Перайсьці да зьместу

Лукомка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Лукомка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Лукомскае
Вусьце Вула
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 53 км
Сярэднегадавы сьцёк 5,4 м³/с
Плошча басэйну 831 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Луко́мка, Лукамка, Уюно́к — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Вулы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 831 км². Выдатак вады ў вусьці 5,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выцякае з Лукомскага возера каля места Новалукомля, цячэ ўздоўж усходняй ускраіны Лукомскага ўзвышша Чашніцкай раўнінай, вусьце ў межах места Чашнікаў.

Даліна трапэцападобная, шырыня яе 400—600 м, у ніжняй плыні да 5 км. Абалона перарывістая, у вярхоўі і вусьцевай частцы забалочаная; шырыня 200—500 м, на забалочаных дзялянках да 1,6 км. Рэчышча моцназьвілістае, шырынёй 15—20 м у верхняй плыні, 8—12 м на астатнім працягу.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,1 м. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 8 дзён. Каля вёскі Рудніцы Лукомскае вадасховішча[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 227.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 227.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1-2. — Л., 1971.