Сушча
| Сушча польск. Suszcza | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Міхалова |
| Дата заснаваньня | 1798 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°56′05″ пн. ш. 23°40′13″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 45 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-050 |
| Нумарны знак | BIA |
| Сушча на мапе Польшчы Сушча | |
Су́шча (па-польску: Suszcza, на мясцовай беларускай гаворцы: Су́шча[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Побач зь вёскай працякае рака Нараў.

Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Марыі і сьв. біскупа Станіслава ў Нараве[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сушча была заснаваная як вёска вялікакняскіх мужыкоў ялоўскага стараства ў 18 ст., а ўпершыню ў дакумэнтах ўзгадваецца толькі ў 1798 г. (налічвала тады 11 хатаў)[2]. У 1857 г. пражывалі тут 102 чалавекі, але ў выніку эпідэміяў тыфу і халеры на пачатку 60-х гадоў 19 ст., насяленьне зьменшылася да 16 чалавек у 1869 г.. 95% жыхароў Сушчы падалося ў бежанства ў Расею ў час Першай сусьветай вайны, адкуль вярталася ажно до 1922 г.[5]. У міжваенны пэрыяд Сушча прыналежала да гміны Тарнаполь Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 152 жыхароў (усе праваслаўныя, 6 запісаных палякамі, 136 беларусамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Сушча была далучаная да гміны Міхалова.
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- 1 2 Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 47 Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ↑ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Parafie. Archidiecezja Drohiczyńska. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
| |||||||||||||
