Перайсьці да зьместу

ЦСКА Сафія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ЦСКА Сафія
Поўная назва Професионален футболен клуб ЦСКА София
Заснаваны 5 траўня 1948
Горад Сафія, Баўгарыя
Стадыён Баўгарская армія
Умяшчальнасьць: 22 995
КіраўнікГрыша Ганчаў[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая прафэсійная ліга
 · 2025—2026 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
cska.bg (баўг.)

ЦСКА (па-баўгарску: ЦСКА) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Сафіі. Заснаваны ў 1948 годзе. 31-разовы чэмпіён Баўгарыі, 22-разовы ўладальнік Кубка Баўгарыі, 4-разовы ўладальнік Супэркубка Баўгарыі. Традыцыйнымі хатнімі колерамі ЦСКА ёсьць чырвона-белыя. Свае матчы каманда ладзіць на стадыёне Баўгарская армія. Галоўным супернікам клюбу зважаецца сафійскі «Леўскі», а матчы паміж дзьвюма камандамі вядомыя як Вечнае дэрбі.

У лістападзе 1923 году сталічныя футбольныя клюбы «Атлетык» і «Слава» аб’ядналіся ў адзіны клюб, які атрымаў назву АС-23. За гэтым назовам стаяла скарачэньне ад Афіцэрскага спартовага клюбу Атлетык Слава 1923. Патранаж над камандай узяло на сябе міністэрства абароны, якое забясьпечыла каманду абсталяваньнем. У 1931 годзе АС-23 здабыў перамогу ў чэмпіянаце Баўгарыі, а таксама стаў уладальнікам Кубка цара. Наступны Кубка цара быў здабыты ў 1941 годзе. Стадыён клюбу, які быў пабудаваны ў 1938 годзе, меў назву Атлетык Парк і разьмяшчаўся там, дзе сёньня стаіць стадыён Баўгарскай арміі.

9 лістапада 1944 году пры падтрымцы Міхаіла Міхайлава, бухгальтара міністэрства абароны і апекуна сафійскага клюбу «Шыпка», было падпісанае аб’яднальнае пагадненьне паміж клюбамі АС-23, «Шыпкай», «Спартаком» і «Чаўдарам». Старшынём новага клюбу тэлеграмай быў прызначаны генэрал Уладзімер Стойчаў з АС-23, які ў той час ваяваў на фронце Другой сусьветнай вайны. Праўнік Іван Башаў, будучы міністар замежных справаў Баўгарыі, быў прызначаны сакратаром клюбу і адказным за футбол[2]. Нарэшце ў траўні 1948 году аб’яднаньне з сталічным «Сэптэмвры» стварыла сучасны футбольны клюб. Пагадненьні было ўкладзенае 5 траўня, таму менавіта гэтая дата зважаецца днём нараджэньня ЦСКА. Свой першы афіцыйны матч клюб згуляў 19 траўня 1948 году супраць сафійскай «Славіі» на стадыёне Юнак, скончыўшы гульню ўнічыю 1:1.

Спачатку клюб меў назву «Сэптэмвры пры ЦДВ», дзе абрэвіятура ЦДВ азначала «Цэнтральны дом войска». У 1950 годзе да назвы дадалося слова Народная, у выніку чаго поўны назоў стаў ЦДНВ.

Актуальны на 1 жніўня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Бразыліі Аб Пастур Edit this on Wikidata 2000
3 Сьцяг Бэніну Аб Таміму Ўару Edit this on Wikidata (ар. Боцеў Ур.) 2003
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Адрыян Ляпэньня Edit this on Wikidata 1996
5 Сьцяг Францыі Аб Жан-Філіп Гбамэн Edit this on Wikidata 1995
6 Сьцяг Партугаліі ПА Бруну Жардан Edit this on Wikidata (капітан) 1998
7 Сьцяг Беларусі ПА Макс Эбонг 1999
8 Сьцяг Італіі ПА Стэфана Сэнсі Edit this on Wikidata 1995
9 Сьцяг Аргентыны Нап Сант’яга Гадой Edit this on Wikidata 2001
10 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Ёэль Звартс Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Францыі Нап Маамэд Браімі Edit this on Wikidata 1998
14 Сьцяг Баўгарыі Аб Тэадор Іванаў Edit this on Wikidata 2004
17 Сьцяг Аргентыны Аб Анхэлё Мартына Edit this on Wikidata 1998
19 Сьцяг Баўгарыі Аб Андрэй Ярданаў Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Беларусі Бр Фёдар Лапавухаў 2003
22 Сьцяг Альбаніі Нап Кевін Додай Edit this on Wikidata 2005
25 Сьцяг Баўгарыі Бр Дзімітар Эўтымаў Edit this on Wikidata 1993
28 Сьцяг Кіпру Нап Яаніс Пітас Edit this on Wikidata 1996
30 Сьцяг Баўгарыі ПА Петка Панаётаў Edit this on Wikidata 2005
32 Сьцяг Аргентыны Аб Факунда Радрыгес Edit this on Wikidata (ар. Эстудыянтэс) 2000
34 Сьцяг Баўгарыі ПА Васіл Каймаканаў Edit this on Wikidata 2007
38 Сьцяг Бразыліі Нап Леў Пэрэйра Edit this on Wikidata 2000
77 Сьцяг Калюмбіі Нап Алехандра П’едраіта Edit this on Wikidata 2002
80 Сьцяг Баўгарыі ПА Георгі Чарбаджыйскі Edit this on Wikidata 2004
94 Сьцяг краіны або тэрыторыі ПА Ісаак Сале Edit this on Wikidata 2001
99 Сьцяг Камэруну ПА Джэймз Это’о Edit this on Wikidata 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]