Кітурыкі
| Кітурыкі | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Міхалова |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°01′34″ пн. ш. 23°52′16″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 20 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-050 |
| Нумарны знак | BIA |
| Кітурыкі на мапе Польшчы Кітурыкі | |
Кіту́рыкі (па-польску: Kituryki, на мясцовай беларускай гаворцы: Кіту́рыкі[2]) — вёска (солтыства Ялаўка) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі. Невялікую частку складаюць праваслаўыя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска была заснаваная на пачатку 16 ст. літоўскімі баярамі, яшчэ да фармальнага заснаваньня ялаўскага стараства, пагэтаму і пазьнейшы час не падлягала пад уладалнікаў фальваркаў у мястэчку. Таму і не захаваліся дакуманты адносна гісторыі вёскі. Вядома, што ў 1895 г. пажывала тут 5 сем’яў: Антона Гарбачэўскага, Язэпа Ігнатовіча, Яна Радзееўскага, Віктара Рудзееўскага і Юльяна Трафоўскага[4]. У міжваенны пэрыяд Кітурыкі прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 62 жыхароў (54 каталікоў, 7 праваслаўных і 1 габрэй; акрамя габрэя ўсе жыхары былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У 1946 г. у Кітурыках пражывала 103 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Кітурыкі ўваходзяць у склад гміны Міхалова.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 85
- ↑ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
- 1 2 Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.
| |||||||||||||
