Кавалёў Груд
| Кавалёў Груд польск. Kowalowy Gród | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Міхалова |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°01′11″ пн. ш. 23°41′32″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 57 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | (+48) 85 |
| Паштовы індэкс | 16-050 |
| Нумарны знак | BIA |
| Кавалёў Груд на мапе Польшчы Кавалёў Груд | |
Кавалёў Груд (па-польску: Kowalowy Gród, на мясцовай беларускай гаворцы: Кавалё́ў Груд, Замо́сты[2]) — вёска (солтыства Ціванюкі) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Па гістарычных прычынах часта разам з Новымі Кухмамі, Старымі Кухмамі, Кухмамі-Куцамі, Кухмамі-Петрукамі і Гарбачамі называецца проста Кухмамі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1869 г. мужыкі Старых Кухмаў атрымалі асабістую свабоду і землю на ўласнасьць, дзякуючы чаму заснаваліся 2 новыя прысёлкі: Кавалёў Груд ды Новыя Кухмы. У 1911 г. ва ўсіх Кухмах жылі 369 жыхары ў 24 хатах, але ўжо ў 1915 г. 21 сем’яў падалося ў бежанства ў Расею (вярталіся да 1923 г.)[5]. У міжваенны пэрыяд Новыя Кухмы прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 27 жыхароў (7 каталікоў і 20 праваслаўных; усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. У 1950 г. ва ўсіх Кухмах пражывала 316 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Новымі Кухмамі, Кухмамі-Куцамі, Старымі Кухмамі, Кухмамі-Петрукамі і Гарбачамі. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
- ↑ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 155
- ↑ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 9 ліпеня 2015 г.
- ↑ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
- 1 2 Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 9 ліпеня 2015 г.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 9 ліпеня 2015 г.
| |||||||||||||
