Салецтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Солтыства»)

Сале́цтва (со́лтыства) (па-польску: Sołectwo) — адміністрацыйная адзінка ў Польшчы, якая дзейнічае на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў.

Салецтва зьяўляецца падразьдзяленьнем (па-польску: jednostka pomocnicza) гміны. У многіх выпадках салецтва дзейнічае на тэрыторыі аднаго сельскага населенага пункта. Дробныя населеныя пункты аб’ядноўваюцца ў адно салецтва. Вялікія сельскія населеныя пункты могуць быць падзеленыя на некалькі салецтваў.