Баўбасаў
Баўбасаў лац. Baŭbasaŭ | |||
| |||
Першыя згадкі: | 1598 | ||
Краіна: | Беларусь | ||
Вобласьць: | Віцебская | ||
Раён: | Аршанскі | ||
Гарадзкі савет: | Аршанскі | ||
Вышыня: | 202 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: | 3504 чал. (2018)[1] | ||
Часавы пас: | UTC+3 | ||
Тэлефонны код: | +375 216 | ||
Паштовы індэкс: | 211004 | ||
СААТА: | 2236551000 | ||
Нумарны знак: | 2 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°25′19″ пн. ш. 30°17′24″ у. д. / 54.42194° пн. ш. 30.29° у. д.Каардынаты: 54°25′19″ пн. ш. 30°17′24″ у. д. / 54.42194° пн. ш. 30.29° у. д. | ||
± Баўбасаў | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Баўба́саў (афіцыйная назва — Балба́сава[2]) — мястэчка ў Беларусі, у міжрэччы Дняпра і Ўльянаўкі. Уваходзіць у склад Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3504 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 12,5 км ад Воршы, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Балбасава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню паселішча пад назвай Баўбасы ўпамінаецца ў 1598 годзе. Яно ўваходзіла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Баўбасы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Копыскім павеце Магілёўскай губэрні.
На 1782 год вёска была ў складзе маёнтку Вусьця. У гэты час тут было 34 двары. На 1800 год — 41 двор[3], на 1916 год — 62.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Баўбасы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Баўбасы вярнулі БССР. У 1928 годзе вёску перайменавалі ў Баўбасава. На працягу 1934—1936 гадох сіламі 18 тыс. чал. і 2 тыс. цыганаў (жылі асобным табарам) тут збудавалі вайсковы аэрадром і яго інфраструктуру (узьлётна-пасадачная паласа, ангары для самалётаў, склады, школа, сталоўка, Дом культуры, жылыя дамы, парашутная вышка, штаб). У 1938 годзе ўтварылася 43-я авіядывізія ў складзе двух палкоў (першы камандзір дывізіі — Г. Захараў).
1 сакавіка 1954 году на аэрадроме сфармавалі 402 авіяполк цяжкіх бамбардавальнікаў у складзе першых 15 машын ТУ-4 і ТУ-16, якія несьлі ядзерную зброю (першы камандзір палка палкоўнік Н. Ярыгін). У 1991 годзе полк складалі 24 двухматорныя рэактыўныя бамбардавальнікі ТУ-16К і ТУ-22М3, якія вялі бесьперапыннае дзяжурства з аблётам радыюсам да 3 тыс. км для баявога застасаваньня бомбаў і крылатых ракет. Экіпажы ляталі да Сахаліну, Мурманску. У 1988—1989 гадох полк удзельнічаў у Аўганскай вайне. Расфармаваны 18 сьнежня 1994 году[4].
Дзеля абслугоўваньня самалётаў з 1956 году ў Баўбасаве існавалі рамонтна-тэхнічныя майстэрні пад назвай в/ч № 77885, на якіх працавалі 200 чал. работнікаў. У 1970 годзе майстэрні сталі «Аршанскім авіярамонтным заводам», на якім у 2011 годзе працавала 117 чал. Завод даваў працу жыхарам з Воршы, Барані, навакольных вёсак[5].
26 кастрычніка 1996 году ўтварыўся Баўбасаўскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Баўбасаве[6]. У 2000 годзе Баўбасаў атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 22 студзеня 2001 году Баўбасаў перадалі ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Аршанскага гарадзкога савету[7].
28 лютага 2011 году афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг мястэчка[8].
1 красавіка 2013 году Воршу пазбавілі афіцыйнага статусу гораду абласнога падпарадкаваньня і аб’ядналі ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку з Аршанскім раёнам — Аршанскі раён з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Воршы[9][10]. Пры гэтым Аршанскі гарадзкі савет дэпутатаў ліквідаваны, а яго паўнамоцтвы перададзены раённаму савету дэпутатаў[11].
3 студзеня 2017 году да Баўбасава далучылі вёску Барсукі[12].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1782 год — 253 чал. (123 муж. і 130 жан.); 1800 год — 238 чал. (130 муж. і 108 жан.)
- XX стагодзьдзе: 1916 год — 402 чал. (186 муж. і 216 жан.)
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4237 чал.; 2005 год — 4,1 тыс. чал.[13]; 2006 год — 4,1 тыс. чал.; 2008 год — 4,1 тыс. чал.; 2009 год — 3656 чал.[14] (перапіс); 2016 год — 3529 чал.[15]; 2017 год — 3532 чал.[16]; 2018 год — 3504 чал.[1]
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мястэчку працуюць сярэдняя школа і школа мастацтваў, дом рамёстваў, бібліятэка, лякарня, паліклініка, аптэка, дом культуры, камбінат побытавага абслугоўваньня, пошта. Дзенічае царква Сьвятога Юрыя.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Баўбасаве знаходзіцца Аршанскі авіярамонтны завод.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Помнік дальняй авіяцыі — самалёт ТУ-16 (пачатак 1950-х гадоў)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Бельцюкоў (26 лістапада 1956, Баўбасаў) — беларускі кампазытар ў розных музычных жанрах і стылявых кірунках.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 62
- ^ Расейскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. ф. 1355, воп. 1, спр. 715 і 716
- ^ Матвеев Ф. Просто Шелепин. — М.: Книга и бизнес, 2003
- ^ Готовская Л. У авиаремонтников — юбилей // Аршанская газэта. 16 июля 2011
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 94
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 22 января 2001 г. № 35 «О передаче городского поселка Болбасово и деревни Барсуки Оршанского района в административное подчинение оршанских городских Совета депутатов и исполнительного комитета».(недаступная спасылка)
- ^ Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области. Указ Президента Республики Беларусь от 28.02.2011 г. № 86 (рас.)
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 14 января 2013 г. № 27 «Об объединении районов и городов областного подчинения Республики Беларусь, имеющих общий административный центр» (рас.) (pdf). Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (14 студзеня 2013). Праверана 7 лютага 2016 г.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У.У. Андрыевіч (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2018. — 696 с.: іл. ISBN 978-985-11-1062-5. С. 56
- ^ Полномочия Оршанского и Полоцкого городских советов депутатов переданы райсоветам // БелаПАН
- ^ Решение Оршанского районного Совета депутатов от 16 мая 2016 г. № 141 «Об упразднении деревни Барсуки Оршанского района»
- ^ Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. С. 439.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).