пачатак 19 ст. — Нязбодча з урочышчамі Рудая Крыніца, Лупеж Бор, Разэнталь і Сунохі пераходзіць у рукі Сэвярына Міхалоўскага, заснаваньне маёнтку Нязбудка
1832 — пачатак пабудовы тэкстыльнай хвабрыкі, пасяленьне атрымоўвае назву Міхалова, зьяўляюцца тут першыя немцы
1835 — пабудова першага лютэранскага малітоўнага дому і школы
1861 — пачынае дзейнічаць другая школа-кірха
1865 — адабраны Сэвярыну Міхалоўскаму (за удзел у студзеньскім паўстаньні) маёнтак набывае ген. Аляксандар фон Мінквіц
1868 — міхалоўскія немцы атрымоўваюць расейскае грамадзянства, заснаваньне Міхалоўскай воласьці
1890 — у Міхалове пражывае больш за 1000 немцаў, 980 габрэяў, 654 беларусаў і 376 палякі; пачынае дзейнічаць другая сынагога
1898 — першая забастоўка працоўных міхалоўскага тэкстыльнага заводу
1898 — адкрыцьцё новай мураваная кірхы
1906 — адкрыцьцё царквы сьв. Мікалая
1915 — 30% жыхароў Міхалова падаецца ў бежанства ў Расею
1916 — заснаваньне самастойнай каталіцкай парафіі (абхоплівае м.ін. Гарадок)
1918 — Міхалова пакідае 600 немцаў, польскія ўлады засноўваюць гміну Міхалова
міжваенны пэрыяд — у Міхалове дзейнічае 9 тэкстылных хвабрыкаў, дрэвапраапрацоўчы завод, хімічная хвабрыка, 12 прадуктавых і 8 прамысловых крамаў, 3 школы (польская, жыдоўская і нямецкая)
Жыхары Міхалова каталікі (парафія Божага Провіду ў на месцы[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход прыход сьв. Міколы Чудатворцы на месцы[4]).