Перайсьці да зьместу

Martin S.

Гэта добры артыкул. Націсьніце на выяву зоркі, каб атрымаць дадатковыя зьвесткі.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Martin S.

Удзельнікі Martin S. (зьлева-направа: Уладзімер Боська, Андрэй Марчанка, Гера Супакоў, Ільля Басько) у студыі падчас здымак лайв-кліпу на сынгл «Новы дзень» (люты 2019)
Гады 2011 — цяпер
Месца ўтварэньня Маладэчна, Менская вобласьць, Беларусь
Мова беларуская
Жанр
Выдавец «Vigma»
Зьвязаныя праекты «MoZart»
Удзельнікі
Былыя ўдзельнікі
martin-s.org

Martin S.Марцін С.»[1]) — музычны гурт, заснаваны ў лістападзе 2011 году ўдзельнікамі гурта «MoZart» («Моцарт»), які існаваў з 2003 году[2]. Пераможца 9-га адкрытага музычнага фэстывалю БДУ «Такія пернікі» (2012)[3]. Прарыў 2012 году па вэрсіі Tuzin.fm (2 месца)[4]. Выдаў 2 студыйныя альбомы: «Martin S.» з 12 мэлёдыяў (2012) і «Першы» з 9 песьняў (2015); 3 сынглы: «Хуткія» (сумесна с Ксеніяй Жук (Naviband)) (2013), «Пампея» (сумесна з Iver) (2014), «Новы дзень» (2019); 1 ЕР: «Не забыць памылкі ніколі» з 4 песень (2014).

«Martin S.»
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Уводзіны»   Ільля Басько 1:17
2. «Раз на раз»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:46
3. «Маю надзею»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:53
4. «Мала месца»  Уладзімер БоськаІльля Басько 2:49
5. «Хто ты»  Уладзімер БоськаУладзімер Боська 4:04
6. «Стомлены»  Уладзімер БоськаУладзімер Боська 4:23
7. «Дзёньнікі»  Уладзімер БоськаУладзімер Боська 4:13
8. «Талісман»  Уладзімер БоськаІльля Басько 2:51
9. «Мы зробім усё»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:02
10. «Блізкія»  Уладзімер БоськаІльля Басько 4:47
11. «Мэханіка»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:44
12. «Зыход»   Ільля Басько 0:48
40 хв.
«Не забыць памылкі ніколі»
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Не забыць»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:11
2. «Памылкі»  Уладзімер БоськаІльля Басько 4:08
3. «Ніколі»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:26
4. «Не забыць памылкі ніколі»  Уладзімер БоськаІльля Басько 10:46
21 хв.
«Першы»
НазваСловыМузыка Працягласьць
1. «Як ёсьць»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:56
2. «Так і трэба»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:39
3. «Уцякалі»  Уладзімер БоськаІльля Басько 4:29
4. «Марыць»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:19
5. «Ушчэнт»  Уладзімер БоськаІльля Басько 4:11
6. «Позна»  Уладзімер БоськаІльля Басько 4:01
7. «Дэманы»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:13
8. «Дэльфіны»  Уладзімер БоськаІльля Басько 3:44
9. «Матывацыя»  Уладзімер БоськаІльля Басько 2:57
34 хв.

На 2019 год гурт «Martin S.» налічваў 4 удзельнікі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Андрэй Марчанка (гітара) і Гера Супакоў (бубнач).

Ранейшымі ўдзельніцамі і ўдзельнікамі гурта былі: скрыпач Яўген Шэлепень (2011—2018), бас-гітарысты Аляксей Канцавы (2011—2014) і Маргарыта Мядзьвецкая (2015—2018), трубач Вячаслаў Усьцінаў (2011—2014), бубнач Цімафей Чабунін (2011—2014), сьпявачка Мар’яна Шэндзелева (2011—2012).

У пачатку лістапада 2011 г. былыя ўдзельнікі гурта «MoZart», які існаваў з 2003 году, стварылі новы гурт «Martin S.» на чале са сьпеваком і аўтарам песьняў Уладзімерам Боськам[7]. Пры канцы лістапада 2011 г. гурт упершыню падаў заяўку на ўдзел у беларускім адборы на міжнародны конкурс песьні «Эўрабачаньне» 2012 году, які прайшоў у пачатку сьнежня 2011 году[8]. 27 сакавіка 2012 г. «Martin S.» выдаў першы самотнік «Мала месца», які запісалі на студыі Генадзя Сыракваша[9]. У жніўні 2012 г. пачаўся запіс 1-га альбома на студыі «Кляновае дрэва» (анг. Mapletree). Большасьць песьняў альбому запісалі на студыі «Нэрвы са сталі» (анг. Nerves of steel), дзе яго зьвядзеньнем займаўся Сяргей Кудзеліч[10]. 27 верасьня 2012 г. выйшла 1-я «Чырвоная» частка альбому з 3 песьняў[11]. 15 кастрычніка выпусьцілі 2-ю «Сінюю» частку альбому з 3 песьняў[12]. 27 кастрычніка ў Берасьці гурт выступіў з 6 «чырвонымі» і «сінімі» песьнямі на трэцім Men’s Fest, які праводзіўся ў клюбе Берасьцейскага электрамэханічнага заводу[13]. 6 лістапада выдалі 3-ю «Зялёную» частку альбому, што сталася апошняй і таксама складалася з 3 песьняў[14]. 8 лістапада 2012 г. гурт «Martin S.» выдаў дэбютны альбом «Martin S.» з 12 мэлёдыяў праз прадпрыемства «Vigma»[15]. 29 лістапада 2012 г. гурт «Martin S.» стаў пераможцам 9-га Адкрытага музычнага фэстывалю «Такія пернікі», які ладзіўся Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам у менскім клюбе «Цэнтар»[16]. 30 лістапада гурт атрымаў за перамогу рэпэтыцыйны час на працу ў прафэсійнай студыі музычнага прадпрыемства «Бум». На фэсьце гурт прадстаўляў факультэт радыёфізыкі і кампутарных тэхналёгіяў БДУ[17]. 6 сьнежня гурт прадставіў альбом «Martin S.» канцэртам у менскім клюбе «Рэпаблік»[18].

3 сакавіка 2013 г. гурт выпусьціў альбом рэміксаў на 10 песьняў 1-га альбома, якія 10 дыджэяў перапрацавалі ў 10 кірунках электроннай музыкі[19]: прагрэсіўны гаўс, брэйкбіт, клюбны гаўс, транс, глюк(en), вялікі біт(en), пасткавая музыка(en), дабстэп, чылаўт, гаўс. Свае рэміксы прапанавалі дыджэі: Віталь «Ghost» (бел. Прывід), Павал Верхні (Трансэт), Дзяніс Валько (Бэніс), Максім Кавалёў, Аляксей «Спэйсмэн» (Касманаўт), Тацяна Сілін «Stevia Pill», Антон Шчурок «NetMoRaLLi», Ільля Басько (Івэр), Альбэрт Сіпаў (А.э.р.о.) і Станіслаў Жванік (Лорадо)[20]. Улетку 2013 г. гурт «Martin S.» выступіў з канцэртамі ў абласных цэнтрах Беларусі, у Расеі (Масква) і Летуве (Вільня)[21]. 7 кастрычніка 2013 г. гурт «Martin S.» выдаў самотнік «Хуткія», які за 3 месяцы запісалі са сьпявачкай Ксеніяй Жук («Sonika»). Агулам у запісе ўдзельнічалі 17 чалавек з 4 музычных гуртоў. 17 кастрычніка песьню «Хуткія» прадставілі ў менскім клюбе «Графіці»[22].

12 лютага 2014 г. выйшаў міні-альбом «Не забыць памылкі ніколі» з 3 песьняў, якія запісалі на студыі «fOrZ» (гукарэжысэр — Зьміцер Гладко): «Не забыць», «Памылкі», «Ніколі». 3 сакавіка гурт прадставіў міні-альбом на канцэрце ў сталічным клюбе «Піраты»[23]. 1 красавіка 2014 г. «Martin S.» выдаў самотнік «Пампея»[24]. 25 траўня 2014 г. гурт выпусьціў відэакліп на песьню «Пампея», здымкі якога правялі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[25]. У здымках удзельнічалі апэратары Аляксандар Алейнікаў і Станіслаў Турко, акторы Артур Райскі і Марыя Буткевіч[26]. 25 чэрвеня 2014 г. гурт упершыню выступіў на 14-м фэстывалі беларускай песьні і паэзіі «Маладзечна»[27]. У ліпені 2014 г. гурт «Martin S.» упершыню выступіў на 23-м міжнародным фэстывалі «Славянскі базар у Віцебску»[7]. 28 лістапада 2014 г. гурт выдаў самотнік «Як ёсьць», які запісалі за кошт добраахвотных ахвяраваньняў[28].

Пры канцы студзеня 2015 г. у гурце засталіся 3 першапачатковыя ўдзельнікі — Уладзімер Боська, Ільля Басько і Яўген Шэлепень, і дадаліся 3 новыя: бас-гітарыстка Маргарыта Мядзьвецкая, гітарыст Андрэй Марчанка і бубнач Гера Ступакоў[29]. 1 чэрвеня 2015 г. гурт абвясьціў аб тым, што сабраў $3000 на запіс новага альбома за кошт ахвяраваньняў прыхільнікаў[30]. 5 чэрвеня 2015 г. гурт «Martin S.» выдаў самотнік «Ушчэнт»[31]. 5 кастрычніка 2015 г. выйшаў другі альбом «Першы» з 9 песьняў. 28 кастрычніка прайшла канцэртная прэзэнтацыя альбома ў менскім клюбе «Рэпаблік»[32]. 10 лютага 2016 году гурт прадставіў песьню «Так і трэба» зь «Першага» альбому ў чарце музычнага парталу «Тузін гітоў»[33].

Сваё пяцігодзьдзе гурт справіў сольным буйным канцэртам у менскім клюбе «Бруге» 15 сакавіка 2017 году[34]. 21 лютага 2019 году «Марцін С.» зьняў музычнае відэа «Адзін дзень» у падтрымку аднайменнага самотніка[35]. 30 лістапада 2020 году гурт прадставіў 3-моўны кліп «Няхай» на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах. На 16 сакавіка 2021 году з 3,5 месяцы відэа набрала звыш 30 000 праглядаў[36].

13 сьнежня 2012 году заснавальнік парталу і прэміі «Ультра-музыка» Вячаслаў Радзівонаў заявіў, што гурт «Марцін С» адзначыўся «добрым дэбютам» у выглядзе альбому[37]. 20 сьнежня 2012 году інтэрнэт-часопіс «34mag» згадаў, што гурт «зрабіўся галоўным ньюзмэйкерам ад новага беларускамоўнага року», дзякуючы прэзэнтацыі альбому ў менскім клюбе «Рэпаблік» на пачатку сьнежня. Таксама агляд зьмяшчаў параўнаньне: «Гэтыя хлопцы, мабыць, самі таго ня ведаючы, адкрылі новы жанр — пост-ляпісы. Гэта як пост-гранж або пост-гардкор, толькі ў Беларусі, з прывідам Міхалка, жаданьнем зрабіцца культавымі, скрыпкай замест трубы і шалёнай публікай»[38]. 25 студзеня 2013 году аглядальнік музычнага парталу «Экспэрты» Зьміцер Падбярэскі ў сваёй рэцэнзіі на дэбютны альбом «Марцін С» адзначыў: «у гэтай праграме элемэнтаў папулярнай песьні ўсё ж крыху больш, чым рок-музыкі. … музыкі здолелі далучыць да запісу значна большы за стандартны пап-рокавы набор інструмэнтаў, , што безумоўна дазволіла ім пасьпяхова разнастаіць аранжаваньні. … шэраг твораў робяць цалкам станоўчае ўражаньне магчыма нават з прэтэнзіяй на гіты. Гэта „Раз на раз“ — энэргічны, трывала збалянсаваны нумар, як і „Мала месца“, „Дзёньнікі“, „Хто ты“, „Стомлены“. Карацей, ёсьць што слухаць»[39]. Тацьцяна Бобэр, канцэртны аглядальнік парталу «Памяркоўны Гук», на прыкладзе зборнага канцэрту беларускіх рокераў у верасьні 2013 году адзначала, што гурт грае «мяккі» рок[40].

24 кастрычніка 2013 году ў аглядзе альбому «Martin S.» стваральнік музычнага парталу «Тузін гітоў» Сяргей Будкін заўважыў, што гурт «ставіць галоўным чынам на баляды» і «грае інтэлігентны інды-рок» са скрыпкай. Будкін адзначыў песьні «Стомлены», «Хто ты» і рытмічную «Мы зробім усё», бо «гэтыя творы магла б расьпяваць прагрэсіўная частка нашага грамадзтва па ўсёй краіне». Аглядальнік палічыў альбом за «яўны прэтэндэнт на найлепшы дэбют гэтага году», хоць і зрабіў крытычныя заўвагі: «Галоўная праблема каманды — адсутнасьць уцямнага пасылу. Часам іх тэксты выглядаюць надта перагружанымі сэнсава, часам надта ўжо наіўна, пры тым, што бракуе трапных выразаў, якія можна было расьцягваць на цытаты»[41][42].

  1. ^ 27 жніўня ў Віцебску — фэстываль і кірмаш «Барадулінкі» // Наша Ніва, 24 жніўня 2016 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  2. ^ «MoZart», музычны гурт (Менск) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  3. ^ а б «Martin S.» // Tuzin.fm, 10 лютага 2016 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  4. ^ а б А хто там ідзе? Вынікі 2012 году (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-12-29). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
  5. ^ Альбом «Martin S.» (2012) // Гурт «Martin S.», 8 лістапада 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  6. ^ а б Альбом «Першы» (2015) // Гурт «Martin S.», 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  7. ^ а б Юлія Шаблоўская. Удзельнікі гурта «Марцін С.» распавялі пра творчасьць і ўзгадалі школьныя гады // «Маладэчанская газэта», 22 чэрвеня 2015 г. Архіўная копія ад 22 чэрвеня 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  8. ^ Вячаслаў Радзівонаў. Альбом па частках ад гурта Martin S. // Партал «Ультра-музыка», 12 верасьня 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  9. ^ «Мала месца» для Martin S. // Будзьма беларусамі!, 27 сакавіка 2012 г. Праверана 2 верасьня 2016 г.
  10. ^ Сяргей Будкін. Martin S.: калектыўнае сьвядомае // Будзьма беларусамі!, 14 лістапада 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  11. ^ Вячаслаў Радзівонаў. Martin S. прэзэнтаваў «чырвоную» частку альбому // Партал «Ультра-музыка», 27 верасьня 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  12. ^ Вячаслаў Радзівонаў. Стоадсоткавая восень у другой частцы альбому Martin S. // Партал «Ультра-музыка», 15 кастрычніка 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  13. ^ Альтэрнатыўная мужчынская музыка ў Берасьці // generation.by, 29 кастрычніка 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  14. ^ Вячаслаў Радзівонаў. Martin S. завяршылі «каляровую трылёгію» // Партал «Ультра-музыка», 6 лістапада 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  15. ^ Бясплатны канцэрт Martin S. // generation.by, 8 лістапада 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  16. ^ Гурт Martin S. стаў пераможцам штогадовага фестывалю «Такие пряники» // Партал «Ультра-музыка», 30 лістапада 2012 г. Праверана 2 верасьня 2016 г.
  17. ^ Гурт Martin S. // Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 4 сьнежня 2012 г. Праверана 2 верасьня 2016 г.
  18. ^ Аляксандра Дорская. Канцэрт Martin S: маладосць і радасьць // Будзьма беларусамі!, 7 сьнежня 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  19. ^ Альбом рэміксаў ад Martin S // experty.by, 4 сакавіка 2013 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  20. ^ Альбом рэміксаў Martin S. (2013 г., 10 песьняў) // Гурт Martin S., 3 сакавіка 2013 г. Архіўная копія ад 3 сакавіка 2013 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  21. ^ Незабыўны трэк ад Martin S. // Tuzin.fm, 4 сакавіка 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  22. ^ Вячаслаў Радзівонаў. Martin S. і Sonika запісалі драму, якая разьдзірае жыцьцё // Партал «Ультра-музыка», 7 кастрычніка 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  23. ^ Martin S. прадставілі міні-альбом «Не забыць памылкі ніколі» // Tuzin.fm, 12 лютага 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  24. ^ Iver і Martin S. прадставілі сумесны сынгл // Tuzin.fm, 1 красавіка 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  25. ^ Iver і Martin S.: «Мы арыентаваліся на Кубрыка і Таркоўскага» // Tuzin.fm, 26 траўня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  26. ^ Iver і Martin S.: Кубрыкам натхнёныя // Tuzin.fm, 19 жніўня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  27. ^ Martin S.. «Раз на раз» (ужывую ў Маладэчна) // Martin S., 19 студзеня 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  28. ^ Прэзэнтацыя на Эўрарадыё: сынгл ад Martin S., запісаны за народныя грошы // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 28 лістапада 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  29. ^ Кацярына Лясун. Martin S.: «Сваіх фанатаў мы робім сябрамі» // Чырвоная зьмена. — 29 студзеня 2015. — № 2 (15761). — С. 7.
  30. ^ Павал Аксіновіч. «Martin S.» прадставіў свой новы альбом у клюбе «Рэпаблік» // Новы час, 29 кастрычніка 2016 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  31. ^ Martin S. абвесьціў, што акцыя «Альбом альбо сьмерць» прайшла пасьпяхова // Tuzin.fm, 5 чэрвеня 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  32. ^ Martin S. запісаў посткрызісны альбом, які праспансавалі слухачы // Tuzin.fm, 7 кастрычніка 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
  33. ^ Гісторыя маладосьці і вар’яцтва ад Martin S. // Партал «Тузін гітоў», 10 лютага 2016 г. Праверана 8 красавіка 2019 г.
  34. ^ Дар’я Рублеўская.; Арт Сядзіба (2017-03-19) Пяцігоддзе гурта Martin S. Як гэта было (бел.). Samoe RadioПраверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2019-12-16 г.
  35. ^ Топ-12 песень вясны-2019. Частка-2 // Партал «Тузін гітоў», 3 траўня 2019 г. Праверана 25 студзеня 2021 г.
  36. ^ «Марцін С». «Няхай» // «Ютуб», 30 лістапада 2020 г. Праверана 16 сакавіка 2021 г.
  37. ^ Сяргей Будкін. «Мы хочам зрабіць агульную музычную прэмію» // Кампанія «Будзьма беларусамі!», 13 сьнежня 2013 г. Праверана 16 сакавіка 2021 г.
  38. ^ «Марцін С» // Інтэрнэт-часопіс «34mag», 20 сьнежня 2013 г. Архіўная копія ад 25 жніўня 2014 г. Праверана 16 сакавіка 2021 г.
  39. ^ Зьміцер Падбярэскі. Марцін С. «Марцін С» // Музычны партал «Экспэрты», 25 студзеня 2013 г. Праверана 16 сакавіка 2021 г.
  40. ^ Татьяна Бобер. (2013-03-18) Вырезано цензурой: я рок люблю, а Хавьер его нет (рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2020-01-05 г. Архіўная копія ад 2013-03-23 г.
  41. ^ Сяргей Будкін. С — значыць стараннасьць // Партал «Тузін гітоў», 24 кастрычніка 2013 г. Праверана 8 красавіка 2019 г.
  42. ^ Сяргей Будкін. (2012-12-26) S – значыць стараннасьць (Martin S.- Martin S., інтэрнэт-рэліз, 2012) (бел.). Будзьма беларусамі!Праверана 2020-03-03 г. Архіўная копія ад 2020-03-03 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]