Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы
Скарачэньне: ВП:ДА |
---|
Добрыя артыкулы — якасныя артыкулы, якія пакуль не дасягаюць сваёй якасьцю абраных, ці ўвогуле, патэнцыйна ня могуць быць абранымі.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі добрых артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Цяпер у Вікіпэдыі беларускай мовай (клясычным правапісам) 154 добрых артыкула з агульнай колькасьці 88 139 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 572 артыкулаў — добры. Глядзіце таксама сьпіс добрых артыкулаў з датамі абраньня. Усе добрыя артыкулы пазначаюцца выявай сіняй зоркі () беспасярэдне над тэкстам артыкула. Існуюць таксама Абраныя артыкулы — найвышэйшы ўзровень якасьці артыкулаў. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
Цяперашні добры артыкул
[рэдагаваць крыніцу]Юры Селівёрстаў — дзяржаўны дзяяч Беларусі.
7-ы міністар фінансаў Беларусі (зь 2020 году). 18 сьнежня 2020 году прадставіў законапраект «Аб зьмяненьні Падатковага кодэксу», які прадугледжваў: 1) увядзеньне збору за перасячэньне мяжы пры выезьдзе зь Беларусі; 2) скасаваньне ільготаў па падатку на дададзеную вартасьць на ежу і лекі; 3) павышэньне стаўкі падатку на прыбытак для прадпрыемстваў сотавай сувязі і электрасувязі з 18 да 30 %; 4) павелічэньне падаходнага падатку паводле працоўных дамоваў з прадпрыемствамі Беларускага парку высокіх тэхналёгіяў і індустрыяльнага парку «Вялікі камень» зь 9 да 13 %; 5) замену дарожнага мыта з самаходаў на транспартны падатак за іх тэхагляд. 10 кастрычніка 2021 году заявіў пра намер скасаваць падатковую ільготу на кватэру. 1 ліпеня 2022 году паведаміў пра ўвядзеньне ПДВ у 20 % на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах. Зь іншага боку, у траўні 2022 году задаволіў прапановы: 1) павысіць бязмытную вартасьць увозімай у Беларусь пасылкі 5-кратна да 1000 эўра, 2) скасаваць эмбарга на большасьць харчаваньня з Эўразьвязу, 3) зьняць абмежаваньні на выезд з краіны.
(артыкул цалкам…)