Перайсьці да зьместу

Царква Покрыва Багародзіцы (Дудаковічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Покрыва Багародзіцы
Пакроўская царква
Пакроўская царква
Краіна Беларусь
Вёска Дудаковічы
Каардынаты 54°17′14.70″ пн. ш. 29°54′40.20″ у. д. / 54.2874167° пн. ш. 29.9111667° у. д. / 54.2874167; 29.9111667Каардынаты: 54°17′14.70″ пн. ш. 29°54′40.20″ у. д. / 54.2874167° пн. ш. 29.9111667° у. д. / 54.2874167; 29.9111667
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Дата заснаваньня 2-я палова XIX ст.
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква́ По́крыва Багаро́дзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX ст. (мураўёўка) у Дудаковічах. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы гістарычнага мястэчка, на ўзвышшы. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дудаковічах збудавалі ў другой палове XIX ст.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Цэнтрычны кубападобны аб’ём завяршаецца 8-гранным сьветлавым шатровым барабанам. Прастакутны партал галоўнага ўваходу вылучаецца глыбокім рызалітам, злучаецца з аркавым аконным праёмам хораў высокай аркавай нішай і завяршаецца 2-гранным шчытом. Такім жа рызалітам вылучаецца апсыда. Бакавыя ўваходы з магутнымі пэрспэктыўнымі парталамі. Архітэктура будынка адзначаецца багатай дэкаратыўнай плястыкай — аркатурнымі фрызамі, прафіляванымі ліштвамі аркавымі аконнымі праёмамі, кутнімі калёнкамі-бочкамі, прастакутнымі нішамі.

У інтэр’еры пануе 2-сьветлавая, перакрытая самкнутым 8-гранным скляпеньнем прастора барабану, падтрыманага чатырма магутнымі слупамі і перакінутымі паміж імі аркамі. 8 бакавых прасторавых ячэек перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]