Мацейкавая Гара
Мацейкавая Гара | |
польск. Maciejkowa Góra | |
Мясцовая назва: | Мацейкава Гара |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′8″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.96889° пн. ш. 23.7° у. д.Каардынаты: 52°58′8″ пн. ш. 23°42′0″ у. д. / 52.96889° пн. ш. 23.7° у. д. |
Мацейкавая Гара |
Маце́йкавая Гара́ (па-польску: Maciejkowa Góra, на мясцовай беларускай гаворцы: Маце́йкава Гара́[1]) — прысёлак вёскі Аднога-Кузьмы (солтыства Плянты) ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Побач зь вёскай працякае рака Нараў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыхары вёскі этнічныя беларусы, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Яна Хрысьціцеля ў Новай Волі[2]) і каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), пераважна з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У першай палове XIX ст. у засьценку Адногі была заснаваная маленькая вёска Мацейкавая Гара. Пад канец 60-х гадоў XIX ст. тут пражывала 20 чалавек у 4 хатах[4]. У міжваенны пэрыяд Мацейкавая Гара прыналежала да гміны Тарнаполь (сядзіба гміны знаходзілася ў Луцы) Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. тут пражывала 55 жыхароў (24 палякі-каталікі і 31 праваслаўны беларус)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Мацейкавая Гара была далучаная да гміны Міхалова.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Maciejkowa Góra Zalew Siemianówka i jego okolice Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Narodzenia Świętego Jana Chrzciciela w Nowej Woli (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
|