Конар Галагер
| Конар Галагер | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 лютага 2000[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 182 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Тотэнгэм Готспур | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2024 | Чэлсі | 72 (8) |
| 2019—2020 | → Чарлтан Атлетык | 26 (6) |
| 2020 | → Сўонсі Сіці | 19 (0) |
| 2020—2021 | → Ўэст Бромўіч Альбіён | 30 (2) |
| 2021—2022 | → Крыстал Пэлас | 34 (8) |
| 2024—2026 | Атлетыка Мадрыд | 51 (5) |
| 2026— | Тотэнгэм Готспур | 8 (0) |
| Зборныя | ||
| 2017—2018 | Ангельшчына (да 17)[d] | 4 (0) |
| 2018 | Ангельшчына (да 18)[d] | 6 (0) |
| 2018—2019 | Ангельшчына (да 19)[d] | 9 (2) |
| 2019 | Ангельшчына (да 20)[d] | 4 (0) |
| 2019—2022 | Ангельшчына (да 21)[d] | 15 (3) |
| 2021— | Ангельшчына | 22 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ко́нар Га́лагер (па-ангельску: Conor Gallagher; нар. 6 лютага 2000 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галагер далучыўся да акадэміі «Чэлсі» ў веку 8 гадоў[2]. У кастрычніку 2018 году склаў прафэсійны кантракт з клюбам. Ня маючы гульнявой практыкі ў першай камандзе, Галагер у жніўні 2019 году на правах арэнды далучыўся да «Чарлтан Атлетыка»[2]. Ужо ў першых сваіх шасьці матчах паўабаронца забіў тры галы, а ў першы месяц быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам Чэмпіёншыпу[3][4]. У студзені 2020 году гулец быў адкліканы ў «Чэлсі», каб далучыцца таксама ў статусе арандаванага футбаліста да «Сўонсі Сіці»[5]. Пазьней Галагер прыгадваў, што час, які ён бавіў у «Суонсі», дазволіў яму працаваць больш творча, чым гэта было да таго[6].
17 верасьня 2020 году Галагер падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Чэлсі» і зноў выправіўся ў арэнду ў клюб Прэм’ер-лігі «Ўэст Бромўіч Альбіён» на сэзон 2020—2021 гадоў[7][8]. 28 лістапада паўабаронца пацэліў свой першы гол у элітным дывізіёне ў хатнім матчы супраць «Шэфілд Юнайтэду». Матч скончыўся зь лікам 1:0[9]. Свой наступны сэзон ангелец правёў у складзе «Крыстал Пэлас», дзе таксама як і ў папярэднім клюбе быў гульцом асноўнага складу. Улетку 2022 году вярнуўся ў «Чэлсі», дзе замацаваўся ў першай камандзе. 6 жніўня 2022 году спартовец запачаткаваў выступы ў кашулі лёнданскага клюбу ў Прэм’ер-лізе, згуляўшы ў матчы супраць «Эвэртану»[10]. Перад сэзонам 2023—2024 гадоў «Чэлсі» адхіліў прапанову «Ўэст Гэм Юнайтэду», а сам Галагер упершыню згуляў матч у якасьці капітана каманды, рэгулярна апранаючы капітанскую повязь пры адсутнасьці Рыса Джэймза і Бэна Чылўэла[11].
У канцы сэзону 2023—2024 гадоў зьявіліся чуткі, што Галагер можа пакінуць «Чэлсі»[12]. У ліпені 2024 году «Чэлсі» пачаў перамовы з гішпанскім клюбам «Атлетыкам» аб магчымым трансфэры гульцы, а пазьней прыняў прапанову аб трансфэры[13][14]. Пасьля таго, як яму сказалі, што ён ня будзе рэгулярна выступаць у складзе новага трэнэра «Чэлсі» Энца Марэскі, пазьней футбаліст пагадзіўся на пераход[15][16]. 21 жніўня 2024 году мадрыдцы абвесьцілі, што Галагер склаў з клюбам пяцігадовы кантракт[17][18]. Паводле зьвестак The Guardian, гулец каштаваў гішпанцам у 34 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[19].
У студзені 2026 году Галагер зьявілася інфармацыя, што ангелец можа перайсьці ў «Астан Вілу» або «Тотэнгэм Готспур»[20][21]. 14 студзеня стала вядома, што футбаліст падпісаў кантракт з «Тотэнгэм Готспур», які выклаў за гульца 35 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[22][23].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз сваё паходжаньне, акрамя Ангельшчыны, Галагер меў мажлівасьць абараняць гонар Шатляндыі і Ірляндыі. 14 лістапада 2021 году футбаліст атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Ангельшчыны[24]. На наступны дзень ён згуляў свой першы матч, выйшаўшы на замену ў пераможным матчы супраць зборнай Сан-Марына, які скончыўся зь лікам 10:0[25]. 26 сакавіка 2022 году ўпершыню выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. Ангельцы здолелі атрымаць перамогу зь лікам 2:1, а Галагер зрабіў галявы пас на Люка Шоў[26].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Conor Gallagher // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 «Conor Gallagher: Charlton Athletic sign Chelsea midfielder on loan». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher: Chelsea youngster on 'idol' Frank Lampard and Charlton Athletic loan». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher wins EFL Young Player of the Month award for August». Charlton Athletic F.C.
- ↑ «Swansea City seal Conor Gallagher loan signing». Swansea City A.F.C.
- ↑ «Chelsea’s Conor Gallagher transfer decision explained». WalesOnline.
- ↑ «Gallagher signs new deal and completes Premier League loan». Chelsea F.C.
- ↑ «West Brom sign Chelsea’s Gallagher on loan». BBC Sport.
- ↑ «West Bromwich Albion 1–0 Sheffield United: Baggies move out of relegation zone with win». BBC Sport.
- ↑ «Chelsea opened the Premier League season with victory over Everton as Jorginho’s penalty decided a scrappy contest at Goodison Park». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher signs new Chelsea contract until 2026 with midfielder eyeing breakthrough season». Evening Standard.
- ↑ «Chelsea transfer news: Conor Gallagher, Trevoh Chalobah, Ian Maatsen & Armando Broja could leave for suitable offers». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher: Atletico Madrid hold talks with Chelsea over midfielder». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher: Chelsea accept Atletico Madrid’s offer midfielder». BBC Sport.
- ↑ «Chelsea transfer news: Conor Gallagher would not be starter under Enzo Maresca». BBC Sport.
- ↑ «Chelsea: Conor Gallagher agrees £33m Atletico Madrid move». BBC Sport.
- ↑ «Club Atlético de Madrid — Welcome, Conor Gallagher!». Club Atlético de Madrid.
- ↑ «Joao Felix joins Chelsea from Atletico Madrid as Conor Gallagher exits». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher joins Atlético Madrid as João Félix returns to Chelsea». The Guardian.
- ↑ Aston Villa transfer news: Conor Gallagher signing from Atletico Madrid being explored. Sky Sports (10.01.2026).
- ↑ Mokbel, Sami (12.01.2026) Conor Gallagher: Tottenham expect to complete £35m move for Atletico Madrid midfielder. BBC Sport.
- ↑ Conor Gallagher joins from Atletico Madrid. Tottenham Hotspur (14.01.2026).
- ↑ Skelton, Jack (14.01.2026) Tottenham sign Gallagher from Atletico for £35m. BBC Sport.
- ↑ «Gallagher called up as five miss out». BBC Sport.
- ↑ «Conor Gallagher makes senior England debut in San Marino romp». Crystal Palace F.C.
- ↑ «England 2-1 Switzerland: Player ratings as Conor Gallagher impresses and Harry Kane scores again at Wembley». Sky Sports.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Тотэнгэм Готспур — цяперашні склад |
|---|
|
1 Вікарыё · 3 Дрэгушын · 4 Данза · 6 Пальіньня · 7 Сыманс · 8 Бісума · 9 Рышарлісан · 10 Мэдысан · 11 Тэль · 13 Удогі · 14 Грэй · 15 Бэргваль · 17 Рамэра · 19 Саланке · 20 Кудус · 21 Кулушэўскі · 22 Галагер · 23 Пора · 24 Спэнс · 28 Адабэр · 29 Сар · 30 Бэнтанкур · 31 Кінскі · 33 Дэйвіс · 37 ван дэ Вэн · 38 Соўза · 39 Калё Муані · 40 Остын · Трэнэр: Тудар |
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёва-Ўсходняй Ангельшчыне
- Футбалісты клюбу «Тотэнгэм Готспур»
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Чарлтан Атлетык» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Сўонсі Сіці»
- Футбалісты клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён»
- Футбалісты клюбу «Крыстал Пэлас» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Атлетыка» Мадрыд
- Футбалісты зборнай Ангельшчыны
- Ангельскія футбалісты