Казімерова
| Казімерова польск. Kazimierowo | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Міхалова |
| Дата заснаваньня | 1923 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°01′10″ пн. ш. 23°35′28″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 191 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-050 |
| Нумарны знак | BIA |
| Казімерова на мапе Польшчы Казімерова | |
Казімеро́ва (па-польску: Kazimierowo, на мясцовай беларускай гаворцы: Казьмеро́во[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Побач зь вёскай працякае рака Супрасьль.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), палякі. Меншую частку насельніцтва складаюць этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход сьв. Міколы Чудатворцы ў Міхалове[4]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Казімерова пачалася будавацца ў 1923 годзе, калі асаднікі з цэнтральнай Польшчы выкупілі ад уладальнікаў Геранімова невялікі фальварак Казімерова. У міжваенны пэрыяд Казімерова прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. У адрозьненьне ад іншых вёсак Міхалоўскай гміны ў пасьляваенны час Казімерова разрасталася (з 76 чалавек у 1950 г. да 139 у 1990 г.), а не зьмяншалася[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Каменным Бродам. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 225
- ↑ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
| |||||||||||||
