Беларуская гандлёва-прамысловая палата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Беларуская гандлёва-прамысловая палата

Эмблема
Абрэвіятура БелГПП
Дэвіз Пасьпяховы бізнэс, моцная краіна
Дата ўтварэньня 23 сьнежня 1952 (69 гадоў таму)
Тып лабісцкая
Юрыдычны статус некамэрцыйная арганізацыя
Мэта спрыяньне міжнароднаму гандлю
Штаб-кватэра Цэнтральны раён, мікрараён Асмалоўка, Камуністычная вул., д. 11[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Каардынаты 53°54′45″ пн. ш. 27°33′43″ у. д. / 53.9125° пн. ш. 27.56194° у. д. / 53.9125; 27.56194Каардынаты: 53°54′45″ пн. ш. 27°33′43″ у. д. / 53.9125° пн. ш. 27.56194° у. д. / 53.9125; 27.56194
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Сяброўства 2570 прадпрыемстваў Беларусі (2022 год)
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Міхаіл Мятлікаў
Намесьнікі Дзяніс Мялешкін, Алена Шабаліна
Сябры Прэзыдыюму Яўген Бялоў, Ігар Назарук, Зьміцер Харытончык, Міхаіл Самалазаў
Асноўныя асобы Віталь Воўк, Андрэй Іванюк, Уладзімер Лінёў, Генадзь Міцкевіч, Віктар Навачадаў, Тарас Надольны, Юры Прадко[2]
Кіроўны орган Прэзыдыюм
Матчына кампанія Міністэрства замежных справаў Беларусі
Зьвязаныя кампаніі «Белінтэрэкспа», «Белпатэнтсэрвіс», «Цэнтар дзелавой адукацыі»
Сайт cci.by/be
Заўвагі Беларускае аддзяленьне Ўсесаюзнай гандлёвай палаты (да 1972 г.), Гандлёва-прамысловая палата Беларускай ССР (да 6 ліпеня 1991 г.), Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Беларусь (да 20 кастрычніка 1994 г.)

Беларуская гандлёва-прамысловая палатанекамэрцыйная арганізацыя юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, заснаваная ў сьнежні 1952 году ў якасьці Беларускага аддзяленьня Ўсесаюзнай гандлёвай палаты.

На 2022 год налічвала звыш 2500 прадпрыемстваў-сябраў у Беларусі. Аказвала звыш 100 відаў паслугаў дзеля падтрымкі сваіх сябраў у замежным гандлі. Мела каля 1000 пагадненьняў і мэмарандумаў з больш як 100 краінамі. За мяжой працавала звыш 40 прадстаўнікоў БелГПП. Таксама БелГПП была заснавальніцай 23-х справавых радаў з замежнымі супольнікамі. У рамках інфармацыйнай плятформы «Голас бізнэсу» зьбірала прапановы прадпрыемстваў у паляпшэньні ўкладальніцка-справавога асяродзьдзя для прадстаўленьня ва ўрадзе Беларусі і міжнародных арганізацыях. БелГПП аказвала звыш 70 відаў падтрымкі сваім сябрам са зьніжкай і бясплатна. Штогод абнародавала дасьледаваньні замежных рынкаў пра найвыгаднейшыя іх таварныя галіны і магчымых супольнікаў. Звыш 20 гадоў выходзіў бюлетэнь «Мэркур» (афіц.: «Меркурый») з камэнтарамі экспэртаў пра вядзеньне прадпрымальніцтва за мяжой. Штогод выпускалі зборнік «Беларускія экспартэры» (афіц.: «беларускія экспарцёры») пра больш як 2200 айчынных вытворцаў. У рамках канцэпцыі «Лічбавая БелГПП» празь Сеціва аказвалі паслугі, праводзілі мерапрыемствы он-лайн і распаўсюджвалі выданьні. БелГПП улучала 10 установаў: 6 абласных аддзяленьняў з правам юрыдычнай асобы, 3 унітарныя прадпрыемствы «Белінтэрэкспа», «Белпатэнтсэрвіс» і «Цэнтар дзелавой адукацыі», а таксама Міжнародны арбітражны суд пры БелГПП. Дзеля крокавай даступнасьці ў 30 местах Беларусі працавалі прадстаўніцтвы абласных аддзяленьняў БелГПП[3].

Задачы і паўнамоцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле 3-га артыкула Закону Беларусі 2003 году «Аб гандлёва-прамысловай палаце», асноўнымі задачамі БелГПП былі:

  • спрыяньне разьвіцьцю сувязяў прадпрыемстваў з замежнымі ўкладальнікамі і павелічэньню вывазу беларускіх тавараў і паслугаў;
  • дапамога прадпрыемствам у разьвіцьці вытворчасьці спабораздольных вырабаў і ў гандлі на замежных рынках;
  • прадстаўленьне і абарона зацікаўленасьцяў сябраў БелГПП пры вонкавагаспадарчай дзейнасьці ў Беларусі і іншых дзяржавах;
  • разьвіцьцё і ўмацаваньне сувязяў з палатамі і зьвязамі прадпрымальнікаў іншых дзяржаваў;
  • распаўсюд зьвестак пра навукова-тэхнічныя, прамысловыя і экспартныя магчымасьці Беларусі, пра заканадаўства ў галіне вонкавагаспадарчай дзейнасьці, а таксама пра звычаі і правілы міжнароднага гандлю;
  • дарадчая дзейнасьць у дасьледаваньні і асваеньні замежных рынкаў, у пошуку замежных супольнікаў для гаспадарчай супрацы і ў спрыяньні ўсталяваньню сувязяў з прадпрыемствамі Беларусі;
  • удасканаленьне навучаньня і стажаваньня вонкавагаспадарчых адмыслоўцаў;
  • ладжаньне міжнародных выставаў і кірмашоў[4].

Паводле 20-га артыкула Закону «Аб гандлёва-прамысловай палаце», Беларуская гандлёва-прамысловая палата:

  • выдавала пасьведчаньні пра паходжаньне тавараў і вызначала прыналежнасьць вырабаў і паслугаў да ўласнай вытворчасьці;
  • пацьвярджала сапраўднасьць дакумэнтаў міжнароднага гаспадарчага абароту;
  • засьведчвала непераадольныя абставіны ў адпаведнасьці з умовамі вонкавагандлёвых угодаў і міжнародных дамоваў Беларусі[4].

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зьезд. Склікаўся раз на 3 гады. Правамоцны пры ўдзеле прынамсі 2/3 абраных пасланьнікаў. Абіраў Раду і Рэвізійную камісію. Зацьвярджаў кірункі і спосабы дзейнасьці.
  • Рада. Засядала штогод. Правамоцная пры наяўнасьці звыш паловы складу. Ухваляла пастановы простай большасьцю галасоў. Абірала старшыню на прапанову Міністэрства замежных справаў Беларусі. Зацьвярджала склад Прэзыдыюму на прапанову старшыні. Ладзіла выкананьне пастановаў Зьезду. Разглядала і зацьвярджала гадавыя справаздачы Прэзыдыюму і Рэвізійнай камісіі.
  • Прэзыдыюм. Складаўся са старшыні, прызначаных ім намесьнікаў і прызначаных Радай сябраў. Засядаў прынамсі раз на 3 месяцы. Правамоцны пры ўдзеле звыш паловы сябраў. Выконваў пастановы Зьезду і Рады. Прымаў сябраў у БелГПП. Зацьвярджаў каштарыс БелГПП. Вызначаў памер, парадак і тэрміны сплаты ўступных і сяброўскіх складак. Утвараў камітэты, камісіі і працоўныя групы. Ухваляў пастановы аб адкрыцьці прадстаўніцтваў і Рэглямэнт трацейскіх судоў. Старшыня ўхваляў расцэнкі на паслугі БелГПП.
  • Рэвізійная камісія. Засядала штогод. Наглядала за гаспадарча-грашовай дзейнасьцю БелГПП[5].

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год Беларуская гандлёва-прамысловая палата мела: 5 управаў — 1) арганізацыйную, 2) інфармацыйнага забесьпячэньня, 3) міжнароднай супрацы, 4) сэртыфікацыі і экспэртнай дзейнасьці, 5) юрыдычную; 2 сэктары — 1) выставачна-кірмашовай дзейнасьці, 2) кантрольна-дакумэнтацыйнага забесьпячэньня; бухгальтэрыю і фінансава-эканамічную службу[6]. Абласныя аддзяленьні БелГПП мелі прадстаўніцтвы ў 29 гарадах Беларусі па-за абласнымі цэнтрамі:

У складзе БелГПП працавала 4 камітэты: 1) выставачна-кірмашовай і кангрэснай дзейнасьці, 2) прамысловай палітыкі і прадпрымальніцкай дзейнасьці, 3) разьвіцьця экспарту і вонкаваэканамічнай інтэграцыі, 4) узаемінаў з Эўразійскай эканамічнай камісіяй (Расея)[7]. Выпускалі 3 выданьні па-ангельску і па-расейску:

  • штоквартальны бюлетэнь «Мэркурый» з 1995 году абсягам 60 старонак і накладам 3000 асобнікаў (падпісны індэкс на «Белпошце» 00150, ISSN 2073-5006)[8];
  • бясплатны штогадовы даведнік-каталёг «Беларускія экспартэры» накладам 3000 асобнікаў[9];
  • бясплатны даведнік «Беларусь. Бізнэс-партнэр» накладам 7000 асобнікаў аднойчы на 2 гады[10].

Міжнародная супраца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год дзейнічала 24 двухбаковыя міжнародныя справавыя рады пры ўдзеле БелГПП з 23-ма краінамі, у тым ліку з: 15-ю краінамі Азіі, такімі як ААЭ, Аман, Банглядэш, Віетнам, Грузія, Індыя, Іран, Казахстан, Катар, Пакістан, Паўднёвая Карэя, Таджыкістан, Туркмэністан, Турэччына і Ўзбэкістан; 1-й краінай Афрыкі, такой як Эгіпет; 7-ю краінамі Эўропы, такімі як Аўстрыя, Італія, Нямеччына (Саксонія), Расея, Сэрбія, Украіна і Швайцарыя[11]. У 32-х краінах працавала 39 прадстаўнікоў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, у тым ліку ў:

Беларуская гандлёва-прамысловая палата была ўдзельніцай такіх 4-х міжнародных аб’яднаньняў, як Міжнародная гандлёвая палата (Францыя), Аб'яднаньне эўрапейскіх гандлёва-прамысловых палатаў (Бэльгія), Ганзейскі парлямэнт (Нямеччына) і Міжнародная гандлёвая палата Шаўковага шляху (Кітай). Агулам падпісалі 967 пагадненьняў і мэмарандумаў са 104-ма краінамі[13].

Конкурсы і праекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год Беларуская гандлёва-прамысловая палата праводзіла 2 штогадовыя конкурсы.

Сярод іншага, Беларуская гандлёва-прамысловая палата ладзіла 5 праектаў.

  • Рэестар добрасумленных партнэраў. Вёўся ад 30 сьнежня 2019 году на вэб-бачыне БелГПП. Умовамі ўлучэньня ў Рэестар былі: 1) прадпрымальніцтва прынамсі цягам 3-х гадоў, 2) цалкам утвораны статутны фонд, 3) дзейны стан без банкруцтва і пераўтварэньня, 4) адсутнасьць пратэрмінаванай завінавачанасьці па падатках, 5) адсутнасьць нядопуску да дзяржаўных закупак, 6) сяброўства ў БелГПП без завінавачанасьці па выплаце складак[16]. На чэрвень 2022 году Рэестар налічваў 239 добрасумленных партнэраў[17].
  • Прэміюм-клюб «Б2Б». Праграма абмену зьніжкамі на паслугі і тавары між сябрамі БелГПП. Абвесткі пра зьніжкі разьмяшчаліся на вэб-бачыне Палаты і ў штоквартальным бюлетэні «Мэркурый»[18]. На чэрвень 2022 году клюб налічваў 5 удзельнікаў, якія прапаноўвалі свае зьніжкі. Сярод было аўдытарскае прадпрыемства «ААБ Кансалт», якое належала «Беларусбанку»[19].
  • «Голас бізнэсу». Інфармацыйная плятформа для збору праз гугл-формы: 1) прапановаў аб зьмяненьні гандлёвага заканадаўства, 2) паведамленьняў пра перашкоду вывазу тавараў, 3) паведамленьняў аб складанасьцях у гандлі, 4) удзелу ў апытаньнях, 5) прапановаў тэмаў для камітэтаў БелГПП, 6) паведамленьняў пра перашкоды ў Эўразійскім эканамічным зьвязе, 7) заявак на кансультаваньне, 8) прапановаў навінаў[20].
  • «Акадэмія экспарту». Правядзеньне 3-х відаў бізнэс-сэмінараў для прадстаўнікоў прадпрыемстваў: 1) краінавы — выступы замежных дыпляматаў і беларускіх чыноўнікаў пра фінансавае права пэўнай краіны і яе заканадаўства пра перавозку тавараў, адпаведнае падаткаабкладаньне, канкурэнтнае асяродзьдзе і густы спажыўцоў; 2) галіновы — апавяшчэньне прадстаўнікамі галіновых аб’яднаньняў і замежнымі адмыслоўцамі пра абавязковыя ўмовы галіновага вывазу, а таксама парады распрацоўнікаў законапраектаў; 3) рэгіянальны — аповед адмыслоўцаў у абласных цэнтрах пра дзяржаўную падтрымку вывазу тавараў з улікам асаблівасьцяў гаспадарчага разьвіцьця пэўнай часткі сьвету[21].
  • «Экспарт анлайн». Даведка і парады адмыслоўцаў і прадстаўнікоў гандлёвых пляцовак наконт электронных каналаў продажаў прадпрыемствам і спажыўцам празь «Беларускую ўнівэрсальную таварную біржу» і замежныя электронныя плятформы ў Кітаі і Расеі[22].
  • Плятформа бізнэс-кантактаў. Каталёг 167 прадпрыемстваў у 48 галінах[23].

Сяброўства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год Беларуская гандлёва-прамысловая палата налічвала 2570 сябраў, сярод якіх былі індывідуальныя прадпрымальнікі (ІП), прадпрыемствы і холдынгі. Сярод іх на прыватныя прадпрыемствы прыпадала 87 % сяброў, у тым ліку 78,5 % на малыя і сярэднія прадпрыемствы. Яшчэ 19,5 % сябраў складалі прадпрыемствы з удзелам замежнага капіталу. Пры гэтым, за 2020—2021 гады ў БелГПП уступіла 535 новых сяброў (+20 %)[24]. Уступная і сяброўская складка ў БелГПП складала: 2 базавыя велічыні (БВ) — для ІП і дробных прадпрыемстваў да 15 чалавек, 4 БВ — для малых прадпрыемстваў да 100 чалавек, 8 БВ — для сярэдніх прадпрыемстваў да 250 чалавек, 10 БВ — для буйных прадпрыемстваў да 1000 чалавек і 25 БВ — найбольшых прадпрыемстваў з больш як 1000 чалавек. Прадпрыемствы пэўных відаў сплочвалі складкі без уліку колькасьці працаўнікоў:

Паслугі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год Беларуская гандлёва-прамысловая палата аказвала паслугі ў 12 галінах[26]:

  • маркетынгавая і інфармацыйная падтрымка — пошук справавых супольнікаў, дасьледаваньне рынку, праверка контрагентаў і апавяшчэньне пра доступ тавараў у краіну[27];
  • прававое забесьпячэньне — парады наконт вядзеньня гандлю, распрацоўка праектаў вонкавагаспадарчых дамоваў, засьведчаньне неадольных абставінаў і пацьверджаньне сапраўднасьці дакумэнтаў міжнароднага гаспадарчага абарачэньня[28];
  • ахова і абарона інтэлектуальнай уласнасьціпатэнтная і судовая дзейнасьць, патэнтныя дасьледаваньні і дэпанаваньне[29];
  • пацьверджаньне вытворчасьці прамысловых вырабаў — экспэртыза на адпаведнасьць патрабаваньням і пасьведчаньне пра паходжаньне тавару[30];
  • афармленьне і выдача карнэта часовага ўвозу — для прафэсійнага абсталяваньня, тавараў для выставы, спартовага інвэнтару, жывых жывёлаў, камэрцыйных узораў, навуковага і адукацыйнага абсталяваньня[31];
  • справавая адукацыя — сэмінары і карпаратыўнае навучаньне, замежныя праграмы і павышэньне кваліфікацыі, «Акадэмія экспарту» і замежныя мовы[32];
  • трацейскі суд і пасярэдніцтва — Міжнародны арбітражны суд пры БелГПП і «Асяродак альтэрнатыўнага ўлагоджаньня спрэчак і пасярэдніцтва» ў Магілёве[33];
  • засьведчаньне вырабаў уласнай вытворчасьці — пашпарт для тавараў, працаў і паслугаў, у тым ліку банкаў і страхаўнікоў[34];
  • ацэнка — для абсталяваньня і машынаў, зямельных дзялянак і нерухомасьці, прадметаў інтэлектуальнай уласнасьці, прадпрыемства і самаходаў[35];
  • экспэртыза тавару — вызначэньне, адбор пробы для дасьледаваньня, перададгрузачны агляд, судовая экспэртыза, засьведчаньне стану ўпакоўкі, колькасьці тавару пры перадачы на мытны склад, экспэртыза вернутых тавараў і вызначэньне страхавой шкоды, экспэртыза камплектацыі і якасьці пры перагрузцы, экспэртыза страты якасьці агароднінай у ходзе захоўваньня і перавозкі, экспэртыза тары і маркіроўкі, экспэрты мытных тавараў[36];
  • выставачна-кірмашовая дзейнасьць — ладжаньне і правядзеньне выставаў і кірмашоў у Беларусі і за мяжой, узгадненьне ўдзелу ў выставе і кірмашы за мяжой, ладжаньне працы і апавяшчэньне Міжведамаснай рады выставачнай, кірмашовай і кангрэснай дзейнасьці[37];
  • міжнародная справавая супраца — ладжаньне круглых сталоў і нарадаў, сэмінараў і форумаў, справавых паездак за мяжу, правядзеньне перамоваў і сустрэчаў у Беларусі і за мяжой, прыём замежных дэлегацыяў у Беларусі, ладжаньне прадстаўленьня вобласьці і прадпрыемстваў, брэндаў, паслугаў і тавараў у Беларусі і за мяжой, справавое падарожніцтва[38].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

23 сьнежня 1952 году старшыня Савету міністраў СССР Ёсіф Сталін падпісаў Распараджэньне аб заснаваньні Беларускага аддзяленьня Ўсесаюзнай гандлёвай палаты (УГП). У 1963 годзе ў Берасьці ўтварылі філію Беларускага аддзяленьня УГП і ўвялі паслугу вырабу і ўліку таварных знакаў. У 1963 годзе Савет міністраў Беларускай ССР перадаў Беларускаму аддзяленьню УГП паўнамоцтвы экспэртызы. У 1969 годзе ўвялі паслугу патэнтаваньня. У 1972 годзе Беларускае аддзяленьне ГПП СССР пераўтварылі ў Гандлёва-прамысловую палату Беларускай ССР[39].

6 ліпеня 1991 году Міністэрства юстыцыі Беларусі паставіла на ўлік грамадзкае аб’яднаньне «Гандлёва-прамысловая палата Рэспублікі Беларусь» («ГПП РБ»)[5]. У 1992 годзе абласныя аддзяленьні «ГПП РБ» пераўтварылі ў прадпрыемствы. 20 кастрычніка 1994 году «ГПП РБ» перайменавалі ў «Беларускую гандлёва-прамысловую палату» («БелГПП»), пры якой утварылі Міжнародны арбітражны суд. У 1996 годзе заснавалі прадпрыемства «Белпатэнтсэрвіс». У 1998-м БелГПП стала ўдзельніцай Міжнароднай гандлёвай палаты (Францыя). 23 ліпеня 2001 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 403 «Аб Беларускай гандлёва-прамысловай палаце», якая стала некамэрцыйнай арганізацыяй. У 2002 годзе заснавалі прадпрыемствы «Белінтэрэкспа» і «Цэнтар дзелавой адукацыі». У 2003 годзе БелГПП стала ўдзельніцай Аб'яднаньня эўрапейскіх гандлёва-прамысловых палатаў (АЭГПП; Бэльгія)[39]. 16 чэрвеня 2003 году А. Лукашэнка падпісаў Закон Беларусі «Аб гандлёва-прамысловай палаце», паводле 20-га артыкула якога БелГПП стала: 1) выдаваць пасьведчаньні аб паходжаньні тавараў, 2) вызначаць прыналежнасьць вырабаў да ўласнай вытворчасьці, 3) пацьвярджаць сапраўднасьць дакумэнтаў міжнароднага гаспадарчага абарачэньня. Пасьля паправак у Закон ад 29 красавіка 2004 году старшыню сталі абіраць «на прапанову» Міністэрства замежных справаў Беларусі[4].

У 2004 годзе БелГПП пачала выдаваць карнэты часовага ўвозу[39]. У 2019 годзе ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату ўступіла звыш 300 прадпрыемстваў, зь якіх прыватнымі былі 90 %[40].

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кантакты // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 15 чэрвеня 2022 г.
  2. ^ Прэзыдыюм // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  3. ^ БелГПП сёньня // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  4. ^ а б в Закон Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2003 г. № 208-З «Аб гандлёва-прамысловай палаце»(рас.) // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  5. ^ а б Статут 2001 году(рас.) // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  6. ^ а б Структура // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  7. ^ Камітэты(рас.) // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  8. ^ Аб выданьні «Мэркурый» // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  9. ^ Аб выданьні «Беларускія экспартэры» // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  10. ^ Выданьне «Беларусь. Бізнэс-партнэр» // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  11. ^ Дзелавыя саветы // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  12. ^ Прадстаўнікі за мяжой // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  13. ^ Партнэрскія арганізацыі // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  14. ^ Палажэньне аб рэспубліканскім конкурсе «Найлепшы экспартэр году» // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  15. ^ Конкурс для прадстаўнікоў СМІ «Разьвіцьцё экспартнага патэнцыялу Беларусі» // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  16. ^ Палажэньне аб Рэестры добрасумленных партнэраў // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  17. ^ Рэестар добрасумленных партнэраў // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  18. ^ Умовы ўдзелу ў Прэміюм-клюбе «Б2Б» // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  19. ^ Прэміюм-клюб «Б2Б» // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  20. ^ Інфармацыйная плятформа «Голас бізнэсу» // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  21. ^ Праект «Акадэмія экспарту» // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  22. ^ Праект «Экспарт анлайн» // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  23. ^ Плятформа бізнэс-кантактаў // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  24. ^ Пра сяброўства // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  25. ^ Сяброўскія складкі // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  26. ^ Паслугі // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  27. ^ Маркетынгавая і інфармацыйная падтрымка // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  28. ^ Прававое забесьпячэньне ВЭД // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  29. ^ Ахова і абарона інтэлектуальнай уласнасьці // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  30. ^ Сэртыфікат аб паходжаньні тавару // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  31. ^ Карнэт часовага ўвозу // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  32. ^ Дзелавая адукацыя // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  33. ^ Арбітраж і мэдыяцыя // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  34. ^ Сертыфікат прадукцыі уласнай вытворчасці // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  35. ^ Ацэнка // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  36. ^ Экспэртыза тавару // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  37. ^ Выставачна-кірмашовая дзейнасьць // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  38. ^ Міжнароднае дзелавое супрацоўніцтва // Беларуская гандлёва-прамысловая палата, 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  39. ^ а б в г БелГПП: даты і падзеі (рас.) // Мэркурый : бюлетэнь. — Студзень–сакавік 2013. — № 1 (63). — С. 15. — ISSN 2073-5006.
  40. ^ БелГПП атрымала права на правядзеньне курсаў павышэньня кваліфікацыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 чэрвеня 2020 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  41. ^ БелТА. Старшынёй Беларускай гандлёва-прамысловай палаты абраны Ўладзімер Улаховіч // Газэта «Наша ніва», 10 жніўня 2016 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.
  42. ^ Прызначаны новы старшыня БелГПП // Беларуская гандлёва-прамысловая палата ў Гішпаніі, 7 красавіка 2022 г. Праверана 14 чэрвеня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]