Вадзяны млын (Лужкі)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Вадзяны млын
| |
Вадзяны млын
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Лужкі |
Каардынаты | 55°21′06.38″ пн. ш. 27°51′45.75″ у. д. / 55.3517722° пн. ш. 27.8627083° у. д.Каардынаты: 55°21′06.38″ пн. ш. 27°51′45.75″ у. д. / 55.3517722° пн. ш. 27.8627083° у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Вадзяны млын | |
Вадзяны млын на Вікісховішчы |
Вадзяны млын — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стагодзьдзя ў Лужках. Знаходзіцца каля запруды на правым беразе ракі Мнюты.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вадзяны млын у Лужках збудавалі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў. У 1912 годзе над ім надбудавлі два паверхі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік прамысловай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне 3-павярховы будынак пад высокім 2-схільным дахам. Цокальны паверх з бутавага каменю. Прафіляваны карніз аддзяляе два верхнія паверхі з цэглы (надбудаваныя ў 1912 годзе). Унутры на кожным паверсе вылучаецца тры памяшканьні: вялікае цэнтральнае і два вузкія тарцовыя. Унізе заходняй часткі будынка ў камэры стаяць дзьве турбіны. У цэнтральным памяшканьні цокальнага паверху месьцяцца мэханізмы перадачы і рэгуляваньня руху турбінаў. На другім паверсе стаяць жорны і прыстасаваньні для сартаваньня мукі. Адсюль транспартэрам мука падаецца на трэці паверх[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алісейчык В. Лужкоўскі вадзяны млын // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 266.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.