Геранімова
Геранімова | |
польск. Hieronimowo | |
Былая назва: | Новая Воля |
Мясцовая назва: | Гаранімово |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 137 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′54.000″ пн. ш. 23°33′25.000″ у. д. / 52.99833333° пн. ш. 23.55694444° у. д.Каардынаты: 52°59′54.000″ пн. ш. 23°33′25.000″ у. д. / 52.99833333° пн. ш. 23.55694444° у. д. |
Геранімова | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Геранімо́ва (па-польску: Hieronimowo, на мясцовай беларускай гаворцы: Гаранімо́во[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Праабражэньня Гасподняга ў Таплянах) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы геранімоўскі фальварак быў заснаваны яшчэ на пачатку 17 стагодзьдзя ў межах гарадоцкіх маёмасьцяў заблудаўскага графства і называўся Новая Воля (пасьля гэтая назва перайшла на вёску Новая Воля). Пад канец 18 ст., калі Заблудаў прыналежаў Радзівілам, назва фальварку была замененая на Геранімова ад імя Міхала Гераніма Радзівіла. Маёнтак (абхопліваў сабой таксама вёскі Патока і Новая Воля) у 1820 г. ад Радзівілаў купіў Міхал Дзяконскі, які ўжо ў наступным годзе адпрадаў яго свайму брату Казімеру Дзяконскаму(pl). Новы ўладальнік пабудаваў у 1830 г. палац[a] і добраўладкаваў цэнтр маёнтку (заснаваў агароды, сажалкі, закупляў аграрныя машыны). Казімер Дзяконскі памер у 1849 г. і быў пахаваны побач з палацам (ягоная магіла захавалася па сёньняшні дзень). Пасьля сьмерці ўдовы па Казімеру ў 1856 г. маёнтак у Геранімове атрымала дачка Міхала Дзйконскага — Ядвіга Алізар. У час яе гаспадараваньня маёнтак Геранімова лічыўся самым выдатным у навакольлі Беластоку. Праўдападобна каля 1870 г. маёнтак быў падзеляны на малыя фальваркі: у самім Геранімове, Каменны Брод, Казімерова, Лясанку, Марынку ды Міхаліну. У 1908 г. вялікі маёнтак перайшоў у рукі Аляксандра Яўгена Рамма (дваюроднага брата другога мужа Ядвігі Алізар), а ў 1916 г. адзіным уладальнікам стала Вольга Рамм. Раммы яшчэ да Першай сусьветнай вайны пабудавалі тут паравы млын, невялікі сьпіртавы і крухмальны заводы[5]. У міжваенны пэрыяд Геранімова прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 108 жыхароў (48 каталікоў, 59 праваслаўных, 1 габрэй; паводле нацыянальнасьці былі гэта: 48 палякі, 53 беларусы, 1 габрэй і 6 расейцаў)[6]. Да 1930 г. В. Рамм прадала асаднікам з цэнтральнай Польшчы фальваркі ў Каменным Бродзе, Казімерове і Лясанцы. Ужо ў кастрычніку 1939 г. савецкія ўлады адабралі Раммам маёнтак і стварылі на ягоным месцы саўгас. В. Рамм і яе сыны прымушаныйы былі выехаць у Нямеччыну (з паходжаньня былі немцамі).
У час нямецкай акупацыі маёнтак перайшоў на ўласнасьць нямецкай дзяржавы, але ў 1943 г. быў спалены (разам з палацам). У лістападзе 1944 г. большасьць землі зьліквідаванага маёнтку былі падзеляныя прадстаўнікамі польскіх уладаў паміж былых працаўнікоў маёнтку ды мужыкоў з Казімерова, Тапалянаў, Патокі, Новай Волі ды Міхалова. Ужо ў 1949 г. улады адабралі частку дараваных мужыкам земляў і да 1952 г. заснавалі Дзяржаўную гаспадарку Геранімова, якая праіснавала да 1976 г. (калі была ўключаная ў Сельскагаспадарчы камбінат Міхалова)[5]. Пасьля палітычных пераменаў былы маёнтак быў праданы дзяржавай прыватнаму ўладальніку, які разьвівае тут птушынаю фэрму[7].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 68
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
- ^ HIERONIMÓW (пол.) Napoleon Orda. Galeria Malarstwa Polskiego. Zaścianek.. — Białystok 1996. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 15 (пол.) Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
- ^ Zespół dworski Hieronimowo (пол.). Ciekawe Podlasie. Праверана 30 чэрвеня 2015 г.
|