Старыя Кухмы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Старыя Кухмы
польск. Stare Kuchmy
Мясцовая назва: Кухмы Старые
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 57 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°00′18″ пн. ш. 23°42′47.5″ у. д. / 53.005° пн. ш. 23.713194° у. д. / 53.005; 23.713194Каардынаты: 53°00′18″ пн. ш. 23°42′47.5″ у. д. / 53.005° пн. ш. 23.713194° у. д. / 53.005; 23.713194
Старыя Кухмы на мапе Польшчы
Старыя Кухмы
Старыя Кухмы
Старыя Кухмы

Стары́я Ку́хмы (па-польску: Stare Kuchmy, на мясцовай беларускай гаворцы: Ку́хмы Стары́е[2]) — вёска (солтыства Ціванюкі) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Па гістарычных прычынах часта разам з Новымі Кухмамі, Кухмамі-Куцамі, Кухмамі-Петрукамі, Кавалёвым Грудам і Гарбачамі называецца проста Кухмамі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (Нараджэньня Божай Маці ў Юшковым Грудзе) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кухмы былі заснаваныя ў самай захадняй частцы Ялаўскай пушчы пад канец 18 ст., няпоўны кілометр ад тарфянага возега Горбач. На пачатку 19 ст. у засьценках Кухмаў былі заснаваныя новыя прысёлкі: Гарбачоў Груд (пазьнейшыя Гарбачы), Калітнік, Куцаў Кут (пазьнейшыя Кухмы-Куцы) ды Пётраў Груд (пазьнейшыя Кухмы-Петрукі). Ва ўсіх Кухмах у 1857 г. пражывалі 120 жыхары, але пасьля эпідэміяў тыфу і халеры ў 1869 г. былі тут толькі 9 сем'яў (3 у саміх Старых Кухмах). Таксама ў 1869 г. тутэйшыя мужыкі атрымалі асабістую свабоду і землю на ўласнасьць, дзякуючы чаму заснаваліся 2 новыя прысёлкі: Кавалёў Груд ды Новыя Кухмы. У 1911 г. ва ўсіх Кухмах жылі 369 жыхары ў 24 хатах, але ўжо ў 1915 г. 21 сем'яў падалося ў бежанства ў Расею (вярталіся да 1923 г.)[4]. У міжваенны пэрыяд Старыя Кухмы прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 28 жыхароў (5 каталікоў і 23 праваслаўных; усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[5]. У 1950 г. ва ўсіх Кухмах пражывала 316 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych.(пол.) — разам з Новымі Кухмамі, Кухмамі-Петрукамі, Кухмамі-Куцамі, Кавалёвым Грудам і ГарбачаміПраверана 8 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 118
  3. ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo)(пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  4. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo(пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 8 ліпеня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96(пол.) Праверана 8 ліпеня 2015 г.