Бандары (Польшча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бандары
польск. Bondary
Бандары
Мясцовая назва: Бандары
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 299 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 23°45′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 23.75° у. д. / 52.95; 23.75Каардынаты: 52°57′0″ пн. ш. 23°45′0″ у. д. / 52.95° пн. ш. 23.75° у. д. / 52.95; 23.75
Бандары на мапе Польшчы
Бандары
Бандары
Бандары
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бандары́ (па-польску: Bondary, на мясцовай беларускай гаворцы: Бандары́[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Побач зь вёскай працякае рака Нараў. Празь вёску праходзіць ваяводзкая дарога 687. Побач зь вёскай знаходзіцца галоўная плаціна Семяноўскага вадасховішча.

Плаціна Семяноўскага вадасховішча.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 80-х гадах 18 ст. ялоўскі стараста пасяліў над ракой Нараў бондараў, якія прадавалі сваю прадукыю ў Мазовію. Яшчэ ў 1859 г. усе 5 сем’яў, якія пражывалі ў Бандарах, займаліся бондарствам. Пасьля эпідэміяў 60-х гадоў 19 ст. вёска стала хутка разьвівацца і ў 1910 г. налічвала 114 жыхароў. У час Першай сусьветнай вайны ўсе Бандары падаліся ў бежанства, зь якога вярнулася толькі палова даваенных жыхароў[5]. У міжваенны пэрыяд Бандары прыналежалі да гміны Ялоўка Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 62 жыхароў (усе праваслаўныя і ўсе запісаныя палякамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Бандары былі далучаныя да гміны Міхалова. Калі ў 70-х гадах 20 ст. пачалася будова Семяноўскага вадасховішча, побач з Бандарамі быў пабудаваны Пасёлак Бандары для жыхараў затопленых вадасховішчам вёскаў (Боўтрыкі, Лука, Буды, Гарбары і Рудня). У выніку пабудовы кварталу шматпавярховых панэльных домаў колькасьць жыхароў Бандароў збольшылася з 63 у 1980 г. да 339 у 1990 г.[5].

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аляксандар Баршчэўскі (1930—2022) — беларускі паэт і літаратуразнавец, шматгадовы загадчык катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту.
  • Уладзімер Казьбярук(1923—2016) — беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык, перакладчык, кандыдат філялягічных навук, сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Пасёлкам БандарыПраверана 16 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Bondary Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
  3. ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
  7. ^ Казбярук Уладзімір Міхайлавіч. Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Праверана 29 чэрвеня 2015 г.