Болтан Ўандэрэрз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Болтан Ўандэрэрз
Bolton Wanderers FC.png
Поўная назва Bolton Wanderers Football Club
Заснаваны 1874, як ФК «Крайст Чэрч»
Горад Болтан, Ангельшчына
Стадыён Стадыён унівэрсытэту Болтану
Умяшчальнасьць: 28 723
Галоўны трэнэр Філ Паркінсан
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2017—2018 21 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Болтан Ўандэрэрз» (па-ангельску: Bolton Wanderers Football Club; назва перакладаецца як «Вандроўцы Болтану»; назва часта скарачаецца да «Болтан») — ангельскі футбольны клюб, які прадстаўляе горад Болтан. У сэзоне 2005—2006 каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прыняла ўдзел у міжнародным футбольным турніры пад эгідай УЭФА і дайшла да 1/16 фіналу Кубка УЭФА, дзе саступіла марсэльскаму «Алімпіку».

Клюб быў заснаваны ў 1874 годзе пад назвай «Крайст Чэрч» (Царква Хрыста). У 1997 годзе «Болтан Ўандэрэрз» пераехаў на стадыён «Рыбак». Да гэтага выступаў на арэне «Бурндэн Парк».

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны прыхаджанамі царкоўнай школы ў 1874 годзе пад назвай «Крайст Чэрч». У 1877 годзе каманда была перайменаваная й пачала насіць сучасную назву «Болтан Ўандэрэрз», а праз 11 гадоў клюб прыняў удзел у стварэньні Футбольнай лігі.

У Кубку Ангельшчыны сэзону 1887—1888 гадоў, «Болтан» прымаў удзел у зацяжным першым туры супраць «Эвэртану». Ўэйлскі паўабаронца Боб Робэртс забіў адзіны гол у першым матчы, але вынік быў прызнаны несапраўдным, бо «Болтан» выставіў не свайго гульца, Робэрта Струтэрза. Далей рушылі ўсьлед два нічыйныя матчы перш чым «Эвэртан» перамог у другой перагулёўцы матчу (усяго было згуляна чатыры матчы) зь лікам 2:1. Аднак, на гэты раз «Эвертан» дыскваліфікавалі за выстаўленьне на матч двух прафэсійных гульцоў, якія былі зарэгістраваныя як аматары, і перамога была прысуджана «Болтану». У другім раўндзе Болтан вылецеў з кубка, прайграўшы клюбу «Прэстан Норт Энд» зь лікам 9:1.

У 1894 годзе «Болтан» дайшоў да фіналу найстарэйшага турніру, Кубка Ангельшчыны, але прайграў «Нотс Каўнці» зь лікам 4:1 на стадыёне Гудысан Парк. Празь дзесяць гадоў клюб зноўку заняў другое месца ў турніры, прайграўшы зь лікам 1:0 «Манчэстэр Сіці» 23 красавіка 1904 году. 28 красавіка 1923 году «Болтан» перамог у кубку з трэцяй спробы, перамогшы «Ўэст Гэм Юнайтэд» зь лікам 2:0 на «Ўэмблі». Матч вядомы, як Фінал белага каня, на якім прысутнічала больш за 127 тысячаў заўзятараў. Нападаючы «Болтану» Дэйвід Джэк увайшоў у гісторыю як аўтар першага голу, забітага на лёнданскім стадыёне «Ўэмблі».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Болтан Ўандэрэрзсховішча мультымэдыйных матэрыялаў