Патока (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Патока
польск. Potoka
Патока
Мясцовая назва: Потока
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 64 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°59′48″ пн. ш. 23°29′54″ у. д. / 52.99667° пн. ш. 23.49833° у. д. / 52.99667; 23.49833Каардынаты: 52°59′48″ пн. ш. 23°29′54″ у. д. / 52.99667° пн. ш. 23.49833° у. д. / 52.99667; 23.49833
Патока на мапе Польшчы
Патока
Патока
Патока
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Пато́ка (па-польску: Potoka, на мясцовай беларускай гаворцы: Пото́ка[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга на Тапалянах). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска існавала ўжо пад канец XVI ст. і была заснаваная ў межах Блудоўскай пушчы. У 1676 г. пражывалі тут 124 сяляне, якія працавалі на 30 валоках зямлі. Калі ў 1707 г. тапалянская парафія прыняла ўнію, мужыкі з Патокі, Новай Волі, Тапалянаў і Гозьнай зьвярнуліся да ваяводы віленскага Казімера Яна Сапегі (апякаваўся ў той час заблудаўскімі маёмасьцямі з просьбай на дазвол на пабудову праваслаўнай царквы. Царква была пабудаваная, але ўжо ў 1744 г. таксама прыняла унію[4] (праваслаўныя вернікі заставаліся ў вёсцы — ажно ў 1832 г. заблудаўскія праваслаўныя манахі пахавалі апошняга праваслаўнага жыхара Патокі Пракопа Нічыпарука[5]). У 1763 г. Патока прыналежала да добраў з цэнтрам у Малынцы. У выніку бітвы паміж барскімі канфэдэратамі і расейскімі войскамі ў 1771 г. царква згарэла. Новая, таксама драўляная, царква была пабудаваная ў 1780 г. за сродкі Міхала Гераніма Радзівіла. У 1809 г. пражывала тут 44 хрысьціянскія сям’і ды адна жыдоўская (разам 165 чалавек). З 1820 г. Патока адышла ў склад геранімоўскіх маёмасьцяў Радзівілаў. У 1862 г. была тут адкрытая першая школа, якая ў 90-х гадах XIX ст. была пераўтвораная ў Патоцкую другаклясную школу, у якой адбываліся вучэньні для будучых настаўнікаў вясковых народных і царкоўна-прыхадзкіх школаў[4]. Пад канец XIX ст. мясцовы сьвятар а. Платон Гераміновіч пачаў пабудову новай мураванай царквы. Будавалася яна побач старой драўлянай, была скончаная ў 1913 г. і атрымала імя сьв. Юрыя.

У міжваенны пэрыяд Патока прыналежала да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 123 жыхары (усе праваслаўныя беларусы)[6]. Царква сьв. Юрыя была зьнішчаная немцамі ў 1943 г.[5]. 16 траўня 1945 г. аддзел жаўнераў 5 Віленскай Брыгады Арміі Краёвай пад кіраўніцтвам Зыгмунта Блажаевіча(pl) расстраляў 4 жыхароў вёскі, а 22 траўня спаліў вёску[7][8]. Пасьля гэтых выпадкаў 11 сем’яў (46 чалавек) пераехала з Патокі ў БССР, а самую вёску пакінула да 1950 г. ажно 200 жыхароў[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 18 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 166
  3. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 18 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ а б в Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 18 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ а б Ałła Matreńczyk. Potoka pamięta (пол.) Przegląd Prawosławny Праверана 18 чэрвеня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (пол.) Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
  7. ^ Валянціна Лаеўская. 70 гадоў трагедыі вёскі Патока. Радыё Рацыя. Праверана 23 траўня 2018 г.
  8. ^ Michał Bołtryk. Sądne dni Potoki (пол.) Przegląd Prawosławny Праверана 23 траўня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Патока (Падляскае ваяводзтва)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў