Ля Ліга 2024—2025 гадоў
| Ля Ліга 2024—2025 гадоў | |
| Спаборніцтва | Ля Ліга |
|---|---|
| Даты | 15 жніўня 2024 — 25 траўня 2025 |
| Колькасьць удзельнікаў | 20 |
| Пераможца | Барсэлёна |
| Згуляных матчаў | 380 |
Ля Ліга 2024—2025 гадоў — 94-ы розыгрыш Ля Лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Гішпаніі, які ладзіўся з 15 жніўня 2024 году па 25 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стала «Барсэлёна», якая тым самым здабыла свой 28-ы тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбу прасунуліся зь Ля Лігі 2 — «Леганэс», «Вальядалід», а таксама «Эспанёл», які ў плэй-оф пераадолеў супраціў авіедаўскага «Рэалу». «Вальядалід» і «Эспанёл» вярнуліся ў найвышэйшы дывізіён пасьля сэзону адсутнасьці[1][2][3], а «Леганэса» бракавала ў Ля Лізе чатыры гады[4]. У папярэднім розыгрышы першай камандай, якая вылецела зь Ля Лігі, была «Альмэрыя», якая па паразе «Хэтафэ» зь лікам 1:3 27 красавіка 2024 году завяршыла свой двухгадовы пэрыяд у найвышэйшай лізе. Другой камандай, якая вылецела, стала «Гранада», якая страціла шанец на захаваньне месца пасьля перамогі «Мальёркі» над «Ляс-Пальмасам» (1:0). Трэцім і апошнім клюбам, які апусьціўся ў другі дывізіён, стаў «Кадыс» пасьля нічыёй 0:0 у матчы супраць «Ляс-Пальмаса» 19 траўня 2024 году.
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Барсэлёна | 38 | 28 | 4 | 6 | 102 | 39 | +63 | 88 | Лігавы этап Лігі чэмпіёнаў[a] |
| 2 | Рэал Мадрыд | 38 | 26 | 6 | 6 | 78 | 38 | +40 | 84 | |
| 3 | Атлетыка Мадрыд | 38 | 22 | 10 | 6 | 68 | 30 | +38 | 76 | |
| 4 | Атлетык Більбао | 38 | 19 | 13 | 6 | 54 | 29 | +25 | 70[b] | |
| 5 | Вільярэал | 38 | 20 | 10 | 8 | 71 | 51 | +20 | 70[b] | |
| 6 | Бэтыс | 38 | 16 | 12 | 10 | 57 | 50 | +7 | 60 | Лігавы этап Лігі Эўропы[c] |
| 7 | Сэльта | 38 | 16 | 7 | 15 | 59 | 57 | +2 | 55 | |
| 8 | Раё Вальекана | 38 | 13 | 13 | 12 | 41 | 45 | −4 | 52[d] | Раўнд плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў[c] |
| 9 | Асасуна | 38 | 12 | 16 | 10 | 48 | 52 | −4 | 52[d] | |
| 10 | Мальёрка | 38 | 13 | 9 | 16 | 35 | 44 | −9 | 48 | |
| 11 | Рэал Сасьедад | 38 | 13 | 7 | 18 | 35 | 46 | −11 | 46[e] | |
| 12 | Валенсія | 38 | 11 | 13 | 14 | 44 | 54 | −10 | 46[e] | |
| 13 | Хэтафэ | 38 | 11 | 9 | 18 | 34 | 39 | −5 | 42[f] | |
| 14 | Эспанёл | 38 | 11 | 9 | 18 | 40 | 51 | −11 | 42[f] | |
| 15 | Алявэс | 38 | 10 | 12 | 16 | 38 | 48 | −10 | 42[f] | |
| 16 | Жырона | 38 | 11 | 8 | 19 | 44 | 60 | −16 | 41[g] | |
| 17 | Сэвільля | 38 | 10 | 11 | 17 | 42 | 55 | −13 | 41[g] | |
| 18 | Леганэс | 38 | 9 | 13 | 16 | 39 | 56 | −17 | 40 | Паніжэньне ў Сэгунду |
| 19 | Ляс-Пальмас | 38 | 8 | 8 | 22 | 40 | 61 | −21 | 32 | |
| 20 | Вальядалід | 38 | 4 | 4 | 30 | 26 | 90 | −64 | 16 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Забітыя мячы; 6) Пункты сумленнай гульні.
Заўвагі:
- ↑ Ля Ліга атрымала дадатковае пятае месца ў Лізе чэмпіёнаў як адна з дзьвюх найлепшых асацыяцыяў паводле каэфіцыенту УЭФА па выніках сэзону 2024—2025 гадоў[5].
- 1 2 «Атлетык» разьмешчаны ў табліцы вышэй за «Вільярэал» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Атлетык» 2:1 «Вільярэал», «Вільярэал» 0:0 «Атлетык».
- 1 2 Паколькі пераможца Кубка Гішпаніі «Барсэлёна» кваліфікавалася ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў Лігу Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла сёмай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў Лігу канфэрэнцыяў перайшла ад сёмай да восьмай каманды лігі.
- 1 2 «Раё Вальекана» разьмешчаны ў табліцы вышэй за «Асасуну» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Раё Вальекана» 3:1 «Асасуна», «Асасуна» 1:1 «Раё Вальекана».
- 1 2 «Рэал Сасьедад» разьмешчаны ў табліцы вышэй за «Валенсію» паводле розьніцы мячоў у гульнях паміж сабою: «Рэал Сасьедад» 3:0 «Валенсія», «Валенсія» 1:0 «Рэал Сасьедад».
- 1 2 3 Пункты ў гульнях паміж сабою: «Хэтафэ» — 9, «Эспанёл» — 9, «Алявэс» — 0. Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою: «Хэтафэ» +3, «Эспанёл» +2, «Алявэс» −5.
- 1 2 «Жырона» разьмешчана ў табліцы вышэй за «Сэвільлю» паводле розьніцы мячоў у гульнях паміж сабою: «Сэвільля» 0:2 «Жырона», «Жырона» 1:2 «Сэвільля».
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бамбардзіры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Месца | Гулец | Клюб | Галы |
|---|---|---|---|
| 1 | Кіліян Мбапэ | Рэал Мадрыд | 31 |
| 2 | Робэрт Левандоўскі | Барсэлёна | 27 |
| 3 | Антэ Будымір | Асасуна | 21 |
| 4 | Аляксандар Сёрлят | Атлетыка Мадрыд | 20 |
| 5 | Аёсэ Пэрэс | Вільярэал | 19 |
| 6 | Рафіньня | Барсэлёна | 18 |
| 7 | Хуліян Альварэс | Атлетыка Мадрыд | 17 |
| 8 | Аян Сансэт | Атлетык Більбао | 15 |
| 9 | Кіке Гарсія | Алявэс | 13 |
| 10 | Хаві Пуада | Эспанёл | 12 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Ronaldo’s Valladolid promoted back to La Liga». theScore.
- ↑ «Espanyol promoted to LaLiga after year away». ESPN.
- ↑ «Espanyol promoted to La Liga with playoff win over Oviedo». theScore.
- ↑ «Leganes win Spanish second division to reach La Liga». theScore.
- ↑ LALIGA EA SPORTS has 5 UCL spots for next season (анг.). Ля Ліга. Праверана 21 жніўня 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (гішп.) (анг.)