Тыльвіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тыльвіца
польск. Tylwica
Тыльвіца
Былая назва: Тыльвіцкая Воля
Мясцовая назва: Тыльвіца
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 87 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°0′51″ пн. ш. 23°27′39″ у. д. / 53.01417° пн. ш. 23.46083° у. д. / 53.01417; 23.46083Каардынаты: 53°0′51″ пн. ш. 23°27′39″ у. д. / 53.01417° пн. ш. 23.46083° у. д. / 53.01417; 23.46083
Тыльвіца на мапе Польшчы
Тыльвіца
Тыльвіца
Тыльвіца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Тыльвіца (па-польску: Tylwica, на мясцовай беларускай гаворцы: Тыльві́ца[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Побач зь вёскай знаходзяцца вытокі ракі Супрасьль.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі каталікі (парафія сьв. Пятра і Паўла ў Заблудаве[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Тапалянах).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тыльвіцкая Воля была заснаваная праўдападобна на пачатку 18 ст. на землях забудаўскіх маёмасьцяў Радзівілаў. У 1674 г. пражывала тут 8 сем'яў, а ў 1763 г. 13. Пад канец 18 ст. Тыльвіца была ўключаная ў склад новага фальварку Тыльвіца (на месцы сёньняшняга прысёлку Тыльвіца-Маёнтак), а раней уваходзіла ў малынскага фальварку[4]. У міжваенны пэрыяд Тыльвіца прыналежала да гміны Заблудаў Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 56 жыхароў (10 палякаў-каталікоў і 46 праваслаўных беларусаў)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Тыльвіца была далучаная да гміны Міхалова.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Тыльвіцай-Калёніяй і Тыльвіцай-МаёнткамПраверана 23 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 208
  3. ^ Parafia św. Apostołów Piotra i Pawła (Zabłudów) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 18 (пол.) Праверана 23 чэрвеня 2015 г.