Жырона (футбольны клюб)
| Жырона | |
| Поўная назва | Girona Futbol Club, S.A.D. |
|---|---|
| Заснаваны | 23 ліпеня 1930 |
| Горад | Жырона, Гішпанія |
| Стадыён | Мантыліві Умяшчальнасьць: 14 624 |
| Кіраўнік | Abu Dhabi United Group[d] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Сэгунда |
| · 2025—2026 | Ля Ліга, 19 месца (паніжэньне) |
gironafc.cat (кат.) (гішп.) (анг.) | |
«Жыро́на» (па-гішпанску: Girona) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Жырона. Заснаваны ў 1930 годзе. «Жырона» свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне «Мантыліві», які здольны зьмясьціць 14 624 чалавекі. Клюб ёсьць часткай холдынгу, у які таксама ўваходзіць «Манчэстэр Сіці». У клюбнай структуры таксама маюцца моладзевыя і аматарскія жаночыя каманды. Заснаваны 23 ліпеня 1930 году, клюб толькі ў XXI стагодзьдзі ўпершыню прабіўся ў Ля Лігу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Цікавасьць да футболу ў горадзе зьявілася на пачатку XX стагодзьдзя. У 1920-я гады ў Жыроне існавала два клюбы, але празь фінансавыя чыньнікі яны былі ліквідаваныя.
23 ліпеня 1930 году ў кавярні Нара ў Жыроне быў утвораны новы клюб. 1 жніўня 1930 году гарадзкая рада ўхваляваля рашэньне на стварэньне спартовага клюбу, які цяпер мог выкарыстаць гарадзкі герб на сваёй эмблеме. Гэта стала магчыма дзякуючы намаганьням энтузіястаў на чале зь першым прэзыдэнтам клюбу Альбэртам дэ Кінтана дэ Леону[2]. Пасьля гэтага каманда далучылася да другога дывізіёну чэмпіянату Каталёніі. Першы афіцыйны матч быў згуляны супраць клюбу «Калёнія».
У сэзоне 1935—1936 гадоў «Жырона» дэбютавала ў Сэгундзе. Клюб перамог у сваёй групе і ўзяў удзел у розыгрышы плэй-оф, дзе змагаўся супраць «Сэльты», «Сарагосы», «Арэнасу», «Мурсіі» і «Хэрэсу». У гэтае групе «Жырона» не здабыла посьпехаў і не атрымала права на прасоўваньне ў Ля Лігу. Па грамадзянскай вайне клюб спаборнічаў у ніжэйшых гішпанскіх двыізіёнах. У 1968 годзе пачалося будаўніцтва клюбнага стадыёну Мантыліві. Некаторы час «Жырона» нават апускалася на ўзровень рэгіянальных спаборніцтваў[3]. 16 чэрвеня 2008 году дзякуючы перамозе пад «Сэўтай» у плэй-оф, клюб дамогся вяртаньня ў Сэгунду пасьля 49-гадовай адсутнасьці[4][5].
22 ліпеня 2010 году купа мясцовых бізнэсоўцаў на чале з Рамонам Віляро, Хаакімам Баадасам і Жазэпам Сьлімам набыла 72% акцыяў клюбу, якія раней належалі былому прэзыдэнту клюбу Жазэпу Гусо і Жазэпу Рафэсу, стаўшы такім чынам новымі ўладальнікамі «Жыроны». Віляро быў абраны новым прэзыдэнтам, а трэнэр Рауль Агнэ, пасьля працы ў «Рэкрэатыва», вярнуўся як галоўны трэнэр, пратрымаўшыся на гэтай пасадзе да 14 студзеня 2012 году, калі быў звольнены пасьля паразы ад «Рэкрэатыва» зь лікам 0:3[6]. У 2011 годзе «Жырона» стварыла рэзэрвовую каманду, папярэдне адгадаваўшы натуральнае травяное поле ў Паляў[7]. 9 траўня 2013 году рада дырэктароў клюбу пад лёзунгам «Жырона таксама мая» ўхваліў павелічэньне капіталу клюбу на 300 тысяч эўра, якія будуць разьмеркаваныя акцыямі ў кошце 10 эўра, з мэтай збалянсаваць ягоную маёмасьць[8]. У апошні тур сэзону 2014—2015 гадоў «Жыроне» трэба было перамагчы «Люга» ў хатнім матчы, каб прабіцца ў Ля Лігу, але ім зашкодзіў гол гасьцей на апошняй хвіліне. «Жыроне» давялося задаволіцца месцам у плэй-оф, дзе яны выбылі ў паўфінале ў матчы супраць «Сарагосы», не зважаючы на перамогу ў першым матчы зь лікам 3:0. У наступным сэзоне клюб дакрочыў да фіналу плэй-оф, але саступіў «Асасуне». «Жырона» нарэшце атрымала месца ў Ля Лізе пасьля сэзону 2016—2017 гадоў, заняўшы другое месца за «Левантэ». Такім чынам, упершыню за сваю 87-гадовую гісторыю «Жырона» прасунулася ў найвышэйшы дывізіён[9].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.gironafc.cat/en/news/quique-alvarez-new-coach-of-girona-fc
- ↑ «Análisis a fondo del rival: Girona FC SAD». SportAragon.
- ↑ «Historia». Girona FC.
- ↑ «El Girona entona el alirón». El Mundo Deportivo.
- ↑ «El Girona aconsegueix un ascens històric a la Segona Divisió en vèncer el Ceuta per la mínima (1–0)». Esport 3.
- ↑ Cesado por sus malos resultados deportivos. Huelva Ya (14.01.2012). Архіўная копія ад 04.03.2016 г.
- ↑ El Llagostera entrena en el campo del Girona. El Mundo Deportivo (25.05.2011). Архіўная копія ад 03.09.2018 г.
- ↑ El Girona FC también es mío. Girona's official website (09.05.2013). Архіўная копія ад 24.09.2015 г.
- ↑ Girona promoted to la Liga for first time in 87 years | : The World Game Архіўная копія ад 01.12.2017 г.