Біньдзюга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Біньдзюга
польск. Bieńdziuga
Біньдзюга
Мясцовая назва: Біньдзюга
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Міхалова
Насельніцтва: 60 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-050
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 52°55′59.000″ пн. ш. 23°38′38.000″ у. д. / 52.93305556° пн. ш. 23.64388889° у. д. / 52.93305556; 23.64388889Каардынаты: 52°55′59.000″ пн. ш. 23°38′38.000″ у. д. / 52.93305556° пн. ш. 23.64388889° у. д. / 52.93305556; 23.64388889
Біньдзюга на мапе Польшчы
Біньдзюга
Біньдзюга
Біньдзюга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Біньдзю́га (па-польску: Bieńdziuga, на мясцовай беларускай гаворцы: Біньдзю́га[2]) — вёска (солтыства Сушча) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.

Побач зь вёскай працякае рака Нараў.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[3]). Невялікая частка насельніцтва вёскі каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Марыі і сьв. біскупа Станіслава ў Нарві[4]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1857 г. у Біньдзюзе пражывала 84 жыхары, але ў выніку эпідэміі халеры колькасьць насельніцтва зьменшылася да 42 чалавек у 1869 годзе. Амаль усе жыхары выехалі ў 1915 г. у бежанства, вярталіся да 1922 году[5]. У міжваенны пэрыяд Біньдзюга належала да гміны Тарнаполь Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 56 жыхароў (53 праваслаўныя і 3 каталікі; 31 жыхар быў запісаны беларусамі, 5 палякамі)[6]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Біньдзюга была далучаная да гміны Міхалова. У 1950 г. у Біньдзюзе пражывала 101 чалавек і з таго маменту колькасьць насельніцтва сыстэматычна спадае[5]. У 1998 г. афіцыйна польская назва вёскі была зьмененая зь Біндзюга (Bindziuga) на Беньдзюга (Bieńdziuga)[7]. 25 сакавіка 2012 г. у вёсцы прайшоў вялікі пажар, у якім згарэлі 8 пабудоваў[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  2. ^ Bondary Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
  3. ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  4. ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Parafie. Archidiecezja Drohiczyńska. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  5. ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  6. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 107 (пол.) Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  7. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji z dnia 14 stycznia 1998 r. w sprawie ustalenia i zmiany urzędowych nazw miejscowości oraz ustalenia i zmiany rodzaju niektórych miejscowości w województwach: bialskopodlaskim, białostockim, bydgoskim, chełmskim, ciechanowskim, elbląskim, kieleckim, konińskim, legnickim, leszczyńskim, lubelskim, łomżyńskim, nowosądeckim, opolskim, ostrołęckim, poznańskim, pilskim, przemyskim, radomskim, rzeszowskim, słupskim, szczecińskim, wrocławskim i zielonogórskim (пол.) 2. „Dziennik Ustaw”. Nr 11, poz. 41, s. 386. Ministerstwo Spraw Wewnętrznych i Administracji. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.
  8. ^ Aneta Boruch Bieńdziuga. Pożar strawił wszystko. Białystok ruszył na pomoc (пол.) „Kurier Poranny”, 29 сакавіка 2012 г. Праверана 17 чэрвеня 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біньдзюгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў