Саколя
Саколя | |
польск. Sokole | |
Першыя згадкі: | 1775 |
Мясцовая назва: | Саколя |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Вышыня: | 142 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 191 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°5′9″ пн. ш. 23°30′48″ у. д. / 53.08583° пн. ш. 23.51333° у. д.Каардынаты: 53°5′9″ пн. ш. 23°30′48″ у. д. / 53.08583° пн. ш. 23.51333° у. д. |
Саколя | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сако́ля (па-польску: Sokole, па-падляску: Сако́ля[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Побач зь вёскай праходзіць нядзейная чыгуначная лінія Беласток — Зубкі — Ваўкавыск. Саколя знаходзяцца на паляне ў Кнышынскай пушчы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход сьв. Міколы ў Міхалове[4]).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праўдападобна пачаткам вёскі была корчма на дарозе з Гарадка ў Беласток. Першыя згадкі пра вёску паходзяць з 1775 г., калі тут было 5 хатаў. Да 1789 г. Саколя пабольшаліся да 11 хатаў[2]. У 1815 г. Саколя прыналежалі да фальварку ў Валілах і пражывалі тут 6 мужыцкіх сем'яў. Мужыкі. У 1887 г. 68 тутэйшых сем'яў атрымала зямлю на ўласнасьць, у гэтым самым годзе была пабудаваная чыгуначная лінія Беласток — Ваўкавыск[5]. У міжваенны пэрыяд Саколя прыналежалі да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 147 жыхароў (62 праваслаўных і 85каталікоў, усе былі пагалоўна запісаныя палякамі)[6]. У 1933 г. настаўніца Марыя Лесьняк заснавала тут аматорскі тэатар, які і стаў прычынкам да пабудовы Народнага Дому ім. Юзэфа Пілсудскага. У 1946 г. пражывала тут 246 жыхароў[5].
Зноскі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Atlas gwar wschodniosłowiańskich Białostocczyzny, red. S. Glinka, A. Obrębska-Jabłonowska, J. Siatkowski, t. 1, Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk 1980, s. 47 Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 16 (пол.) Праверана 15 чэрвеня 2015 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Andrzej Kasperowicz, Monografia wsi Sokole 1775–2010, historia Stanku, Świnobrodu, Zajmy i Żedni, Sokole 2010.
|