Перайсьці да зьместу

Хасэ Антоніё Рэес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хасэ Антоніё Рэес
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 верасьня 1983(1983-09-01)[1][2][3]
Памёр 1 чэрвеня 2019(2019-06-01)[4] (35 гадоў)
Рост 178 см
Вага 75 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2001 Сэвільля Атлетыка[d] 32 (1)
2000—2004 Сэвільля 86 (21)
2004—2007 Арсэнал Лёндан 69 (16)
2006—2007 Рэал Мадрыд 30 (6)
2007—2008 Атлетыка Мадрыд 103 (8)
2008—2009 Бэнфіка 26 (4)
2012—2016 Сэвільля 109 (9)
2016—2017 Эспанёл 21 (3)
2018 Кордава 17 (1)
2018 Сіньцзян Цяньшань Леапард[d] 14 (4)
2019 Эстрэмадура[d] 9 (0)
Зборныя
2001—2002 Гішпанія (да 19)[d] 7 (3)
2002—2003 Гішпанія (да 21)[d] 7 (3)
2003—2006 Гішпанія 21 (4)
2013 Андалюзія[d] 1 (0)

Хасэ Антоніё Рэес Кальдэрон (па-гішпанску: José Antonio Reyes Calderón; 1 верасьня 1983 году, Утрэра, Гішпанія — 1 чэрвеня 2019 году) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца ці нападнік, былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Рэес далучыўся да моладзевай каманды мясцовага клюбу «Сэвільля» ва ўзросьце 10 гадоў. Ягоны талент быў вызначаны, і ён прадстаўляў клюб на ўсіх моладзевых узроўнях. Пасьля таго як пачаў гуляць за асноўную каманду «Сэвільлі» атрымаў рэпутацыю ўнівэрсальнага нападніка й стаў рэзка набіраць папулярнасьць.

Узімку 2004 году гулец перайшоў у склад лёнданскага «Арсэналу». Сума ўгоды склала 25 млн фунтаў стэрлінгаў. У складзе ангельскага клюбу Рэес дэбютаваў 2 лютага ў матчы супраць «Манчэстэр Сіці» (2:1), а праз два дні забіў свой першы мяч у браму «Мідлзбра».

Улетку 2006 году ў прэсе зьявілася інфармацыя аб тым, што да Рэеса праяўляе цікавасьць мадрыдзкі «Рэал». Сам футбаліст у інтэрвію некалькі раз адзначаў, што жадаў бы вярнуцца на радзіму.

У сэзоне 2006—2007 гадоў Рэес разам з «Рэалам» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Гішпаніі. Футбаліст выходзіў на поле ў трыццаці матчах і адзначыўся шасьцю забітымі мячамі, два зь якіх — у матчы апошняга туру супраць «Мальёркі» (3:1) — прынесьлі мадрыдцам чэмпіёнскі тытул. Пасьля заканчэньня сэзону ў прэсе зьявіліся чуткі аб тым, што Рэес можа перайсьці ў «Ліён».

31 ліпеня 2007 году Рэес быў афіцыйна прадстаўлены ў якасьці гульца «Атлетыка». За гэты трансфэр «Арсэнал» атрымаў каля 12 мільёнаў эўра, а футбаліст падпісаў чатырохгадовы кантракт з мадрыдзкім клюбам. 27 жніўня 2010 году забіў за «Атлетыка» гол у матчы Супэркубка УЭФА супраць італьянскага «Інтэру», сустрэча скончылася перамогай гішпанцаў зь лікам 2:0.

5 студзеня 2012 году гулец падпісаў кантракт з «Сэвільляй» тэрмінам да 30 чэрвеня 2015 году[5][6]. Сума трансфэра склала 3,5 млн эўра[7].

«Арсэнал»:

«Рэал»:

«Бэнфіка»:

«Атлетыка»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]