Палацава-паркавы комплекс Плятэраў (Гарадзец)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў
| |
Палац Плятэраў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гарадзец |
Каардынаты | 55°20′33″ пн. ш. 27°53′18″ у. д. / 55.3425° пн. ш. 27.88833° у. д.Каардынаты: 55°20′33″ пн. ш. 27°53′18″ у. д. / 55.3425° пн. ш. 27.88833° у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў | |
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Плятэраў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва пачатку XIX стагодзьдзя ў Гарадцы каля Лужкоў. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаецца з палаца, капліцы, парку, жылых і гаспадарчых пабудоваў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны палац у Гарадцы збудавалі ў канцы XVIII ст. У другой палове XIX ст. зьявіліся мураваныя гаспадарчыя пабудовы. У пачатку XX ст. палац часткова перабудавалі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац — кампазыцыйны цэнтар сядзібы. Гэта выцягнуты 1-павярховы будынак, які мае 2-павярховую цэнтральную частку, вылучаную 4-калённым портыкам. Фасады аздабляюцца прафіляванымі ліштвамі аконных праёмаў, на другім паверсе — дадаткова пілястрамі і сандрыкамі. У цэнтральнай частцы першага паверху разьмяшчаліся вэстыбюлі і парадная заля з выхадам на тэрасу, на другім — жылыя пакоі. Бакавыя часткі мелі калідорны плян. Рэканструкцыя пачатку XX ст. зьмяніла аздабленьне фасадаў і ўнутраны плян, але захавала агульную кампазыцыю.
Збудаваныя з бутавага каменю гаспадарчыя пабудовы аздабляюцца цаглянымі лапаткамі, ліштвамі. Арнамэнтальныя ўстаўкі з бутавага каменю ўпрыгожваюць уязную браму.
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тры крутыя выгіны ракі Мнюты ўтвараюць пэйзажную кампазыцыю парку і штучных вадаёмаў. За ракой восьсю палаца — паляна з маляўнічымі групамі бярозаў. У парку пасадкі дрэваў лісьцевых парод з паасобнымі елкамі. У дэндралягічным складзе трапляюцца елка блакітная, вярба белая ніцая, лістоўніца эўрапейская і дэкаратыўны хмызьняк — сьпірэя, шыпшына, бэз ды іншыя[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1914 г.
-
1918 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Брама
-
Капліца
-
Кузьня
-
Гаспадарчая пабудова
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 195.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000836 |