Саўтгэмптан (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саўтгэмптан
FC Southampton.svg
Поўная назва па-ангельску: Southampton Football Club
Заснаваны 21 лістапада 1885
Горад Саўтгэмптан, Ангельшчына
Стадыён Сэйнт-Мары Стэдыюм
Умяшчальнасьць: 32 505
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга
 · 2021—2022 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
saintsfc.co.uk(анг.)

«Саўтгэмптан» (па-ангельску: Southampton F.C.) — ангельскі футбольны клюб, які месьціцца ў горадзе Саўтгэмптан, графства Гэмпшыр. На «Сэйнт-Мары Стэдыюм» клюб пераехаў у 2001 годзе. Клюб мае мянушку «сьвятыя», якая паўстала яшчэ ў часы заснаваньня клюбу ў 1885 годзе ў сувязі зь ягонай гісторыяй, каманда была арганізавана царкоўнымі актывістамі й з тых часоў гуляе традыцыйна ў чырвона-белай форме. Клюб мае сталае суперніцтва з «Портсмутам» з-за блізкасьці паміж гарадамі. Матчы паміж гэтымі двума супернікамі вядомыя як Дэрбі паўднёвага берагу.

Клюб упершыню атрымаў значны трафэй у 1976 годзе, перамогшы ў розыгрышу Кубка Ангельшчыны, да гэтага клюб атрымліваў перамогі толькі ў рэгіянальных кубках і чэмпіянатах. Самым значным посьпехам у чэмпіянаце Ангельшчыны зьяўляецца другое месца ў сэзоне 1983—1984 гадоў[1]. Да вылету з Прэм’ер-лігі ў сэзоне 2004—2005 гадоў клюб 27 сэзонаў запар гуляў у найвышэйшым дывізіёне краіны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны ў 1885 годзе чальцамі Моладзевай асацыяцыі царквы Сьвятой Дзевы Марыі (па-ангельску: St Mary's Church of England Young Men's Association). Цяперашнюю назву «Саўтгэмптан» атрымаў у 1897 годзе. Выступаючы пад назвай «Саўтгэмптан Сьвятой Марыі» (па-ангельску: Southampton St.Mary's), клюб далучыўся да Паўднёвай лігі ў 1894 годзе й станавіўся чэмпіёнам лігі шэсьць разоў — у 1897, 1898, 1899, 1901, 1903 і 1904 гадох.

«Сьвятыя» ўвайшлі ў Футбольную лігу ў 1920 годзе, як чалец-заснавальнік трэцяга дывізіёну. Першы тытул прыйшоў у 1922 годзе, калі «Саўтгэмптан» стаў чэмпіёнам дывізіёну. Да гэтага часу «сьвятыя» пасьпелі паўдзельнічаць у двух фіналах Кубка Ангельшчыны ў 1900 і 1902 гадох, але трафэй абодва разы не скарыўся ім. Падняўшыся ў 1922 годзе ў другі дывізіён, «сьвятыя» гулялі ў ім да 1953 году, калі зноўку апусьціліся ў трэці дывізіён.

Пасьляваенны час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Легенда «Саўтгэмптану» й ангельскага футболу Альф Рэмсі быў сапраўднай зоркай пасьляваеннага пэрыяду, і, шмат у чым дзякуючы яму, у 1960 годзе «Саўтгэмптан» зноўку вярнуўся ў другі дывізіён. Пры дапамозе такіх зорак як Мартын Чывэрз, Тэры Пэйн і Мік Чэнан, «сьвятыя» ўпершыню ў гісторыі выйшлі ў першы дывізіён у 1966 годзе.

Праз сем гадоў, у 1974 годзе каманда зноўку выбыла ў другі дывізіён. Кампанію ім тады склаў «Манчэстэр Юнайтэд». Аднак праз два гады «Саўтгэмптан» дамогся найбуйнейшага посьпеху ў сваёй гісторыі — у 1976 годзе, зьяўляючыся клюбам другога дывізіёну, паўднёўцы заваявалі Кубак Ангельшчыны, абыграўшы на «Ўэмблі» на той момант ужо аднаго зь лідэраў найвышэйшага дывізіёну «Манчэстэр Юнайтэд» зь лікам 1:0. Пераможцы гол быў забіты Бобі Стоўксам.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2023 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Ангельшчыны Бр Алекс Макарці 1989
2 Сьцяг Ангельшчыны Аб Кайл Ўокер-Пітэрз 1997
3 Сьцяг Ангельшчыны ПА Энзьлі Мэйтлэнд-Найлз (ар. Арсэнал) 1997
4 Сьцяг Бразыліі Аб Лянку Эванжэліста 1997
6 Сьцяг Харватыі Аб Дуе Чалета-Цар 1996
7 Сьцяг Нігерыі ПА Джо Арыба 1996
8 Сьцяг Ангельшчыны ПА Джэймз Ўорд-Проўз (капітан) 1994
9 Сьцяг Ангельшчыны Нап Адам Армстранг 1997
10 Сьцяг Шатляндыі Нап Чэ Адамз 1996
11 Сьцяг Харватыі Нап Міслаў Оршыч 1992
12 Сьцяг Нігерыі Нап Пол Ануачу 1994
13 Сьцяг Аргентыны Бр Вільлі Кабальера 1981
14 Сьцяг Ангельшчыны Аб Джэймз Бры 1997
15 Сьцяг Францыі Аб Рамэн Пэро 1997
17 Сьцяг Шатляндыі ПА Ст’юарт Армстранг 1992
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Францыі Нап Сэку Мара 2002
19 Сьцяг Малі Нап Муса Джэнэпо 1998
20 Сьцяг Ганы Нап Камалдын Сулемана 2002
21 Сьцяг Ангельшчыны Аб Валентына Ліўрамэнта 2002
22 Сьцяг Ганы Аб Магамэд Салісу 1999
23 Сьцяг Ангельшчыны Нап Сэм’юэл Эдозі 2003
24 Сьцяг Нарвэгіі Нап Магамэд Эльюнусі 1994
26 Сьцяг Аргентыны ПА Карляс Алькарас 2002
27 Сьцяг Францыі ПА Ібраіма Дыяльлё 1999
28 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Лярыяс 2004
31 Сьцяг Ірляндыі Бр Гэвін Базуну 2002
32 Сьцяг Ангельшчыны Нап Тэо Ўолкат 1989
35 Сьцяг Польшчы Аб Ян Бэднарак 1996
37 Сьцяг Нямеччыны Аб Армэль Бэльля-Катшап 2001
45 Сьцяг Бэльгіі ПА Рамэо Лявія 2004

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Саўтгэмптан (футбольны клюб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў