Ульянаўка (рака)
Выгляд
Ульянаўка лац. Uljanaŭka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Балотавічаў |
Вусьце | Дняпро |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 19 км |
Плошча басэйну | 106 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3,2 ‰ |
Асноўныя прытокі | |
Левыя | Мошарня (Плясьнеўка) |
Правыя | Знаболіца, Вілейка (Ялоўка) |
Улья́наўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Аршанскім і Шклоўскім раёнах. Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 106 км².
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Правыя:
- Знаболіца, выток на паўднёвы захад ад вёскі Зубрэвічаў, упадае ў раку Ўльянаўку ля вёскі Казекаў, даўжыня 5 км.
- Вілейка (Ялоўка), выток за 1 км на паўднёвы захад адвёскі Капысіцы, упадае ў раку Ўльянаўку ля вёскі Александрыи, даўжыня 6 км.
- Левыя:
- Мошарня (Плясьнеўка), выток ля вёскі Малога Замошша, упадае ў раку Ўльянаўку ля вёскі Александрыи, даўжыня 4 км.[1]
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца на паўночным усходзе ад вёскі Балотавічаў. Цячэ паўднёвай ускраінай Аршанскага ўзвышша. Ля ўтоку Ульянаўкі ў Дняпро знаходзіцца вёска Александрыя. Вусьце на ўсходняй ускраіне вёскі Александрыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Маштаков П. Л. Список рек Днепровского бассейна : с картой и алфавитным указателем.. — С.-Петербург: Состоящая при Императорской академии наук Комиссия по вопросу о географической номенклатуре, 1913. — С. 35. — 292 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 375.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с. С. 163.
- Гриневич А. Г. и др. Разд. 1, Реки. // Справочник "Водные объекты Республики Беларусь" = Электронный ресурс / Калинин М. Ю., Петлицкий Е. Е., Рутковский П. П. — Менск: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, Центральный научно-исследовательский институт комплексного использования водных ресурсов, 2011. — С. 171. — 530 с.
- Маштаков П. Л. Список рек Днепровского бассейна : с картой и алфавитным указателем.. — С.-Петербург: Состоящая при Императорской академии наук Комиссия по вопросу о географической номенклатуре, 1913. — С. 35. — 292 с.