Дарожныя знакі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Даро́жныя зна́кі Белару́сі ўстаноўленыя Дзяржаўным стандартам Рэспублікі Беларусь СТБ 1140-99[1] і ўваходзяць у правілы дарожнага руху Рэспублікі Беларусь.

Дарожныя знакі падзяляюцца на тыпы па часе ўстаноўкі (пастаянныя, часовыя) і на некалькі групаў у залежнасьці ад прызначэньня. Кожны знак мае нумар, які складаецца з падзеленага кропкамі нумару групы, парадкавага нумару знаку і парадкавага нумару разнавіднасьці знаку (калі неабходна). Знакі на жоўтым фоне належаць да часовых і прымяняюцца як асобна, так і ў спалучэньні зь іншымі часовымі тэхнічнымі сродкамі арганізацыі дарожнага руху ў месцах правядзеньня рамонтных і іншых работ на дарозе, а таксама ў выпадках апэратыўных зьменаў у арганізацыі дарожнага руху, зьвязаных з забесьпячэньнем яго бясьпекі або правядзеньнем спэцыяльных мерапрыемстваў. У выпадках, калі значэньні часовых і пастаянных знакаў супярэчаць адзін аднаму, удзельнікі дарожнага руху павінны кіравацца часовымі знакамі.

Папераджальныя знакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папераджальныя знакі інфармуюць кіроўцаў аб набліжэньні да небясьпечнага ўчастку дарогі, рух па якім патрабуе прыняцьця мераў, якія адпавядаюць дарожнай абстаноўцы. Большасьць зь іх маюць форму роўнабаковага трыкутніка, белага колеру з чырвонай аблямоўкай.

Знакі 1.1, 1.2, 1.5-1.30, 1.32—1.35 устанаўліваюцца па-за населенымі пунктамі на адлегласьці ад 150 да 300 мэтраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласьці ад 50 да 100 мэтраў да пачатку небясьпечнага ўчастку дарогі. Пры неабходнасьці (пачатак небясьпечнага ўчастка дарогі схаваны ад кіроўцы крутым паваротам, пераломам падоўжнага профілю, будынкам і г. д.) названыя знакі могуць быць усталяваныя на іншай адлегласьці, якая ў такім выпадку ўказваецца на таблічцы 7.1.1. Знакі 1.1, 1.2, 1.9, 1.10, 1.21, 1.23 паўтараюцца па-за населенымі пунктамі і ўстанаўліваюцца на адлегласьці ад 20 да 50 мэтраў да пачатку небясьпечнага ўчастку дарогі. Знак 1.23 паўтараецца таксама ў населеных пунктах і ўстанаўліваецца непасрэдна ў пачатку ўчастку правядзеньня рамонтных і іншых работ. За пачатак участку трэба лічыць першую па ходзе руху прыладу, якая агароджвае або накіроўвае. Знакі 1.3.1, 1.3.2, 1.31.1—1.31.5 ставяцца ў межах небясьпечнага ўчастку дарогі або непасрэдна перад ім. Знакі 1.4.1—1.4.3 ставяцца на правым баку, а знакі 1.4.4—1.4.6 — на левым баку дарогі.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне Дублюецца
1.1 1.1 Russian road sign.svg Чыгуначны пераезд са шлагбаумам Набліжэньне да чыгуначнага пераезду, абсталяванага шлагбаўмам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.2 1.2 Russian road sign.svg Чыгуначны пераезд без шлагбауму Набліжэньне да чыгуначнага пераезду, не абсталяванага шлагбаўмам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.3.1 1.3.1 Russian road sign.svg Аднакалейная чыгунка Усталёўваюцца непасрэдна перад чыгуначнымі пераездамі без шлагбаўма. Папярэджваюць вадзіцеляў аб наяўнасьці не абсталяванага шлагбаўмам чыгуначнага пераезду з адным шляхам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.
1.3.2 1.3.2 Russian road sign.svg Шматкалейная чыгунка Усталёўваюцца непасрэдна перад чыгуначнымі пераездамі без шлагбаўма. Папярэджваюць вадзіцеляў аб наяўнасьці не абсталяванага шлагбаўмам чыгуначнага пераезду з некалькімі шляхамі. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.
1.4.1 1.4.1 Russian road sign.svg Набліжэньне да чыгуначнага пераезду Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым[2] баку дарогі за 150—300 метраў.
1.4.2 1.4.2 Russian road sign.svg Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым[2] баку дарогі за 100—200 метраў.
1.4.3 1.4.3 Russian road sign.svg Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на правым[2] баку дарогі за 50-100 метраў.
1.4.4 1.4.4 Russian road sign.svg Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым[2] баку дарогі насупраць знаку 1.4.1.
1.4.5 1.4.5 Russian road sign.svg Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым[2] баку дарогі насупраць знаку 1.4.2.
1.4.6 1.4.6 Russian road sign.svg Дадатковае папярэджаньне аб набліжэньні да чыгуначнага пераезду па-за населенымі пунктамі. Гэты знак усталёўваецца на левым[2] баку дарогі насупраць знаку 1.4.3.
1.5 1.5 Russian road sign.svg Перасячэньне з трамвайнай лініяй Папярэджвае пра набліжэньне да перасячэньня з трамвайнымі шляхамі па-за скрыжаваньнем ці перад скрыжаваньнем пры абмежаванай бачнасьці трамвайных шляхоў (менш за 50 м). Набліжаючыся да такога скрыжаваньня, кіроўца павінен быць асоба ўважлівым, так як у большасьці выпадкаў трамвай мае пераважнае права на рух, гэта значыць кіроўца павінен саступіць дарогу трамваю. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.
1.6 1.6 Belarus (Road sign).svg Канец дарогі з удасканаленым пакрыцьцём Папярэджвае пра набліжэньне да пераходу дарогі з удасканаленым пакрыцьцём[3] у жвіровую або грунтавую дарогу. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.
1.7 1.7 Russian road sign.svg Перасячэньне з кругавым рухам Папярэджвае пра набліжэньне да кругавога скрыжаваньня. Рух у кольцы ідзе супраць гадзіньнікавай стрэлкі. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.
1.8 1.8 Russian road sign.svg Святлафорнае рэгуляваньне Папярэджвае аб скрыжаваньні, пешаходным пераходзе або ўчастку дарогі, рух на якіх рэгулюецца святлафорам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.
1.9 1.9 Russian road sign.svg Развадны мост або паромная пераправа Развадны мост або паромная пераправа. Пры ўездзе на паром неабходна кіравацца ўказаньнямі дзяжурнага па паромнай пераправе, прапускаючы транспартныя сродкі, якія з’язджаюць з парома. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.10 1.10 Russian road sign.svg Выезд на набярэжную Выезд на набярэжную або бераг вадаёму. Папярэджваюць кіроўцаў пра выезд на набярэжную, бераг ракі, возера, дзе маецца небясьпека з’езду транспартнага сродку ў ваду. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю. Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.11.1 1.11.1 Russian road sign.svg Небясьпечны паварот Закругленьне дарогі малога радыусу або з абмежаванай агляднасьцю направа. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.
1.11.2 1.11.2 Russian road sign.svg Закругленьне дарогі малога радыусу або з абмежаванай агляднасьцю налева. Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.
1.12.1 1.12.1 Russian road sign.svg Небясьпечныя павароты Папярэджвае аб набліжэньні да ўчастку дарогі з двума і болей небясьпечнымі паваротамі, размешчанымі адзін за другім, першы паварот направа. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1.

Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.

1.12.2 1.12.2 Russian road sign.svg Папярэджвае аб набліжэньні да ўчастку дарогі з двума і болей небясьпечнымі паваротамі, размешчанымі адзін за другім, першы паварот налева. Пры трох і болей паваротах знак прымяняецца з таблічкай 7.7, а таксама можа прымяняцца з таблічкай 7.2.1.

Кіроўца павінен памятаць, што на такіх участках забароненыя такія манеўры як абгон, разварот і рух заднім ходам. Кіроўца абавязаны зьнізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.

1.13 1.13 Russian road sign.svg Круты спуск Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках.

Пры наяўнасьці перашкоды для дарожнага руху вадзіцель, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу[4].

1.14 1.14 Russian road sign.svg Круты пад’ём Лічбамі паказваецца ўхіл у адсотках.

Пры наяўнасьці перашкоды для дарожнага руху вадзіцель, які рухаецца на спуск, павінен саступіць дарогу[4].

1.15 1.15 Belarus (Road sign).svg Слізкая дарога Участак дарогі з падвышанай слізкасьцю праезнай часткі.
1.16.1 1.17 Russian road sign.svg Штучная няроўнасьць Папярэджвае аб штучнай няроўнасьці на праезнай частцы дарогі.
1.16.2 1.16 Russian road sign.svg Няроўная дарога Участак дарогі з няроўнасьцямі на праезнай частцы (хвалі, наплывы, грэбень і г. д.).
1.16.3 1.16.3 Belarus (Road sign).svg Участак дарогі, які мае няплаўныя спалучэньні з пакрыцьцём дарогі ў выглядзе наплыву (пагорка).
1.16.4 1.16.4 Belarus (Road sign).svg Участак дарогі, які мае пашкоджаньні пакрыцьця ў выглядзе асобных выбоінаў, прасадак.
1.17 1.18 Russian road sign.svg Выкід шчэбню Участак дарогі з удасканаленым пакрыцьцём, на якім магчымы выкід шчэбню з-пад колаў транспартных сродкаў.
1.18.1 1.20.1 Russian road sign.svg Звужэньне дарогі З абодвух бакоў
1.18.2 1.20.2 Russian road sign.svg З правага боку
1.18.3 1.20.3 Russian road sign.svg З левага боку
1.19.1 1.21 Russian road sign.svg Двухбаковы рух Пачатак участку дарогі (праезнай часткі дарогі) з сустрэчным рухам пасьля ўчастку дарогі з аднабаковым рухам.
1.20 1.22 Russian road sign.svg Наперадзе пешаходны пераход Набліжэньне да нерэгулюемага пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2 і (або) гарызантальнай дарожнай разметкай 1.14.1, 1.14.2. Кіроўца павінен знізіць хуткасьць і быць гатовым саступіць дарогу пешаходам, які пераходзіць дарогу па пераходзе.
1.21 1.23 Russian road sign.svg Дзеці Участак дарогі, на якім магчыма зьяўленьне дзяцей з тэрыторыі дзіцячай або іншай установы (школы, аздараўленчага летніка, бальніцы і г. д.), прылеглай непасрэдна да дарогі.

Кіроўца павінен зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.

Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку.
1.22 1.24 Russian road sign.svg Перасячэньне з роварнай дарожкай Месца перасячэньня роварнай дарожкі з дарогай па-за скрыжаваньнем.
1.23 1.25 Russian road sign.svg Дарожныя работы Участак дарогі, на якім у вызначаным парадку выконваюцца рамонтныя і іншыя работы.

Кіроўца павінен зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.

Па-за населеным пунктам, ад 20 да 50 м да пачатку небясьпечнага ўчастку, у населеных пунктах непасрэдна ў пачатку небясьпечнага ўчастку. За пачатак участку трэба лічыць першае прыстасаваньне па ходзе руху для агароджваньня або накіравальньня.
1.24 1.26 Russian road sign.svg Перагон жывёлы Участак дарогі, на якім магчымае зьяўленьне жывёлы.
1.25 1.27 Russian road sign.svg Дзікія жывёлы Участак дарогі, які праходзіць па тэрыторыі запаведнікаў (паляўнічых гаспадарак, лясных масіваў і г. д.), на якім магчымае зьяўленьне дзікіх жывёлаў.
1.26 1.28 Russian road sign.svg Падзеньне камянёў Участак дарогі, на якім магчымыя абвалы, апоўзні, падзеньне камянёў.
1.27 1.29 Russian road sign.svg Бакавы вецер Участак дарогі, на якім магчымыя моцны бакавы вецер або яго раптоўныя парывы.

Неабходна зьнізіць хуткасьць і трымацца як мага бліжэй да цэнтру займаемай паласы, каб у выпадку парыву не апынуцца на абочыне або на сустрэчнай паласе.

1.28 1.30 Russian road sign.svg Нізка ляцяць самалёты Участак дарогі недалёка ад аэрадромаў або над якім пралятаюць самалёты ці верталёты на невялікай вышыні.
1.29 1.29 Belarus (Road Sign).svg Аварыйна-небяспечны ўчастак Участак дарогі, на якім часта адбываюцца дарожна-транспартныя здарэньні. Суправаджаецца адной з таблічак 7.22.1-7.22.4, якая указвае на выгляд небясьпекі. Рэкамендуецца зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.
1.30 1.33 Russian road sign.svg Іншыя небяспекі Небясьпечны ўчастак дарогі, які немагчыма пазначыць іншымі папераджальнымі знакамі.
1.31.1 1.34.1 A Russian road sign.svg Напрамак павароту Напрамак руху на павароце дарогі малога радыуса з абмежаванай агляднасьцю.
Напрамак аб’езду перашкоды для дарожнага руху на ўчастку дарогі, які рамантуецца.
Напрамак аб’езду цэнтральнага астраўка на скрыжаваньні з кругавым рухам.
Напрамак руху на Т-падобным скрыжаваньні, разгалінаваньні дарог.
Напрамак аб’езду ўчастка дарогі, які рамантуецца.
1.31.2 1.34.2 A Russian road sign.svg
1.31.3 1.34.3 A Russian road sign.svg
1.31.4 1.31.4 Belarus (Road sign).svg
1.31.5 1.31.5 Belarus (Road sign).svg
1.32 1.32 Belarus (Road sign).svg Небясьпечная ўзбочына Участак дарогі з заніжанай або зруйнаванай узбочынай або на якім вядуцца работы па рамонце ўзбочынаў.
1.33 1.33 Belarus (Road sign).svg Галалёдзіца Участак дарогі, на якім магчымыя снежныя заносы або ледзяныя ці снежна-ледзяныя ўтварэньні.

Рэкамендуецца зьнізіць хуткасьць і павысіць увагу.

1.34 1.34 Belarus (Road sign).svg Затор на дарозе Участак дарогі, на якім утварыўся затор.
1.35 1.35 Belarus (Road sign).svg Сезонныя міграцыі земнаводных Участак дарогі, на якім магчымыя масавыя з’яўленьні земнаводных на праезнай частцы. Рэкамендуецца значна зьнізіць хуткасьць вясной і восеньню і павысіць увагу.

Знакі прыярытэту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знакі прыярытэту ўстанаўліваюць чарговасьць праезду скрыжаваньняў, перасячэньняў асобных праезных частак дарог, вузкіх участкаў дарог, рух на якіх не рэгулюецца сігналамі рэгуліроўшчыка або святлафора. Асноўныя знакі прыярытэту («Галоўная дарога», «Саступіць дарогу» і «Рух без спыненьня забаронены») маюць асаблівыя формы. Гэта зроблена для таго, каб у любую пару году кожны з іх у любым стане можна было пазнаць па форме.

Знак 2.1 ставіцца непасрэдна перад скрыжаваньнем, у тым ліку з таблічкай 7.13 — перад скрыжаваньнем са складанай планіроўкай або на якім галоўная дарога змяняе напрамак. Пры гэтым па-за населенымі пунктамі перад скрыжаваньнем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.1 паўтараецца: першы знак 2.1 з таблічкамі 7.1.1 і 7.13 ставіцца на адлегласьці ад 100 да 150 метраў да скрыжаваньня, другі знак 2.1 з таблічкай 7.13 — непасрэдна перад скрыжаваньнем. Знак 2.1, усталяваны са знакам 5.22.1 або 5.22.2, дае перавагу пры праездзе ўсіх скрыжаваньняў населенага пункта, размешчаных на дадзенай дарозе. Усталяваныя на рэгулюемых скрыжаваньнях знакі 2.1, 2.4, 2.5 не вызначаюць чарговасьць праезду скрыжаваньняў і асобных праезных частак дарогі, а інфармуюць кіроўцаў, што скрыжаваньні з’яўляюцца пазначанымі. Знакі 2.3.1-2.3.3 прымяняюцца па-за населенымі пунктамі для пазначэньня дарог, на якіх даецца перавага пры праездзе скрыжаваньняў, і ставяцца на адлегласьці ад 150 да 300 метраў да скрыжаваньня. Знак 2.3.4 ставіцца па-за населенымі пунктамі на адлегласьці ад 150 да 300 метраў, а ў населеных пунктах — як правіла, на адлегласьці ад 50 да 100 метраў да скрыжаваньня. Знак 2.4 ставіцца непасрэдна перад скрыжаваньнем, а пры наяўнасці паласы разгону — перад пачаткам гэтай паласы. Перад скрыжаваньнем, на якім галоўная дарога змяняе напрамак, знак 2.4 ставіцца з таблічкай 7.13. Па-за населенымі пунктамі на дарогах з удасканаленым пакрыццём знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 ставіцца на адлегласьці ад 150 да 300 метраў да скрыжаваньня. У населеных пунктах знак 2.4 з таблічкай 7.1.1 або 7.1.2 можа ставіцца на адлегласьці ад 50 да 100 метраў да скрыжаваньня.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
2.1 2.1 Russian road sign.svg Галоўная дарога Даецца права пераважнага праезду скрыжаваньня (перасячэньня праезных частак дарог).
Адмяняецца знакам 2.2.
2.2 2.2 Russian road sign.svg Канец галоўнай дарогі Адмяняецца права пераважнага праезду скрыжаваньня (перасячэньня праезных частак дарог) (знак 2.1).
2.3.1 2.3.1 Russian road sign.svg Перасячэньне з другараднай дарогай Папярэджвае аб блізкасьці перасячэньня з другараднымі дарогамі адначасова справа і злева.
2.3.2 2.3.2 Russian road sign.svg Прымыканьне другараднай дарогі Папярэджвае аб блізкасьці прымыканьня другараднай дарогі справа.
2.3.3 2.3.3 Russian road sign.svg Прымыканьне другараднай дарогі Папярэджвае аб блізкасьці прымыканьня другараднай дарогі злева.
2.3.4 1.6 Russian road sign.svg Перасячэньне раўназначных дарог Набліжэньне да скрыжаваньня роўных па значэньні дарог, на якім дзейнічаюць патрабаваньні пункту 110 ПДР (неабходна саступаць дарогу любым транспартным сродкам, якія набліжаюцца справа, пешаходам і трамваям)[5]. Кіроўца абавязаны знізіць хуткасьць, ацаніць сітуацыю.
2.4 2.4 Russian road sign.svg Саступіць дарогу Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасьці таблічкі 7.13 7.13 (Road sign).svg — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе. Знак, усталяваны на галоўнай дарозе, абазначае таксама канец галоўнай дарогі.
2.5 2.5 Russian road sign.svg Рух без спыненьня забаронены Забараняецца рух без спыненьня перад «стоп-лініяй» (гарызантальнай дарожнай разметкай 1.12), а пры яе адсутнасьці — перад краем праезнай часткі, дарогі, што перасякаецца. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія рухаюцца па дарозе, што перасякаецца, а пры наяўнасьці таблічкі 7.13 — транспартным сродкам, якія рухаюцца па галоўнай дарозе, а таксама справа па раўназначнай дарозе.
Знак 2.5 можа быць усталяваны перад чыгуначным пераездам ці карантынным пастом. У гэтых выпадках кіроўца павінен спыніцца перад стоп-лініяй, а пры яе адсутнасьці — перад знакам.
2.6.1 2.6 Russian road sign.svg Перавага сустрэчнага руху Забараняецца ўезд на ўчастак дарогі, калі гэта можа абцяжарыць сустрэчны рух. Трэба саступіць дарогу транспартным сродкам, якія знаходзяцца на дадзеным участку дарогі або на процілеглым пад’ездзе да яго.
2.6.2 2.6.2 (Road sign).svg
2.7 2.7 (Road sign).svg Перавага перад сустрэчным рухам Участак дарогі, пры руху па якім кіроўца карыстаецца перавагай у дачыненьні да сустрэчных транспартных сродкаў.

Забараняльныя знакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Забараняльныя і абмежавальныя знакі ўводзяць або адмяняюць пэўныя абмежаваньні дарожнага руху. Знакі маюць круглую форму, большасьць з іх белыя з чырвонай аблямоўкай.

Дзеяньне не распаўсюджваецца:[6]:

  • знакаў 3.1-3.3, 3.18.1-3.19, 3.27 — на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах;
  • знакаў 3.2-3.8 — на транспартныя сродкі дарожна-эксплюатацыйнай і камунальнай службаў, аўтамабілі з нахіленай белай паласой на бартах і на іншыя транспартныя сродкі, якія абслугоўваюць гандлёвыя і іншыя арганізацыі, разьмешчаныя ў пазначанай зоне (грамадзянаў, якія пражываюць або працуюць у дадзенай зоне), а таксама на транспартныя сродкі, якія належаць грамадзянам, якія пражываюць або працуюць у гэтай зоне, пры адсутнасьці іншых магчымасьцей іх пад’езду. Такія транспартныя сродкі павінны ўяжджаць у пазначаную зону і выяжджаць зь яе на найбліжэйшым да месца прызначэньня скрыжаваньні;
  • знакаў 3.2, 3.3, 3.28-3.30 — на транспартныя сродкі, якія кіруюцца інвалідамі І або ІІ групы, ІІІ групы з парушэньнямі апорна-рухальнага апарату або транспартныя сродкі, якія перавозяць інвалідаў гэтых групаў;
  • знаку 3.4 — на грузавыя аўтамабілі, прызначаныя для перавозкі пасажыраў;
  • знакаў 3.27-3.30 — на месцы, пазначаныя знакам 5.15;
  • знакаў 3.28-3.30 — на таксі з уключаным таксомэтрам.

Дзеяньне распаўсюджваецца:[7]:

  • знакаў 3.10, 3.27-3.30 — толькі на той бок дарогі, у якім (над якім) яны ўсталяваны. Дзеяньне знакаў 3.27-3.30, усталяваных на тэрыторыі, прылеглай да дарогі, распаўсюджваецца на гэтую тэрыторыю з улікам патрабаваньняў таблічак, усталяваных з такімі знакамі;
  • знакаў 3.16, 3.20.1, 3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30 — ад месца ўстаноўкі знаку да бліжэйшага пазначанага скрыжаваньня, пры гэтым у населеным пункце без пазначанага скрыжаваньня — да канца населенага пункта;
  • знакаў 3.18.1 і 3.18.2 — на скрыжаваньне, перад якім усталяваны знак, а таксама на бліжэйшае перасячэньне праезных частак дарог на скрыжаваньні, калі дарога, на якую ажыццяўляецца паварот, утрымлівае раздзяляльную паласу (раздзяляльную зону);
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2, усталяваных перад населеным пунктам, пазначаным знакам 5.22.1 або 5.22.2, — да гэтага знака.

Зона дзеяньня можа быць зменшана для:[8] для:

  • знакаў 3.16, 3.26 — прымяненьнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2 — усталяваньнем у канцы зоны іх дзеяньня адпаведна знакаў 3.21.1, 3.21.2, 3.23, 3.25.1, 3.25.2 або прымяненьнем таблічкі 7.2.1;
  • знакаў 3.24.1, 3.24.2 — усталяваньнем гэтых знакаў з іншым значэньнем максімальнай хуткасьці руху;
  • знакаў 3.27-3.30 — прымяненьнем таблічак 7.2.1, 7.2.2 або ўсталяваньнем у канцы зоны іх дзеяньня паўторных знакаў 3.27-3.30 з таблічкай 7.2.3.
Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
3.1 3.1 Russian road sign.svg Уезд забаронены Забараняецца ўезд транспартных сродкаў у дадзеным кірунку.
Паўсядзённая назва знаку — «цэгла».
3.2 3.2 Russian road sign.svg Рух забаронены Забараняецца рух транспартных сродкаў.
3.3 3.3 Russian road sign.svg Рух механічных транспартных сродкаў забаронены Забараняецца рух механічных транспартных сродкаў.
3.4 3.4 Russian road sign.svg Рух грузавых аўтамабіляў забаронены Забараняецца рух грузавых аўтамабіляў (аўтапаяздоў) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны (калі на знаку не ўказана маса) або з фактычнай масай, якая перавышае названую на знаку, а таксама колавых трактароў і самаходных машын.
3.5 3.5 Russian road sign.svg Рух матацыклаў забаронены Забараняецца рух матацыклаў і мапэдаў.
3.6 3.6 Russian road sign.svg Рух трактароў забаронены Забараняецца рух колавых трактароў і самаходных машын.
3.7 3.7 Belarus (Road sign).svg Рух з прычэпам забаронены Забараняюцца рух грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын з прычэпамі, а таксама буксіроўка механічных транспартных сродкаў.
3.8 3.8 Russian road sign.svg Рух гужавых транспартных сродкаў забаронены Забараняюцца рух гужавых транспартных сродкаў, жывёл пад сядлом або ўюком, а таксама прагон жывёлы.
3.9 3.9 Russian road sign.svg Рух ровараў забаронены Забараняецца рух на роварах.
3.10 3.10 Russian road sign.svg Рух пешаходаў забаронены Забараняецца рух пешаходаў.
3.11.1 3.11 Russian road sign.svg Абмежаваньне масы Забараняецца рух транспартных сродкаў, у тым ліку аўтапаяздоў, агульная фактычная маса якіх большая за названую на знаку.
3.11.2 3.11.2 (Road sign).svg
3.12.1 3.12.1 (Road sign).svg Абмежаваньне нагрузкі на вось Забараняецца рух транспартных сродкаў, у якіх фактычная нагрузка на любую вось большая за названую на знаку.
Дзейнічае да першага скрыжаваньня. Для двухвосевага транспартнага сродку на пярэднюю вось прыходзіцца 1/3 масы, на заднюю — 2/3. Калі больш за 2 восяў, то маса размяркоўваецца па іх раўнамерна.
3.12.2 3.12.2 (Road sign).svg
3.13 3.13 Russian road sign.svg Абмежаваньне вышыні Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная вышыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.14 3.14 Russian road sign.svg Абмежаваньне шырыні Забараняецца рух транспартных сродкаў, габарытная шырыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.15.1 3.15 Russian road sign.svg Абмежаваньне даўжыні Забараняецца рух транспартных сродкаў (аўтапаяздоў), габарытная даўжыня якіх (з грузам або без груза) большая за названую на знаку.
3.15.2 3.15.2 (Road sign).svg
3.16 3.16 Russian road sign.svg Абмежаваньне мінімальнай дыстанцыі Забараняецца рух транспартных сродкаў з дыстанцыяй паміж імі меншай за названую на знаку.
3.17.1 3.17.1 (Road sign).svg Мытня Забараняецца праезд без спыненьня каля мытні (кантрольнага пункту). Дазвол на далейшы рух дае супрацоўнік мытні (кантрольнага пункту).
3.17.2 3.17.2 (Road sign).svg Небясьпека Забараняецца рух усіх без выключэньня транспартных сродкаў у сувязі з дарожна-транспартным здарэньнем, аварыяй, стыхійным бедствам або іншай небясьпекай для руху.
3.18.1 3.18.1 Belarus (Road sign).svg Паварот направа забаронены Паварот направа забаронены.
3.18.2 3.18.2 Belarus (Road sign).svg Паварот налева забаронены Паварот налева забаронены, пры гэтым разварот дазваляецца.
3.19 3.18.3 Belarus (Road sign).svg Разварот забаронены Разварот забаронены, пры гэтым паварот налева дазваляецца.
3.20.1 3.20 Russian road sign.svg Абгон забаронены Забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасьцю меншай за 30 км/г.
3.20.2 3.20.2 (Road sign).svg
3.20.3 3.20.3 (Road sign).svg Забараняецца абгон транспартных сродкаў, хуткасьць руху якіх большая за названую на знаку.
3.21.1 3.21.1 (Road sign).svg Канец зоны забароны абгону Адмяняе дзеяньне знакаў 3.20.1-3.20.3.
3.21.2 3.21.2 (Road sign).svg
3.22 3.22 Russian road sign.svg Абгон грузавым аўтамабілям забаронены Грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай болей за 3,5 тоны забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых, якія рухаюцца з хуткасьцю меншай за 30 км/г.
Колавым трактарам і самаходным машынам забараняецца абгон транспартных сродкаў, акрамя адзінкавых веласіпедаў, гужавых транспартных сродкаў.
3.23 3.23 Russian road sign.svg Канец зоны забароны абгону грузавым аўтамабілям. Адмяняе дзеяньне знаку 3.22
3.24.1 3.24.1 (Road sign).svg Абмежаваньне максімальнай хуткасьці Забараняецца рух з хуткасьцю (км/г), якая перавышае названую на знаку.
3.24.2 3.24.2 (Road sign).svg
3.25.1 3.25.1 (Road sign).svg Канец зоны абмежаваньня максімальнай хуткасьці. Адмяняе дзеяньне знакаў 3.24.1, 3.24.2.
3.25.2 3.25.2 (Road sign).svg
3.26 3.26 Russian road sign.png Падача гукавога сігнала забароненая Забараняецца карыстацца гукавым сігналам, акрамя выпадку падачы яго для прадухіленьня дарожна-транспартнага здарэньня.
3.27 3.27 Belarus (Road sign).svg Прыпынак забаронены. Забараняюцца прыпынак і стаянка транспартных сродкаў.
3.28 3.28 Belarus (Road sign).svg Стаянка забароненая. Забараняецца стаянка ўсіх транспартных сродкаў.
3.29 3.29 Belarus (Road sign).svg Стаянка забароненая па няцотных чыслах месяца. Стаянка забароненая па няцотных чыслах месяца.
3.30 3.30 Belarus (Road sign).svg Стаянка забароненая па цотных чыслах месяца. Стаянка забароненая па цотных чыслах месяца.
Пры адначасовым прымяненьні знакаў 3.29 і 3.30 на процілеглых баках дарогі транспартныя сродкі павінны быць перастаўлены з аднаго яе боку на іншы ў перыяд з 19 да 24 гадзінаў.
3.31 3.31 (Road sign).svg Канец зоны ўсіх абмежаваньняў Пазначэньне канцу зоны дзеяньня наступных знакаў: 3.16, 3.20.1-3.20.3, 3.22, 3.24.1, 3.24.2, 3.26-3.30.
3.32 3.32 Russian road sign.svg Рух транспартных сродкаў з небясьпечнымі грузамі забаронены Забараняецца рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небясьпечны груз».

Прадпісальныя знакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпісальныя знакі прымяняюцца для пазначэньня неабходных напрамкаў, умоў і рэжымаў руху.
Дзеяньне знакаў 4.1.1-4.1.6, усталяваных перад скрыжаваньнем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаваньне, калі знакі 4.1.1-4.1.6 або 5.8.1, 5.8.2, усталяваныя на ім, не даюць іншых прадпісаньняў (указаньняў).
Дзеяньне знакаў 4.1.1-4.1.6 не распаўсюджваецца на маршрутныя транспартныя сродкі, якія рухаюцца па вызначаных маршрутах.
Дзеяньне знаку 4.1.1, усталяванага за скрыжаваньнем, распаўсюджваецца да наступнага пазначанага скрыжаваньня. Зона дзеяньня дадзенага знаку можа быць паменшана прымяненьнем таблічкі 7.2.1.
Знакі 4.2.1 і 4.2.2 могуць прымяняцца групамі (не менш за тры знакі) для пазначэньня лініі адхіленьня траекторыі руху транспартных сродкаў ад перашкоды для дарожнага руху.
Дзеяньне знакаў 4.4, 4.7, усталяваных з таблічкай 7.14 і размешчаных над паласой руху, распаўсюджваецца толькі на дадзеную паласу. Пры адсутнасьці таблічкі 7.14 дзеяньне гэтых знакаў распаўсюджваецца на ўсе палосы праезнай часткі дарогі дадзенага напрамку. Дзеяньне знакаў 4.4, 4.7, выявы якіх нанесеныя на поле знакаў 5.8.1, 5.8.2, 5.8.7, 5.8.8, распаўсюджваецца на адпаведныя палосы руху.
Дзеяньне знакаў 4.9.1-4.9.3 распаўсюджваецца на бліжэйшае скрыжаваньне.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
4.1.1 4.1.1 Russian road sign.svg Рух прама Рух дазволены толькі прама. Таксама дазволены паварот направа на прылеглую тэрыторыю.
4.1.2 4.1.2 Russian road sign.svg Рух направа Рух дазволены толькі направа.
4.1.3 4.1.3 Russian road sign.svg Рух налева Рух дазволены толькі налева або з крайняй левай паласы руху на разварот, калі разметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.1.4 4.1.4 Russian road sign.svg Рух прама або направа Рух дазволены толькі прама або направа.
4.1.5 4.1.5 Russian road sign.svg Рух прама або налева Рух дазволены толькі прама, налева, а таксама дазволены разварот з крайняй левай паласы руху, калі разметка або іншыя дарожныя знакі не прадпісваюць іншае.
4.1.6 4.1.6 Russian road sign.svg Рух направа або налева Рух дазволены толькі налева або направа, а таксама дазволены разварот з крайняй левай паласы руху, калі разметка або іншыя дарожныя знакі ня прадпісваюць іншае.
4.2.1 4.2.1 Russian road sign.svg Аб’езд перашкоды справа Аб’езд астраўкоў бясьпекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца толькі з боку, паказанага стрэлкай.
4.2.2 4.2.2 Russian road sign.svg Аб’езд перашкоды злева
4.2.3 4.2.3 Russian road sign.svg б’езд перашкоды справа або злева Аб’езд астраўкоў бясьпекі і рознага роду перашкодаў для дарожнага руху, якія знаходзяцца на праезнай частцы дарогі, дазваляецца з любога боку.
4.3 4.3 Russian road sign.svg Кругавы рух Дазваляецца аб’езд цэнтральнага астраўка на скрыжаваньні (плошчы) з кругавым рухам толькі ў напрамку, паказаным стрэлкамі.
4.4 4.4 Belarus (Road sign).svg Рух легкавых аўтамабіляў Дазваляецца рух толькі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў.
4.5.1 4.4.1 Russian road sign.svg Роварная дарожка Дазваляецца рух толькі на роварах, а пры адсутнасьці тратуару або пешаходнай дарожкі — і рух пешаходаў, пры гэтым пешаходы не павінны ствараць перашкодаў для руху раварыстаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сілуэт пешахода.
4.5.2 4.4.2 Russian road sign.svg Канец роварнай дарожкі Канец зоны дзеяньня знаку 4.5.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сілуэт пешахода.
4.6.1 4.5.1 Russian road sign.svg Пешаходная дарожка Дазваляецца рух толькі пешаходам, а пры адсутнасьці роварнай дарожкі — і на роварах, пры гэтым раварысты не павінны ствараць перашкодаў для руху пешаходаў. На знак можа быць дадаткова нанесены сілуэт раварыста.
4.6.2 4.6.2 Belarus (Road sign).svg Канец пешаходнай дарожкі Канец зоны дзеяньня знаку 4.6.1. На знак можа быць дадаткова нанесены сілуэт раварыста.
4.7 4.6 Russian road sign.svg Абмежаваньне мінімальнай хуткасьці Дазваляецца рух толькі з названай або з большай хуткасьцю, але не болей за прадугледжаную пунктамі 88 і 89 Правілаў.
4.8 4.7 Russian road sign.svg Канец зоны абмежаваньня мінімальнай хуткасьці Конец зоны дзеяньня знаку 4.7.
4.9.1 4.8.1 Russian road sign.svg Напрамак руху транспартных сродкаў з небясьпечнымі грузамі Рух транспартных сродкаў з апазнавальнымі знакамі «Небясьпечны груз» дазваляецца толькі ў напрамку, паказаным на знаку: 4.9.1 — налева, 4.9.2 — прама, 4.9.3 — направа.
4.9.2 4.8.2 Russian road sign.svg
4.9.3 4.8.3 Russian road sign.svg
4.10.1 4.10.1 Belarus (Road sign).svg Дарожка для коньнікаў Дазваляецца рух толькі коньнікам.
4.10.2 4.10.2 Belarus (Road sign).svg Канец дарожкі для коньнікаў Конец зоны дзеяньня знаку 4.10.1.

Інфармацыйна-ўказальныя знакі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфармацыйна-ўказальнымі знакамі ўводзяцца або адмяняюцца пэўныя рэжымы руху, а таксама інфармуюцца ўдзельнікі дарожнага руху аб размяшчэньні населеных пунктаў і іншых аб’ектаў.
Зялёны або сіні фон знакаў 5.20.1-5.21.2, усталяваных па-за населеным пунктам (уставак на знаках 5.20.1, 5.20.2, асобных палёў знаку 5.21.2), інфармуе аб тым, што рух да названага населенага пункту або да іншага аб’екта будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе. Зялёны або сіні фон усталяваных у населеным пункце знакаў 5.20.1-5.21.2 інфармуе аб тым, што пасьля выезду з дадзенага населенага пункта рух да названага на знаку населенага пункту або да іншага аб’екту будзе ажыццяўляцца адпаведна па аўтамагістралі або па іншай дарозе, белы фон — аб тым, што названы аб’ект знаходзіцца ў дадзеным населеным пункце.
Фон знакаў 5.24-5.26.1, 5.27, 5.28, усталяваных на аўтамагістралі, — зялёны.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
5.1 5.1 Russian road sign.svg Аўтамагістраль Знак інфармуе аб пачатку і канцы дарогі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху на аўтамагістралі[9].
5.2 5.2 Russian road sign.svg Канец аўтамагістралі
5.3 5.3 Russian road sign.svg Дарога для аўтамабіляў Дарога, прызначаная для руху толькі аўтамабіляў, аўтобусаў і матацыклаў.
5.4 5.4 Russian road sign.svg Канец дарогі для аўтамабіляў Адмяняе дзеяньне знаку 5.3.
5.5 5.5 Russian road sign.svg Дарога з аднабаковым рухам Дарога або канструктыўна аддзеленая праезная частка дарогі, па якой рух транспартных сродкаў па ўсёй шырыні ажыццяўляецца ў адным напрамку.
5.6 5.6 Russian road sign.svg Канец дарогі з аднабаковым рухам Адмяняе дзеяньне знаку 5.5.
5.7.1 5.7.1 Russian road sign.svg Выезд на дарогу з аднабаковым рухам Выезд на дарогу, па якой рух транспартных сродкаў дазволены толькі ў напрамку, паказаным на знаку.
5.7.2 5.7.2 Russian road sign.svg
5.8.1 5.15.1 (Road sign).png Напрамкі руху па палосах Колькасьць палосаў руху на скрыжаваньні і дазволеныя напрамкі руху па кожнай з іх.
5.8.2 5.15.2 (Road sign).png
5.15.2 (a) (Road sign).png
5.15.2 C Russian road sign.svg
5.15.2 (c) (Road sign).png
Напрамак руху па паласе Дазволены напрамак (напрамкі) руху па паласе.
На знаках 5.8.1, 5.8.2 можа быць адлюстраваная інфармацыя аб абмежаваньнях дарожнага руху на скрыжаваньні (нанесены выявы забараняльных або прадпісальных знакаў). Знакі 5.8.1, 5.8.2, якія дазваляюць паварот налева з крайняй левай паласы руху, дазваляюць і разварот з гэтай паласы. Канфігурацыя стрэлак можа быць змененая ў адпаведнасьці з канфігурацыяй канкрэтнага скрыжаваньня.
Дзеяньне знакаў 5.8.1, 5.8.2, усталяваных перад скрыжаваньнем, распаўсюджваецца на ўсё скрыжаваньне, калі знакі 5.8.1, 5.8.2 або 4.1.1-4.1.6, усталяваныя на скрыжаваньні, не даюць іншых указаньняў.
5.8.3 5.15.3 (Road sign).png
5.15.3 (a) (Road sign).png
Пачатак паласы Пачатак дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы тармажэньня.
Калі на знаку, усталяваным перад дадатковай паласой руху, нанесеная выява знаку 4.4 або 4.7, то кіроўца транспартнага сродку, які не можа працягнуць рух па асноўнай паласе з улікам патрабаваньняў названых знакаў, павінен перастроіцца на дадатковую паласу руху.
5.8.4 5.15.4 (Road sign).png
5.15.4 (a) (Road sign).gif
Пачатак участку сярэдняй паласы трохпалоснай дарогі, прызначанага для руху ў дадзеным напрамку, або пачатак паласы тармажэньня для павароту налева або развароту.
Калі на знаку 5.8.4 намаляваны знак, які забараняе рух якім-небудзь транспартным сродкам, то рух гэтых транспартных сродкаў па адпаведнай паласе забараняецца.
5.8.5 5.15.5 (Road sign).png Канец паласы Канец дадатковай паласы руху на пад’ёме або паласы разгону.
5.8.6 5.15.6 (Road sign).png Канец паласы, прызначанай для руху ў дадзеным напрамку.
5.8.7 (часова адсутнічае)
5.15.7 (b) (Road sign).gif
Напрамак руху па палосах Калі на знаку 5.8.7 нанесена выява забараняльнага або прадпісальнага знака, то названыя абмежаваньні, умовы або рэжымы руху ўводзяцца на адпаведнай паласе руху.
Часткі знакаў 5.8.7, 5.8.8, якія абазначаюць колькасьць палос для сустрэчных напрамкаў руху, могуць быць выкананыя ў выглядзе асобных знакаў, усталяваных на невялікай адлегласьці адзін ад аднаго.
5.8.8 5.15.7 (Road sign).png
5.9.1 5.14 (Road sign).png Паласа для маршрутных транспартных сродкаў Паласа, прызначаная для Руху Толькі маршрутных транспартных сродкаў, якія рухаюцца адначасна агульнаму патоку транспартных сродкаў.
Дзеяньне знаку распаўсюджваецца на паласу, над якой ён размешчаны.
Дзеяньне знаку, усталяванага справа ад дарогі, распаўсюджваецца на крайнюю правую паласу.
5.9.2 5.9.2 Belarus (Road sign).svg Канец паласы для маршрутных транспартных сродкаў Конец зоны дзеяньня знаку 5.9.1.
5.10.1 5.11 (Road sign).png Дарога з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Дарога, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыццяўляецца па спецыяльна выдзеленай паласе насустрач агульнаму патоку транспартных сродкаў.
5.10.2 5.13.1 (Road sign).png Выезд на дарогу з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Выезд на дарогу, па якой рух маршрутных транспартных сродкаў ажыццяўляецца па адмыслова вылучанай паласе насустрач патоку транспартных сродкаў.
5.10.3 5.13.2 (Road sign).png
5.10.4 5.12 (Road sign).gif Канец дарогі з паласой для маршрутных транспартных сродкаў Адмяняе дзеяньне знаку 5.10.1.
5.11.1 6.3.1 (Road sign).png Месца для развароту Пазначае разрыў у падзяляльнай зоне, раздзяляльнай паласе альбо частку скрыжаваньня, дзе дазволены разварот.
5.11.2 6.3.2 (Road sign).png Зона для развароту Пачатак зоны для развароту транспартных сродкаў і яе даўжыня.
5.12.1 5.16 (Road sign).png Пункт прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Па-за населенымі пунктамі знак можа быць усталяваны на павільёне з боку прыбыцця маршрутных транспартных сродкаў.
У ніжняй частцы знаку можа быць нанесеная выява таблічкі 7.2.1 з указаньнем адлегласьці, роўнай працягласьці пасадачнай пляцоўкі.
5.12.2 (часова адсутнічае) Месца прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса Знак можа ставіцца ў канцы пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку аўтобуса і (або) тралейбуса. Пад знакам размяшчаецца таблічка (таблічкі) з інфармацыяй аб разнавіднасьці транспарту агульнага карыстаньня (аўтобус — літарны індэкс «А», тралейбус — «Т») і аб рэжыме яго руху (расклад).
5.13.1 5.17 Russian road sign.svg Пункт прыпынку трамвая Знак пазначае пачатак зоны пункта прыпынку трамвая. У ніжняй частцы знаку можа быць нанесена выява таблічкі 7.2.1 з указаньнем адлегласьці, роўнай працягласьці зоны пункта прыпынку трамвая.
5.13.2 (часова адсутнічае) Месца прыпынку трамвая Знак можа ставіцца ў канцы зоны пункта прыпынку трамвая. Пад знакам размяшчаецца таблічка з інфармацыяй аб маршрутах і рэжыме руху трамваяў (расклад).
5.14.1 (часова адсутнічае) Пункт прыпынку экспрэс-маршрута Знак пазначае пачатак пасадачнай пляцоўкі пункта прыпынку транспартнага сродку, які ажыццяўляе рух у рэгулярным экспрэсным спалучэньні.
Дадзены пункт прыпынку можа быць адзначаны двума знакамі 5.14.1, усталяванымі ў пачатку і ў канцы пасадачнай пляцоўкі. У гэтым выпадку ў ніжняй частцы першага па ходзе руху знаку можа быць нанесена выява таблічкі 7.2.1 з указаньнем працягласьці пасадачнай пляцоўкі, а таксама інфармацыя аб колькасьці транспартных сродкаў, якім дазволена адначасова знаходзіцца на пункце прыпынку.
5.14.2 5.18 (Road sign).png Месца стаянкі таксі Знак пазначае зону на праезнай частцы дарогі або спэцыяльную пляцоўку, прызначаную толькі для стаянкі таксі. На знаку можа быць названа колькасьць таксі, якім дазволена адначасова знаходзіцца на стаянцы.
У населеных пунктах зона стаянкі таксі можа быць пазначана двума знакамі 5.14.2, адзін зь якіх ставіцца ў пачатку зоны з таблічкай 7.2.1, другі — у канцы зоны стаянкі.
5.15 6.4 (Road sign).png Месца стаянкі Знак пазначае спецыяльную пляцоўку, зону на праезнай частцы дарогі або на тратуары, якія адведзеныя для стаянкі транспартных сродкаў. Для ўдакладненьня напрамку руху, адлегласьці да спецыяльнай пляцоўкі і дазволеных на ёй умоваў стаянкі са знакам 5.15 могуць прымяняцца таблічкі.
5.16.1 5.19.2 Russian road sign.svg Пешаходны пераход Знакі пазначаюць зону для перахода пешаходамі праезнай часткі дарогі. На пешаходных пераходах шырынёй болей за 10 метраў са знакам 5.16.2 можа быць усталявана таблічка 7.2.1 або 7.2.2, на якой указваецца шырыня зоны пешаходнага перахода.
5.16.2 5.19.1 Russian road sign.svg
5.17.1 5.17.1 USSR road sign.svg Падземны пешаходны пераход Паказвае месца, дзе пешаходы могуць бясьпечна перайсьці дарогу пры дапамозе падземнага пешаходнага пераходу.
5.17.2 6.6 Russian road sign.svg
5.17.3 (часова адсутнічае) Надземны пешаходны пераход Паказвае месца, дзе пешаходы могуць бясьпечна перайсьці дарогу пры дапамозе надземнага пешаходнага пераходу.
5.17.4 6.7 (Road sign).png
5.18.1 6.2 Russian road sign.png Рэкамэндаваная хуткасьць Хуткасьць, зь якой рэкамэндуецца рух на гэтым участку дарогі. Зона дзеяньня знаку распаўсюджваецца да знаку 5.18.2 або да знаку 5.18.1 зь іншым значэньнем рэкамэндаванай хуткасьці або да найбліжэйшага пазначанага скрыжаваньня, а пры прымяненьні знаку 5.18.1 з папераджальным знакам вызначаецца працягласьцю небясьпечнага ўчастку дарогі.
5.18.2 (часова адсутнічае) Канец дзеяньня знаку «Рэкамендаваная хуткасьць» Канец зоны дзеяньня знаку «Рэкамендаваная хуткасьць».
5.19.1 6.8.1 (Road sign).gif Тупік Указвае ўчастак дарогі, дзе немагчымы скразны рух, не забараняючы пры гэтым рух у кірунку тупіка.
5.19.2 6.8.2 (Road sign).gif
5.19.3 6.8.3 (Road sign).gif
5.20.1 6.9.1 (a) (Road sign).gif
6.9.1 (b) (Road sign).png
6.9.1 (c) (Road sign).gif
6.9.1 (d) (Road sign).gif
Папярэдні паказальнік напрамкаў Указвае напрамкі руху да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў. На знаках могуць быць нанесены сімвалы аўтамагістралі, аэрапорта, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасьцях дарожнага руху.
У ніжняй частцы знаку 5.20.1 указваецца адлегласьць ад месца яго ўстаноўкі да скрыжаваньня або пачатку паласы тармажэньня.
Знак 5.20.1 прымяняецца таксама для паказаньня схемы маршрута аб’езду ўчасткаў дарог, на якіх усталяваны адзін з забараняльных знакаў 3.4, 3.6, 3.11.1, 3.12.1, 3.13-3.15.1. У гэтым выпадку на знаку павінны быць нанесеныя схема маршрута аб’езду і выява адпаведнага забараняльнага знаку.
5.20.2 6.5 (a) (Road sign).png
6.5 (b) (Road sign).png
5.20.3 6.9.3 (Road sign).gif Схема руху Маршрут руху на скрыжаваньні ў выпадку забароны асобных манеўраў, паказваньне дазволеных напрамкаў руху на скрыжаваньні са складанай планіроўкай.
5.21.1 6.10.1 (a) (Road sign).png
6.10.2 (b) (Road sign).png
Паказальнік напрамку Паказвае напрамак руху да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў. На знаке могуць быць нанесены адлегласьці да названых на іх аб’ектаў, сімвалы аўтамагістралі, аэрапорту, выявы знакаў 5.29.1, 5.29.2, а таксама іншых сімвалаў і знакаў, якія інфармуюць аб асаблівасьцях дарожнага руху
5.21.2 6.10.2 (a) (Road sign).png
6.10.2 (b) (Road sign).png
6.10.2 (c) (Road sign).png
5.22.1 5.23.1 (Road sign).png Пачатак населенага пункту Пачатак населенага пункту, у якім дзейнічаюць спецыяльныя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.22.2 5.23.2 Russian road sign.svg
5.23.1 5.24.1 (Road sign).gif Канец населенага пункту Месца дарогі, зь якога губляюць сілу спэцыяльныя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.23.2 5.24.2 Russian road sign.svg
5.24 5.25 (Road sign).png Пачатак мяжы населенага пункту Пачатак мяжы населенага пункту, пры руху па якім на дадзенай дарозе не дзейнічаюць спецыяльныя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў населеных пунктах.
5.25 5.26 (Road sign).gif Канец мяжы населенага пункту Канец мяжы населенага пункту, пазначанага знакам 5.24.
5.26.1 (часова адсутнічае) Найменьне аб’екту Найменьне аб’екту, які не з’яўляецца населеным пунктам (рака, возера, славутасьці і г. д.), а таксама знак між адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі і тэрытарыяльнымі адзінкамі.
5.26.2 (часова адсутнічае) Найменьне аб’екту ў населеным пункце (назва вуліцы, тэатра, музея і г. д.).
5.27 (часова адсутнічае) Паказальнік адлегласьцей Адлегласьць да населеных пунктаў або іншых аб’ектаў (км).
5.28 6.13 (Road sign).png Кілямэтровы знак Адлегласьць ад пачатку дарогі (км).
5.29.1 (часова адсутнічае) Нумар дарогі Нумар дарогі, на якой усталяваны дадзены знак.
На знаках 5.29.1, 5.29.3 з зялёным фонам называецца нумар дарогі, уключанай у Эўрапейскую сістэму аўтамабільных магістраляў, з чырвоным фонам — нумар магістральнай або рэспубліканскай дарогі, з белым фонам — нумар мясцовай дарогі.
5.29.2 (часова адсутнічае) Нумар дарогі, у напрамку да якой ажыццяўляецца рух.
5.29.3 (часова адсутнічае) Нумар і напрамак дарогі Указвае напрамак дарогі (сіні фон — кірунак у бок дарогі) з адпаведным нумарам.
5.30.1
5.30.2
5.30.3
6.15.1 (Road sign).png
6.15.2 (Road sign).png
6.15.3 (Road sign).png
Напрамак руху грузавых аўтамабіляў Напрамак, які рэкамендуецца для руху грузавых аўтамабіляў, колавых трактароў і самаходных машын, калі іх рух на скрыжаваньні ў адным або некалькіх напрамках забаронены.
5.31 6.17 (Road sign).gif Схема аб’езду Маршрут аб’езду ўчастка дарогі, часова зачыненага для руху.
5.32.1
5.32.2
5.32.3
6.18.1 (Road sign).png
6.18.2 (Road sign).png
6.18.3 (Road sign).png
Напрамак аб’езду Напрамак аб’езду ўчастку дарогі, часова зачыненага для руху.
5.33 6.16 (Road sign).png Стоп-лінія Месца прыпынку транспартных сродкаў пры забараняльным сігнале рэгуліроўшчыка, святлафора.
5.34.1 6.19.1 (Road sign).gif Папярэдні паказальнік перастраеньня на іншую праезную частку Адпаведна напрамак аб’езду ўчастка праезнай часткі дарогі з раздзяляльнай паласой, часова зачыненага для руху.
5.34.2 6.19.2 (Road sign).gif Напрамак руху для вяртаньня на правую праезную частку дарогі.
5.35 5.8-1 Russian road sign.svg Рэверсіўны рух Пачатак участка дарогі, на адной або некалькіх палосах якога напрамак руху можа мяняцца на процілеглы.
5.36 5.9 Russian road sign.svg Канец рэверсіўнага руху Пачатак ўчастку дарогі, пазначанага знакам 5.35.
5.37 5.10 Russian road sign.svg Выезд на дарогу з рэверсіўным рухам Выезд на ўчастак дарогі, на якім на адной або некалькіх палосах кірунак руху можа змяняцца на супрацьлеглы.
5.38 5.21 (Road sign).png Жылая зона Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах[10].
5.39 5.22 (Road sign).gif Канец жылой зоны Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў жылых зонах.
5.40 (часова адсутнічае) Пешаходная зона Знак інфармуе аб пачатку тэрыторыі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах[10].
5.41 (часова адсутнічае) Канец пешаходнай зоны Знак інфармуе аб канцы тэрыторыі, на якой дзейнічаюць спецыяльныя патрабаваньні Правілаў, якія ўстанаўліваюць парадак дарожнага руху ў пешаходных зонах.
5.42 (часова адсутнічае) Платная аўтамабільная дарога Знак інфармуюе аб пачатку ўчастку дарогі, на якім выкарыстоўваецца сістэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.
5.43 (часова адсутнічае) Канец платнай аўтамабільнай дарогі Знак інфармуюе аб канцы ўчастка дарогі, на якім выкарыстоўваецца сістэма электроннага збору платы ў рэжыме свабоднага шматпалоснага руху за праезд транспартных сродкаў.

Знакі сэрвісу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знакі сэрвісу інфармуюць аб распалажэньні адпаведных аб’ектаў.
У ніжняй частцы знаку могуць наносіцца выявы знакаў 7.1.1, 7.1.3, 7.1.4 «Адлегласьць да аб’екту» белага колеру.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
6.1 6.1 (Road sign).svg Пункт першай медыцынскай дапамогі
6.2 7.1 Russian road sign.png Бальніца
6.3.1 6.3.1 (Road sign).svg Аўтазаправачная станцыя Аўтазаправачная станцыя (толькі жыдкае паліва).
6.3.2 6.3.2 (Road sign).svg Газавая аўтазаправачная станцыя (толькі газ).
6.3.3 6.3.3 (Road sign).svg Сумесная аўтазаправачная станцыя (жыдкае паліва і газ).
6.4 7.4 (Road sign).png Тэхнічнае абслугоўваньне аўтамабіляў
6.5 7.5 (Road sign).png Мыйка аўтамабіляў
6.6 7.6 (Road sign).png Тэлефон
6.7 7.7 (Road sign).png Пункт харчаваньня
6.8 7.8 (Road sign).png Пітная вада
6.9 7.9 (Road sign).png Гасьцініца або матэль
6.10 7.10 (Road sign).png Кемпінг
6.11 7.11 (Road sign).png Месца адпачынку
6.12.1 6.12.1 (Road sign).svg Міліцыя
6.12.2 6.12.2 (Road sign).svg ДАІ
6.13 6.13 (Road sign).svg Туалет
6.14 7.14 (Road sign).png Пункт кантролю аўтамабільных перавозак
6.15 6.15 Belarus (Road sign).svg Славутасьць

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знакі дадатковай інфармацыі (таблічкі) удакладняюць або абмяжоўваюць дзеяньне іншых дарожных знакаў.
Таблічкі разьмяшчаюцца непасрэдна пад знакам, зь якім яны ўжытыя. Таблічкі 7.2.2 — 7.2.4, 7.13 пры разьмяшчэньні знакаў над праезнай часткай, абочынай або тратуарам разьмяшчаюцца збоку ад знаку.

Нумар знаку Выява Назва Тлумачэньне
7.1.1 8.1.1 Russian road sign.svg Адлегласьць да аб’екту Указвае адлегласьць ад знаку да пачатку небясьпечнага ўчастка дарогі або да месца, зь якога пачынае дзейнічаць абмежаваньне дарожнага руху, або да пэўнага аб’екта (месца), разьмешчанага па ходзе руху.
7.1.2 8.1.2 Russian road sign.svg Указвае адлегласьць ад знаку 2.4 да скрыжаваньня, калі непасрэдна перад скрыжаваньнем усталяваны знак 2.5.
7.1.3 8.1.3 Russian road sign.svg Указвае адлегласьць да аб’екта, размешчанага ўзбоч ад дарогі.
7.1.4 8.1.4 Russian road sign.png
7.2.1 7.2.1 (Road sign).svg Зона дзеяньня Указвае працягласьць небяспечнага ўчастку дарогі, пазначанага папераджальнымі знакамі, або зону дзеяньня забараняльных, прадпісальных або інфармацыйна-ўказальных знакаў.
7.2.2 8.2.2 (Road sign).png Паказвае зону дзеяньня знакаў 3.27-3.30, калі яна не распаўсюджваецца да бліжэйшага пазначанага скрыжаваньня, а таксама шырыню зоны пешаходнага пераходу, пазначанага знакамі 5.16.1, 5.16.2.
7.2.3 8.2.3 (Road sign).png Пазначае канец зоны дзеяньня знакаў 3.27-3.30.
7.2.4 8.2.4 (Road sign).png Інфармуе кіроўцаў аб знаходжаньні транспартных сродкаў у зоне дзеяньня знакаў 3.27-3.3.
7.2.5 8.2.5 (Road sign).png Паказваюць напрамак і зону дзеяньня знакаў 3.27-3.30 справа і (або) злева ад іх.
7.2.6 8.2.6 (Road sign).png
7.3.1 8.3.1 (Road sign).png Напрамак дзеяньня Паказваюць напрамак дзеяньня знакаў, усталяваных перад скрыжаваньнем, або напрамак руху да пазначаных аб’ектаў, якія знаходзяцца непасрэдна каля дарогі.
7.3.2 8.3.2 (Road sign).png
7.3.3 8.3.3 (Road sign).png
7.4.1 8.4.1 (Road sign).png Від транспартнага сродку Паказваюць від транспартнага сродку, на які распаўсюджваецца дзеяньне знаку.
Таблічка 7.4.1 распаўсюджвае дзеяньне знаку на грузавыя аўтамабілі (у тым ліку з прычэпам) з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай большай за 3,5 тоны.
Таблічка 7.4.3 — на легкавыя аўтамабілі, а таксама на грузавыя аўтамабілі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 тон ўключна.
Таблічка7.4.8 — на транспартныя сродкі, абсталяваныя апазнавальнымі знакамі «Небясьпечны груз».
7.4.2 8.4.2 (Road sign).png
7.4.3 8.4.3 (Road sign).png
7.4.4 8.4.4 (Road sign).png
7.4.5 8.4.5 (Road sign).png
7.4.6 8.4.6 (Road sign).png
7.4.7 8.4.7 (Road sign).png
7.4.8 8.4.8 (Road sign).png
7.5.1 7.5.1 (Road sign).svg Суботнія, нядзельныя і святочныя дні Паказваюць дні тыдня, на працягу якіх дзейнічае знак.
7.5.2 7.5.2 (Road sign).svg Працоўныя дні
7.5.3 7.5.3 (Road sign).svg Дні тыдня
7.5.4 8.5.4 (Road sign).png Час дзеяньня Указвае час сутак, на працягу якога дзейнічае знак.
7.5.5 7.5.5 (Road sign).svg Указваюць дні тыдня і час сутак, на працягу якіх дзейнічае знак.
7.5.6 7.5.6 (Road sign).svg
7.5.7 8.5.7 (Road sign).png
7.6.1 (7.6.10) 8.6.1 (Road sign).png Спосаб пастаноўкі транспартнага сродку на стаянку Указваець, што ўсе транспартныя сродкі павінныя быць пастаўленыя на стаянку на праезнай частцы дарогі ўздоўж тратуара адпаведна злева або справа ад яго.
7.6.2 8.6.2 (Road sign).png Паказваюць спосабы пастаноўкі легкавых аўтамабіляў і матацыклаў на стаянку. Прыпынак і стаянка іншых транспартных сродкаў забараняюцца.
7.6.3 8.6.3 (Road sign).png
7.6.4 8.6.4 (Road sign).png
7.6.5 8.6.5 (Road sign).png
7.6.6 8.6.6 (Road sign).png
7.6.7 8.6.7 (Road sign).png
7.6.8 8.6.8 (Road sign).png
7.6.9 8.6.9 (Road sign).png
7.7 7.7 (Road sign).svg Колькасьць небяспечных паваротаў Ставіцца са знакамі 1.12.1, 1.12.2 і інфармуе аб колькасьці небяспечных паваротаў, размешчаных адзін за адным.
7.8 8.8 (Road sign).png Платныя паслугі Указвае, што прадастаўляюцца платныя паслугі.
7.9 8.9 (Road sign).png Абмежаваньне працягласьці стаянкі Паказвае максімальную працягласьць знаходжаньня транспартнага сродку на стаянцы, пазначанай знакам 5.15.
7.10 8.10 (Road sign).png Месца для агляду аўтамабіляў Паказвае, што на пляцоўцы, пазначанай знакам 5.15 або 6.11, ёсьць аглядная канава для агляду транспартных сродкаў.
7.11 8.11 (Road sign).png Абмежаваньне максімальнай масы Паказвае, што дзеяньне знаку распаўсюджваецца толькі на транспартныя сродкі з фактычнай масай болей за пазначаную на таблічцы.
7.12 (часова адсутнічае) Нанясеньне разметкі Ставіцца са знакам 1.23 і інфармуе аб правядзеньні работ па нанясеньні дарожнай разметкі.
7.13 7.13 (Road sign).svg Напрамак галоўнай дарогі Ставіцца са знакамі 2.1, 2.4, 2.5 і паказвае напрамак галоўнай дарогі на скрыжаваньні.
7.14 8.14 (Road sign).png Паласа руху Паказвае паласу руху, на якую распаўсюджваецца дзеяньне святлафору або знаку.
7.15 8.15 (Road sign).png Пешаходы — інваліды па зроку Паказвае, што пешаходным пераходам часта карыстаюцца інваліды па зроку.
7.16 8.16 (Road sign).png Вільготнае пакрыцьцё Паказвае, што дзеяньне знаку распаўсюджваецца толькі на перыяд часу, калі пакрыцьцё праезнай часткі дарогі з’яўляецца вільготным.
7.17 8.17 (Road sign).png Інваліды Выкарыстоўваецца з дарожным знакам 5.15 і інфармуе, што стаяначная пляцоўка або яе частка адведзена для стаянкі транспартных сродкаў з апазнавальным знакам «Інвалід».
7.18 8.18 (Road sign).gif Акрамя інвалідаў Паказвае, што дзеяньне знаку не распаўсюджваецца на транспартныя сродкі з апазнавальным знакам «Інвалід».
7.19 7.19 (Road sign).svg Кляса небясьпечнага грузу Ставіцца са знакам 3.32 і ўказвае нумар клясы небясьпечнага грузу, зь якім рух транспартных сродкаў забаронены.
7.20 (часова адсутнічае) Эвакуатар Ставіцца са знакамі 3.27-3.30 і інфармуе аб магчымай эвакуацыі (блакаваньні колаў) транспартнага сродку пры адсутнасьці кіроўцы ў транспартным сродку або ў непасрэднай блізкасьці ад яго.
7.21 (часова адсутнічае) Слізкая паласа накату Ставіцца са знакам 1.23 і інфармуе аб магчымым змяненьні каэфіцыента счапленьня па шырыні праезнай часткі дарогі.
7.22.1 (часова адсутнічае) Від небясьпекі Ставіцца са знакам 1.29 і інфармуе аб магчымым відзе дарожна-транспартнага здарэньня.
7.22.2 (часова адсутнічае)
7.22.3 (часова адсутнічае)
7.22.4 (часова адсутнічае)
7.23 7.23 (Road sign).svg Экстраная дапамога Інфармуе аб наяўнасьці экстранай сувязі на дарозе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ СТБ 1140-99, с. 1
  2. ^ а б в г д е ПДР, Приложение 2, п. 10
  3. ^ удасканаленае пакрыцьцё — пакрыцьцё дарогі з асфальтабетонных або цэментабетонных сумесяў, са шчэбеневых, гравійных, шлакавых або іншых мінеральных матэрыялаў, апрацаваных арганічнымі або мінеральнымі вяжучымі матэрыяламі, а таксама са штучных матэрыялаў: брукаванкі, каменю, клінкеру, мазаікі і да т. п. ПДР, Раздзел 1, п. 2.75
  4. ^ а б ПДР, Раздзел 12, п. 99
  5. ^ ПДР, Раздзел 13, п. 110
  6. ^ ПДР, Дадатак 2, п. 19.
  7. ^ ПДР, Дадатак 2, п. 20.
  8. ^ ПДР, Дадатак 2, п. 21.
  9. ^ ПДР, Раздзел 17
  10. ^ а б ПДР, Раздзел 18

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дарожныя знакі Беларусісховішча мультымэдыйных матэрыялаў