Боўтрыкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Боўтрыкі
польск. Bołtryki
Мясцовая назва: Боўтрыкі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′36″ пн. ш. 23°46′57″ у. д. / 52.94333° пн. ш. 23.7825° у. д. / 52.94333; 23.7825Каардынаты: 52°56′36″ пн. ш. 23°46′57″ у. д. / 52.94333° пн. ш. 23.7825° у. д. / 52.94333; 23.7825
Боўтрыкі на мапе Польшчы
Боўтрыкі
Боўтрыкі
Боўтрыкі

Бо́ўтрыкі (па-польску: Bołtryki, на мясцовай беларускай гаворцы: Бо́ўтрыкі[1]) — неіснуючая вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзілася ў гміне Міхалова.

Вёска была выселеная ў час будовы Семяноўскага вадасховішча ў 1982 годзе. На сёньняшні дзень на палях былых Болтрыкаў, на узьбярэжжы вадасховішча, пабудаваныя дачы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Боўтрыкі на старой карце.

Вёска была заснаваная на правым беразе Нарві ў палове 18 ст., а яе першымі жыхарамі былі Васіль і Паўлюк Боўтрыкі. Галоўным заняткам першых жыхароў Боўтрыкаў было пчалярства, а мёд дастаўлялі ў ялаўскае стараства. Калі ў 1847 г. улады ліквідавалі фальварак у Рудні, частка ягонай зямлі была разданая болтрыцкім мужыкам. У 1857 г. пражывалі тут ужо 160 чалавек, але ў выніку эпідэміяў тыфу і халеры ў 1867 г. засталося толькі 60. Пасьля адмены прыгоньніцкага права і раздачы земляў, колькасьць жыхароў Боўтрыкаў узрасла да 265 у 1910 г.. Амаль усе жыхары Боўтрыкаў выехалі ў бежанства 1915 г., адкуль вярталіся да 1923 г.[2]. У міжваенны пэрыяд Барсуковіна прыналежала да Боўтрыкі прыналежалі да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 185 жыхароў (42 католікі і 143 праваслаўныя, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Боўтрыкі былі далучаныя да гміны Міхалова. У адрозьненьне ад суседніх вёскаў, колькасьсь насельніцтва ў Боўтрыках амаль ня зьнізілася ў пасьляваенных гадах — у 1950 г. пражывалі тут 254 чалавекі, а ў 1970 — 252. Жыхары пачалі пакідаць вёску толькі ў час пабудовы Семяноўскага вадасховішча ў 70-я гады 20 ст., а канчаткова вёска спыніла існаваньне як населены пункт у 1982 годзе. Пад вадой апынулася канчткова ў 1988 годзе[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 30
  2. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo(пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 7 ліпеня 2015 г.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96(пол.) Праверана 7 ліпеня 2015 г.