Пенькі
Пенькі | |
польск. Pieńki | |
Мясцовая назва: | Пенькі |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 85 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°03′04″ пн. ш. 23°37′40″ у. д. / 53.05111° пн. ш. 23.62778° у. д.Каардынаты: 53°03′04″ пн. ш. 23°37′40″ у. д. / 53.05111° пн. ш. 23.62778° у. д. |
Пенькі на мапе Польшчы ![]() ![]() Пенькі | |
![]() |
Пе́нькі (па-польску: Pieńki, на мясцовай беларускай гаворцы: Пенькі́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Жыхары вёскі ў большасьці праваслаўыя (прыход прыход сьв. Міколы Чудатворцы ў Міхалове[3]) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй. Каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]) складаюць меншую частку насельніцтва. У іх пераважна польская нацыянальная ідэнтыфікацыя.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пенькі былі заснаваныя праўдападобна ў палове 18 ст. у мяжах гарадоцкіх маёмасьцяў, але ўжо на пачатку 19 ст. перайшлі ў маёнтак Нязбудка Севярына Міхалоўскага. У 1845 г. пражывала тут 340 чалавек, а да 1905 г. колькасьць насельніцтва ўзрасла да 883 чалавек. У 1912 г. была тут адчыненая першая школа, якую пенькаўцы пабудавалі за ўласныя сродкі. У 1915 г. 99 сем'яў з 102 пражываючых у Пеньках падалося ў бежанства ў Расею (вяртаньне прадаўжалася ажно да 1923 г.)[5]. У міжваенны пэрыяд Пенькі прыналежалі да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 291 жыхароў (43 каталікі і 248 праваслаўных, усе пагалоўна запісаныя былі палякамі)[6]. У міжваенны пэрыяд дзейнічалі тут карпаратыўныя банк, малочны завод і крама. У час Другой сусьветнай вайны некалькі жыхароў Пенькаў было расстрэляных немцамі за супрацоўніцтва з савецкімі партызанамі. У 1945 г. Надзея і Іван Азяблы зарганізавалі тут беларускі калектыў, які выстаўляў песы Я. Купалы і выконваў беларускія пецьні. Калектыў праіснаваў да пачатку 80-х гадоў 20 ст.[5].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) — разам зь Пенькамі-Калёніяй. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 155
- ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie(пол.) Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo)(пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo(пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 16(пол.) Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
|