Перайсьці да зьместу

Гарбачы (гміна Міхалова)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарбачы
Населены пункт
  • Мясцовая назва: Гарбачы
  • Былая назва: Гарбачоў Груд
Краіна Польшча
Ваяводзтва Падляскае
Павет Беластоцкі
Гміна Міхалова
Часавы пас
Каардынаты 53°00′53″ пн. ш. 23°41′47″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 57 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 85
Паштовы індэкс 16-050
Нумарны знак BIA
Гарбачы на мапе Польшчы
Гарбачы
Гарбачы
Гарбачы

Гарбачы́ (па-польску: Gorbacze, на мясцовай беларускай гаворцы: Гарбачы́[2]) — вёска (солтыства Ціванюкі) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Па гістарычных прычынах часта разам з Новымі Кухмамі, Старымі Кухмамі, Кухмамі-Куцамі, Кавалёвым Грудам і Кухмамі-Петрукамі называецца проста Кухмамі.

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

На пачатку 19 ст. у засьценках Кухмаў былі заснаваныя новыя прысёлкі: Гарбачоў Груд (пазьнейшыя Гарбачы), Калітнік, Куцаў Кут (пазьнейшыя Кухмы-Куцы) ды Пётраў Груд (пазьнейшыя Кухмы-Петрукі). Ва ўсіх Кухмах у 1857 г. пражывалі 120 жыхары, але пасьля эпідэміяў тыфу і халеры ў 1869 г. былі тут толькі 15 сем’яў (2 у саміх Гарбачах). У 1869 г. тутэйшыя мужыкі атрымалі асабістую свабоду і землю на ўласнасьць. У 1911 г. ва ўсіх Кухмах жылі 369 жыхары ў 24 хатах, але ўжо ў 1915 г. 21 сем’яў падалося ў бежанства ў Расею (вярталіся да 1923 г.)[5]. У міжваенны пэрыяд Гарбачы прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 26 жыхароў (усе палякі-каталікі)[6]. У 1950 г. ва ўсіх Кухмах пражывала 316 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[5].

  1. Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) разам з Новымі Кухмамі, Кухмамі-Куцамі, Старымі Кухмамі, Кавалёвым Грудам і Кухмамі-Петрукамі. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
  2. Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 107
  3. Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 9 ліпеня 2015 г.
  4. Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
  5. 1 2 Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. Białystok 1996. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 9 ліпеня 2015 г.