2007 гадах. Другое месца па выніках 18-га штогадовага галасаваньня заняў форвард беларускай зборнай і барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў, у якога 466 балаў. Трэцяе месца дасталася паўабаронцу нацыянальнай зборнай і расейскага «Растова» Аляксандру Кульчыю, які атрымаў 312 балаў.
У апытаньні прынялі ўдзел 354 рэспандэнты — футбольныя спэцыялісты, капітаны зборных камандаў краіны, клюбаў вышэйшай лігі і журналісты, што асьвятлялі футбольную тэматыку ў друку, тэле- і радыёэтэры.