Перайсьці да зьместу

Бахуры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бахуры
польск. Bachury
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Бахуры
  • Былая назва: Бахуроўшчына
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Беластоцкі
Гміна Міхалова
Часавы пас
Каардынаты 52°58′12″ пн. ш. 23°47′10″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 58 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 16-050
Нумарны знак BIA
Бахуры на мапе Польшчы
Бахуры
Бахуры
Бахуры

Бахуры́ (па-польску: Bondary, на мясцовай беларускай гаворцы: Бахуры́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Вёска знаходзіцца на ўзьбярэжжы Семяноўскага вадасховішча.

Крыж у вёсцы.

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) і каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Праўдападобна яшчэ на пачатку 18 ст. у ўрочышчы Бахуроўшчына жыхары Шымкаў, Леановічы і Новай Луплянкі пабудавалі праваслаўную капліцу ў гонар сьв. Міколы. Вёска побач з капліцай была заснаваная недзе ў 18 ст.[4]. Вядома, што ў 1764 г. пражывалі тут сем'і Бартламея Хвойкі, Сымона Хвойкі і Сьцяпана Гагеля, якія займаліся бортніцтвам. У 1857 г. Бахуры налічвалі ўжо 102 жыхароў[5]. Капліца сьв. Міколы згарэла ў 1905 г. і толькі ў 1909 г. была адбудаваная[4]. Паводле падлікаў 1910 г. у Бахурах пражывалі 321 жыхары. У 1915 г. усе выехлі ў бежанства ў Расею[5]. У міжваенны пэрыяд Бахуры прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 129 жыхароў (108 каталікоў і 21 праваслаўных, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. Да 1937 г. коьлкасьць населніцтва вёскі ўзрасла да 267[5]. У чэрвені 1941 г. фронт зьнішчыў капліцу і 13 хатаў. Капліца была адбудаваная пасьля вайны ў 1948 г.[4] і захавалася па сёньняшні дзень[7]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Бахуры былі далучаныя да гміны Міхалова. З 50-х гадоў 20 ст. колькасьць насельніцтва Бахуроў пастаянна зьменшаецца (у 1995 г. пражывала тут толькі 35% колькасьці насельніцтва з 1950 г.[5]), а пасьля пабудовы Семяноўскага вадасховішча вёска набрала характару дачнага пасёлку.

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  2. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 22
  3. Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  4. 1 2 3 Grzegorz Sosna BACHURY w parafii Jałówka – kapliczka ў Święte miejsca i cudowne ikony – Prawosławne sanktuaria na Białostocczyźnie (пол.). Wydawnictwo Orthdruk. Białystok 2001. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  5. 1 2 3 4 Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. Białystok 1996. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 18 чэрвеня 2015 г.
  7. Bachury (пол.) Kościoły drewniane w Polsce Праверана 17 чэрвеня 2015 г.