Перайсьці да зьместу

Расінг Сантандэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Расінг
Поўная назва Real Racing Club de Santander, S.A.D.
Заснаваны 1913
Горад Сантандэр, Гішпанія
Стадыён Эль-Сандынэра
Умяшчальнасьць: 22 222
Прэзыдэнт Манолё Ігера[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2025—2026 Сэгунда, 1 месца (падвышэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
realracingclub.es (гішп.)

«Ра́сінг» (па-гішпанску: Real Racing Club de Santander, S.A.D.) — гішпанскі футбольны клюб з гораду Сантандэр. Клюб быў заснаваны ў 1913 годзе. Падчас панаваньня генэрала Франка ў Гішпанія назоў быў зьменены на Real Santander, бо былі забаронены ўсе негішпанскія назвы. У 1977 годзе назва была адноўлена. Найлепшае месца, што займаў клюб гэта другое ў сэзоне 1930—1931 гадоў. У сэзоне 2007—2008 гадоў «Расінг» фінішаваў на шостым месцы, што дало падставу прыняць удзел у розыгрышы Кубка УЭФА. У 2010 годзе клюб дайшоў да паўфіналу ў Кубку Гішпаніі.

Стадыён «Расінгу» на фатаздымку, зробленым да 1910 году.

«Рэал Расінг» згуляў свой першы футбольны матч 23 лютага 1913 году, саступіўшы суседзям з клюбу «Стронг» зь лікам 1:2. Клюб быў афіцыйна заснаваны 14 чэрвеня пад назвай «Расінг», упершыню выступіўшы ў турніры за трафэй Люіса Рэданэта. У лістападзе таго ж году яго далучылі да Паўночнай фэдэрацыі. У сэзоне 1928—1929 гадоў стартаваў першы розыгрыш гішпанскага першынства. Пасьля складанага адборачнага працэсу, каб вызначыць дзясятую і апошнюю каманду новага чэмпіянату, «Расінг» пасьлядоўна перамог «Валенсію», «Бэтыс» і «Сэвільлю». Свой першы матч у рамках новага турніру сантандэрцы згулялі з клюбам «Атлетык» зь Більбао. Тая сустрэча скончылася зь лікам 0:0.

У час існаваньня Другой рэспублікі вынікі «Расінгу» былі рознымі. У сэзоне 1930—1931 гадоў клюб заняў другое месца ў гішпанскай лізе, набраўшы 22 пункты, то бок столькі ж, колькі было ў чэмпіёна з басконскага «Атлетыка» і трэцяй каманды «Рэалу Сасьедаду». Гэты вынік уважаецца за найвялікшае дасягненьне ў гісторыі клюбу. Тую каманду трэнаваў ангелец Робэрт Фэрт, а прэзыдэнтам быў Фэрнанда Помба. Клюб таксама ўзяў удзел у міжнародным турніры ў Парыжы, дзе ў паўфінале саступіў чэскай «Славіі» зь лікам 2:1. У 1930-я гады за прэзыдэнцтвам акадэміка Хасэ Маріі дэ Касіё «Расінг» максымальна займаў трэці радок у сэзоне 1933—1934 гадоў. У сэзоне 1935—1936 гадоў «Расінг» стаў першым клюбам у гісторыі Ля Лігі, які перамог «Барсэлёну» і мадрыдзкі «Рэал» ува ўсіх чатырох матчах (удома і ў гасьцях) у межах аднаго сэзону.

Каманда ў 1922 годзе.

У час панаваньня ў Гішпаніі Франсіска Франка клюб быў перайменаваны ў «Рэал» у 1941 годзе праз забарону на негішпанскія назвы. Назва была адноўленая ў 1973 годзе, калі каманда вярнулася ў першы дывізіён. Хутка клюб страціў месца ў элітным дывізіёне, а ў наступныя сэзоны чаргаваў выступы паміж першай і другой лігамі. «Расінг» стаў першай гішпанскай камандай, якая зьявілася на полі з назвай спонсара на кашулях. Тады 27 сьнежня 1981 году футбалісты з Сантандэру выйшлі з назвай нямецкай электроннай кампаніі Teka на форме[1]. У сэзоне 1990—1991 гадоў каманда нават спаборнічала ў трэцім дывізіёне чэмпіянату Гішпаніі. Вэтэран Кіке Сэт’ен вярнуўся ў свой родны клюб, дапамогшы яму вярнуцца ў Ля Лігу, а таксама пацэліўшы ў сэзоне 1994—1995 гадоў адзін з галоў у гістарычнай хатняй перамозе зь лікам 5:0 над «Барсэлёнай»[2]. 25 сакавіка 2000 году «Расінг» згуляў свой 1000-ы матч у Ля Лізе.

Актуальны на 19 верасьня 2026 году
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швэцыі Бр Сыман Эрыксан Edit this on Wikidata 2006
2 Сьцяг Гішпаніі Аб Альвара Мантыльля Edit this on Wikidata 2000
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Аарон Мартын Edit this on Wikidata 1997
4 Сьцяг Гішпаніі Аб Ману Эрнанда Edit this on Wikidata 1998
5 Сьцяг Гішпаніі Аб Паблё Рамон Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Іньіга Сайнс-Маса Edit this on Wikidata (капітан) 1998
7 Сьцяг Грузіі Нап Гіоргі Гуліяшвілі Edit this on Wikidata 2001
8 Сьцяг Партугаліі ПА Андрэ Алмэйда Edit this on Wikidata (ар. Валенсія) 2000
9 Сьцяг Гішпаніі Нап Хуан Карляс Арана Edit this on Wikidata 2000
10 Сьцяг Гішпаніі Нап Іньіга Вісэнтэ Edit this on Wikidata 1998
11 Сьцяг Гішпаніі Нап Андрэс Мартын Edit this on Wikidata 1999
12 Сьцяг Гішпаніі Нап Асьер Вільялібрэ Edit this on Wikidata 1997
№ Пазыцыя Імя Год нараджэньня
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Хулен Агірэсабаля Edit this on Wikidata 2000
14 Сьцяг Сэнэгалу ПА Магет Гей Edit this on Wikidata 2002
15 Сьцяг Гішпаніі Нап Паблё Гарсія Edit this on Wikidata 2006
16 Сьцяг Уругваю Аб Факунда Гансалес Edit this on Wikidata 2003
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Хорхэ Салінас Edit this on Wikidata 2007
18 Сьцяг Італіі ПА Матэо Праці Edit this on Wikidata (ар. Кальяры) 2003
19 Сьцяг Гішпаніі Нап Ікер Люке Edit this on Wikidata 2005
20 Сьцяг Нігерыі ПА Сэрхіё Каналес Edit this on Wikidata 1991
21 Сьцяг Марока Нап Ясір Забіры Edit this on Wikidata (ар. Рэн) 2005
22 Сьцяг Бразыліі Аб Пэдру Фэліпэ Edit this on Wikidata 2004
23 Сьцяг Гішпаніі ПА Іван Мартын Edit this on Wikidata 1999
24 Сьцяг Францыі Аб Жанюэль Бэлясян Edit this on Wikidata (ар. Баер) 2005
  1. ↑ El licor que revolucionó el fútbol // El Mundo, 29.10.2015 г. Архіўная копія ад 14.04.2018 г.
  2. ↑ Quique Setién – Biografía (Racing 1992–95) por Aitor SL. Museo Verdiblanco (28.03.2012). Архіўная копія ад 18.11.2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]