Алена Кобец-Філімонава
Алена Кобец-Філімонава | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 13 кастрычніка 1932 (92 гады) Круглае, Магілёўская вобласьць |
Памерла | 15 чэрвеня 2013 або 2013[1] |
Бацькі | Рыгор Кобец |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | дзіцячая пісьменьніца, перакладніца, дасьледніца кінамастацтва |
Мовы | беларуская, расейская |
Але́на Ко́бец-Філімо́нава (13 кастрычніка 1932, Круглае, Магілёўская вобласьць) — дзіцячая пісьменьніца, перакладніца, дасьледніца беларускага кінамастацтва.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і тэатральнага драматурга і сцэнарыста Рыгора Кобеца. Пасьля вызваленьня Беларусі жыла ў Менску, вучылася ў музычнай школе-дзесяцігодцы імя Л. Александроўскай. У 1954—1955 займалася ў музычнай вучэльні пры кансэрваторыі ў Ленінградзе. Працавала выкладніцай у музычных школах. З 1964—1966, у сувязі з камандзіроўкай мужа, жыла ў Грэцыі, вучылася ў Атэнскай кансэрваторыі, брала платныя ўрокі. Сябра Саюзу пісьменьнікаў ССССР з 1965.
У 1969 закончыла аддзяленьне Беларускай дзяржкансэрваторыі па клясе фартэпіяна, у 1971 — Вышэйшыя літаратурныя курсы пры літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Працавала рэдактарам на кінастудыі «Беларусьфільм», у выдавецтве «Юнацтва».
У 2002 працавала над дакумэнтальнымі аповедамі пра кінадраматургію свайго бацькі «Беларускія шванкі».
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынала пісаць на беларускай і расейскай мовах. Выйшлі зборнікі вершаў «Казка пра месяц» (1963), «Залаты ручнік» (1972), «Лясной барабан» (1970), а таксама аповесьць «Жаваранкі над Хатыньню» (1977, рас. выданьне 1973), зборнікі казак «Читайка и Гуляйка» (1963), «Семь художников» (1965), «Сказки старого Яниса» (1969), «Вянок дзівосаў» (1986), раман «Агні за перавалам» (1987).
У 1973 на сцэнар пісьменьніцы пастаўлены мультфільм «Вася Бусьлік і яго сябры». Укладальніца (у сааўтарстве) зборніка беларускай паэзіі «Земля с лазурными очами». У тым жа годзе выйшла кніга перакладаў навагрэцкай паэзіі Яніса Рыцаса «Макронікас». Напісала кнігу нарысаў пра Грэцыю «В королевстве... но не сказочном» (1968).
У 1978 па матывах аповесьці «Блакітны экспрэс» пастаўлены аднайменны спэктакль. У 2001 на старонках часопіса «Полымя» былі надрукаваныя ўспаміны пісьменьніцы пра маленства — «На беразе Друці».
У 2005 годзе выдала дакумэнтальную аповесьць «Распятая Хатынь»[2].
Творы пісьменьніцы перакладаліся на кіргіскую, летувіскую, нямецкую, расейскую, татарскую і ўкраінскую мовы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kobec-Fìlìmonava, Alena Ryhoraŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Таццяна Уласенка Крыж распятай Губы. Новы час. Праверана 16 студзеня 2012 г. Абавязковыя парамэтры
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кобец-Філімонава Алена Рыгораўна(недаступная спасылка) на сайце Магілёўскай абласной бібліятэкі
- Алена Кобец-Філімонава // Роднае слова. — Мн.: 10. — № 2002. — С. 49.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пісьменніца Алена Кобец-Філімонава: У трагедыі Хатыні шмат у чым вінаватыя партызаны. БелаПАН. Праверана 10 студзеня 2012 г.