Вікіпэдыя:Крытэры добрых артыкулаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасьці, але ў адрозьненьне ад абраных артыкулаў усе патрабаваньні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпэдыі, добрыя артыкулы павінны быць:

  • Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпэдыі, а не скапіяванымі аднекуль; мова й стыль напісаньня павінны быць на добрым узроўні і ня ўтрымліваць відавочных памылак.
  • Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаваньні.
  • Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзэнтатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасьць самых значных сьцьверджаньняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць сьпіс літаратуры і зноскі.
  • Утрымліваць зноскі на крыніцы інфармацыі асноўных тэзісаў, фактаў, сьцьверджаньняў, якія могуць выклікаць недавер, а таксама ацэначных меркаваньняў па тэме артыкула.
  • Нэўтральнымі: прадстаўляць меркаваньні справядліва і непрадузята.
  • Стабільнымі: калі зьмест артыкула не зьяўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
  • З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3—4 сказы ўводзінаў, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
  • Структураванымі: мець добра структураваную герархію разьдзелаў.
  • Мець выявы толькі зь ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі вольныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасьць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрам добрапрыстойнага выкарыстоўваньня.
  • Закончанымі: ня ўтрымліваць яўна недапісаныя разьдзелы.
  • Мець катэгорыі і інтэрвікі.

Што можа быць недапрацаваным:

  • Часткі вялікай тэмы могуць быць ня цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
  • Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасьці;
  • Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
  • Мова можа быць не да канца дасканалая.