Ля Ліга 2023—2024 гадоў
Ля Ліга 2023—2024 гадоў | |
Спаборніцтва | Ля Ліга |
---|---|
Даты | 11 жніўня 2023 — 26 траўня 2024 |
Пераможца | Рэал Мадрыд |
Ля Ліга чэмпіянату Гішпаніі па футболе 2023—2024 гадоў — 93-і розыгрыш чэмпіянату Гішпаніі ў найвышэйшай лізе, які ладзіўся з 11 жніўня 2023 году па 26 траўня 2024 году. Свой тытул абараняла «Барсэлёна», але пераможцам стаў мадрыдзкі «Рэал».
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 20 клюбаў, зь якіх 17 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбу прасунуліся зь Ля Лігі 2 — «Гранада», «Ляс-Пальмас», а таксама «Алявэс», які ў плэй-оф пераадолеў супраціў валенсійскага «Левантэ». У папярэднім розыгрышы першай камандай, якая вылецела зь Ля Лігі, быў «Эльчэ», які саступіў «Альмэрыі» зь лікам 2:1 2 траўня 2023 году, завяршыўшы трохгадовы час ў найвышэйшым лізе. Другой камандай, якая вылецела, стаў «Эспанёл», які згуляў унічыю 2:2 супраць «Валенсіі» 28 траўня 2023 году, у выніку чаго пасьля двух гадоў быў вымушаны сысьці зь Ля Лігі. Трэцяй і апошняй камандай, якая апусьцілася ў другі дывізіён, стаў вальядалідзкі «Рэал» пасьля нічыёй 0:0 супраць «Хэтафэ» 4 чэрвеня 2023 году, ня здолеўшы замацавацца ў лізе па вяртаньні ў элітны дывізіён.
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Рэал Мадрыд | 38 | 29 | 8 | 1 | 87 | 26 | +61 | 95 | Лігавы этап Лігі чэмпіёнаў |
2 | Барсэлёна | 38 | 26 | 7 | 5 | 79 | 44 | +35 | 85 | |
3 | Жырона | 38 | 25 | 6 | 7 | 85 | 46 | +39 | 81 | |
4 | Атлетыка Мадрыд | 38 | 24 | 4 | 10 | 70 | 43 | +27 | 76 | |
5 | Атлетык Більбао | 38 | 19 | 11 | 8 | 61 | 37 | +24 | 68 | Лігавы этап Лігі Эўропы[a] |
6 | Рэал Сасьедад | 38 | 16 | 12 | 10 | 51 | 39 | +12 | 60 | |
7 | Бэтыс | 38 | 14 | 15 | 9 | 48 | 45 | +3 | 57 | Раўнд плэй-оф Лігі канфэрэнцыяў[a] |
8 | Вільярэал | 38 | 14 | 11 | 13 | 65 | 65 | 0 | 53 | |
9 | Валенсія | 38 | 13 | 10 | 15 | 40 | 45 | −5 | 49 | |
10 | Алявэс | 38 | 12 | 10 | 16 | 36 | 46 | −10 | 46 | |
11 | Асасуна | 38 | 12 | 9 | 17 | 45 | 56 | −11 | 45 | |
12 | Хэтафэ | 38 | 10 | 13 | 15 | 42 | 54 | −12 | 43 | |
13 | Сэльта | 38 | 10 | 11 | 17 | 46 | 57 | −11 | 41[b] | |
14 | Сэвільля | 38 | 10 | 11 | 17 | 48 | 54 | −6 | 41[b] | |
15 | Мальёрка | 38 | 8 | 16 | 14 | 33 | 44 | −11 | 40[c] | |
16 | Ляс-Пальмас | 38 | 10 | 10 | 18 | 33 | 47 | −14 | 40[c] | |
17 | Раё Вальекана | 38 | 8 | 14 | 16 | 29 | 48 | −19 | 38 | |
18 | Кадыс | 38 | 6 | 15 | 17 | 26 | 55 | −29 | 33 | Паніжэньне ў Сэгунду |
19 | Альмэрыя | 38 | 3 | 12 | 23 | 43 | 75 | −32 | 21[d] | |
20 | Гранада | 38 | 4 | 9 | 25 | 38 | 79 | −41 | 21[d] |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Забітыя мячы; 6) Пункты сумленнай гульні[1].
Заўвагі:
- ^ а б Паколькі пераможца Кубка Гішпаніі «Атлетык» Більбао кваліфікаваўся ў эўракубкі празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў Лігу Эўропы, прызначаная для пераможцы Кубка, перайшла шостай камандзе лігі, а кваліфікацыя ў Лігу канфэрэнцыяў перайшла ад шостай да сёмай каманды лігі.
- ^ а б «Сэльта» разьмешчана ў табліцы вышэй за «Сэвільлю» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Сэльта» 1:1 «Сэвільля», «Сэвільля» 1:2 «Сэльта».
- ^ а б «Мальёрка» разьмешчана ў табліцы вышэй за «Ляс-Пальмас» паводле пунктаў у гульнях паміж сабою: «Ляс-Пальмас» 1:1 «Мальёрка», «Мальёрка» 1:0 «Ляс-Пальмас».
- ^ а б Раўнавага ў асабістых сустрэчах. «Альмэрыя» разьмешчана ў табліцы вышэй за «Гранаду» паводле лепшай агульнай розьніцы мячоў.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Reglamento General – Art. 201 (гішп.). Real Federación Española de Fútbol.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (гішп.) (анг.)