Перайсьці да зьместу

Штабін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Штабін
лац. Štabin
польск. Sztabin
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сувальскі
Гміна: Штабін
Насельніцтва: 920 чал. (2006)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-310
Нумарны знак: BAU
Геаграфічныя каардынаты: 53°40′59.9″ пн. ш. 23°7′0.1″ у. д. / 53.683306° пн. ш. 23.116694° у. д. / 53.683306; 23.116694Каардынаты: 53°40′59.9″ пн. ш. 23°7′0.1″ у. д. / 53.683306° пн. ш. 23.116694° у. д. / 53.683306; 23.116694
Штабін на мапе Польшчы
Штабін
Штабін
Штабін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Штабін (польск. Sztabin) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бобры. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 920 чалавек.

Штабін — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Сядзіба, да 1915 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя Штабіна пачалася ў XVI ст., калі Храптовічы заснавалі тут вёску Асінкі. У гэты час мясцовасьць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1513 годзе з фундацыі Фёдара Храптовіча ў Асінках збудавалі капліцу. У 1627 годзе Адам Храптовіч збудаваў на месцы капліцы царкву. Каля 1656 году замест царквы пачаў дзеяць касьцёл[1].

У 1760 годзе канцлер Яўхім Храптовіч надаў Асінкам новую назву — Штабін. У 1766 годзе мястэчка атрымала прывілей на таргі і кірмашы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Штабін апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні.

У XIX ст. Штабін знаходзіўся ў валоданьні Бжастоўскіх. На 1827 год у мястэчку было 63 будынкі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Штабін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Штабін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Штабін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Штабін акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Штабін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Штабін Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 447 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 920 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл
  • Касьцёл Сьвятога Якуба (1910)
  • Могілкі каталіцкія

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сядзіба (XIX ст.)
  1. ^ Sosna G., Troc-Sosna A. Zapomniane dziedzictwo. Nie istniejące już cerkwie w dorzeczu Biebrzy i Narwi. — Białystok: Wydawnictwo Orthdruk, 2002.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Chlebowski B. Sztabin // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 556.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]