Бразгучка
| Бразгучка | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Паўзуны |
| Атрад | Лускаватыя |
| Падатрад | Зьмеі |
| Сямейства | Гадзюкавыя |
| Падсямейства | Ямкагаловыя |
| Род | Бразгучка |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Crotalus | |
Бразгу́чка (па-лацінску: Crotalus) — род зьмей у падсямействе ямкагаловых (Crotalinae). Прадстаўнікамі зьяўляюцца пераважна атрутныя зьмеі сярэдніх памераў. Максымальная даўжыня самых буйных відаў, бразгучцы рамбічнай (Crotalus adamanteus) і бразгучцы тэхаскай (Crotalus atrox), дасягае каля двух мэтраў. Характэрная для ўсіх відаў асаблівасьць — наяўнасьць хваставога пагрымка з абрагавелых кольцападобных ўтварэньняў, пры вібрацыі якіх узьнікае трэск — акустычны сыгнал, якім зьмяя папярэджвае ворагаў пры небясьпецы. Трашчоткі на канцы хваста няма толькі ў маладых асобін, а таксама ў адзінага з прастаўнікоў віда — каталінскай бразгучцы (Crotalus catalinensis) з вострава Санта Каталіна ў Каліфарнійскім заліве. Жыцьцёвы арэал бразгучак абмежаваны тэрыторыямі Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бразгучка. ScienceDirect (анг.).