Новая Луплянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Новая Луплянка
польск. Nowa Łuplanka
Дата заснаваньня: 16 ст.
Былая назва: Лупляна
Мясцовая назва: Луплянка Нова
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 39 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°59′53.000″ пн. ш. 23°50′25.000″ у. д. / 52.99805556° пн. ш. 23.84027778° у. д. / 52.99805556; 23.84027778Каардынаты: 52°59′53.000″ пн. ш. 23°50′25.000″ у. д. / 52.99805556° пн. ш. 23.84027778° у. д. / 52.99805556; 23.84027778
Новая Луплянка на мапе Польшчы
Новая Луплянка
Новая Луплянка
Новая Луплянка

Но́вая Лупля́нка (па-польску: Szymki, на мясцовай беларускай гаворцы: Лу́плянка Но́ва[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]), пераважна польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыі і праваслаўныя (прыход Узьнясеньня Крыжа Гасподняга ў Ялаўцы) зь беларускай нацыянальнай ідэтыфікацяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Луплянка была заснаваная на мяжы 15 і 16 стагодзьдзяў у мяжах Ялаўскай пушчы. Першымі яе жыхарамі былі асочнікі Рыгор Матус, Антон Барада ды Яська Салавей. У час валочнай памеры вёска была перанесеная ў новае месца, на ўсход ад балатністага хрудка, на якім першапачаткова знаходзілася. У 1623 г. пражывалі тут 33 сем'і, якія працавалі на 55 валоках зямлі. У час вайны 1655 - 1660 Луплянка была зьнішчаная швэдзкімі вайскамі, а жыхары ў большай частцы забітыя. Пасьля вайны ацалелыя луплянкаўцы адбудавалі вёску, а ў гонар загіблых пабудавалі капліцу. Празь некалькі гадоў капліца сталася праваслаўнай царквой, у якой маліліся жыхары акалічных вёскаў, якія не рынялі ўніі. У 1701 г. пражывала тут толькі 11 сем'яў, якія працавалі на 6 ды 1/6 валоках зямлі. У час Вялікай Паўночнай вайны Луплянка была ізноў зьнішчаная. Некал'кі сем'яў асочнікаў спрабавала пасьля адбудаваць спаленую праваслаўную капліцу, але ялаўскі стараста не пагадзіўся на гэта і капліца была адбудаваная ў недаступным балотным месцы ў тайне побач зь вёскай Бахуры. Пасьля 1795 г., калі было ліквідаванае ялаўскае стараства, Луплянка стала цэнтрам новастворанай юшкоўскай воласьці. У 1857 г. пражывала тут 452 жыхароў, але ў выніку эпідэміі тыфу і халеры ў 1869 г. колькасьць жыхароў зьнізілася да 260. У 1869 г. землі вёскі былі падзеляныя паміж мужыкоў і гэта паспрыяла разьвіцью - у 1910 г. пражывалі тут ужо 992 чалавекі. У 1915 г. 138 на 140 ўсіх луплянскіх сем'яў выехала ў бежанства ў Расею[4]. У міжваенны пэрыяд Новая Луплянка (упершыню Луплянка была падзеленая на Новую і Старую Луплянку) прыналежала да гміны Ялаўка Ваўкавыскага павету(be) Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 72 жыхароў (9 каталікоў і 63 праваслаўных, усе пагалоўна запісаныя былі палякамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Новая Луплянка была далучаная да гміны Міхалова. У 1950 г. у Новай Луплянцы пражывала 295 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сістэматычна спадае[4].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 2 ліпеня 2015 г.
  2. ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 118
  3. ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 2 ліпеня 2015 г.
  4. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 2 ліпеня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 2 ліпеня 2015 г.