Перайсьці да зьместу

Мнюта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Мнюта
лац. Mniuta
Мнюта ў вёсцы Плісе
Мнюта ў вёсцы Плісе
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Пліса
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 41 км
Сярэднегадавы сьцёк 5,6 м³/с
Плошча басэйну 873 км²
Нахіл воднай паверхні 1,1 ‰

Мню́та — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці. Даўжыня 41 км. Плошча вадазбору 873 км². Выдатак вады ў вусьці 5,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1‰.

На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Пліса і Лужкі.

Прыток — рака Лучайка.

Выцякае з возера Плісы каля вёскі Плісы Глыбоцкага раёну, цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў і паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны праз азёры Мнюту і Вялец, вусьце за 0,5 км на ўсход ад вёскі Балбекаў Шаркоўшчынскага раёну. Даліна скрынкападобная, шырынёй 200—400 м. Абалона перарывістая, вузкая, месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня рэчышча 15—30 м[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 248.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 248.