Шклоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Wizardist (гутаркі | унёсак) у 22:43, 3 студзеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Шклоў
Меская ратуша
Меская ратуша
Coat of Arms of Škloŭ, Belarus.png
Герб Шклова
Першыя згадкі: 1520[1]
Магдэбурскае права: 10 красавіка 1762
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Шклоўскі
Плошча: 10,7 км²
Насельніцтва: 17 800 (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2239
Паштовы індэкс: 213010
Геаграфічныя каардынаты: 54°13′25″ пн. ш. 30°17′11″ у. д. / 54.22361° пн. ш. 30.28639° у. д. / 54.22361; 30.28639Каардынаты: 54°13′25″ пн. ш. 30°17′11″ у. д. / 54.22361° пн. ш. 30.28639° у. д. / 54.22361; 30.28639
Шклоў на мапе Беларусі
Шклоў
Шклоў
Шклоў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Афіцыйны сайт(рас.)(анг.)

Шклоў — места ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва 17,8 тыс. чал. (2009). Знаходзіцца за 30 км на поўнач ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Ворша — Магілёў.

Шклоў — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства.

Этымалёгія назвы

Паводле распаўсюджанага меркаваньня тапонім «Шклоў» утварыўся ад беларускага слова шкло[2].

Гісторыя

Шклоў, гравюра XVІІI ст.
Шклоў, гравюра XVІІI ст.

Першы пісьмовы ўспамін пра Шклоў зьмяшчаецца ў «Запісках» З. Гербэрштэйна і датуецца 1520[1]. Даўняе паселішча знаходзілася на месцы сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка. У XVIXVІI стст. у Шклове існаваў магутны замак і мескія ўмацаваньні. З 2-й пал. XVI ст. места зрабілася сталіцай графства.

У 1619 ваявода троцкі Аляксандар Хадкевіч фундаваў у Шклове кляштар дамініканаў. Станам на 1650 у месьце налічвалася 1220 будынкаў[1].

Упершыню маскоўскія войскі спалілі Шклоў у 1535[1]. У Інфлянцкую вайну захопнікі двойчы (у 1563 і 1580) палілі места[1]. У пачатку Трынаццацігадовай вайны ў 1654 жыхары Шклова вытрымалі маскоўскую аблогу, але пазьней здалі места; улетку 1655 у Шклове разьмясьцілася часовая стаўка цара маскоўскага Аляксея Міхайлавіча. Толькі ў 1660 войска Вялікага Княства Літоўскага вызваліла места, аднак неўзабаве ягоныя жыхары вытрымалі яшчэ адну маскоўскую аблогу. На 1661 у Шклове засталося толькі 490 будынкаў[1]. У 1666 маскоўскія войскі зноў захапілі Шклоў (акупацыя працягвалася да 1667), мясцовую шляхту за «здраду» прымусова вывезьлі ў Казань[1].

У выніку ваенных спусташэньняў у кан. XVI ст. адбыўся перанос Шклова на цяперашняе месца (паводле беларускага гісторыка М. Ткачова ў 1580 або, паводле іншых зьвестак, па 1668).

Шклоў з боку Магілёва. Ю. Пешка, 1802

У Паўночную вайну ў 1708 расейскія войскі разбурылі Шклоў за дапамогу швэдам. У 1731 мясьціна перайшла ў валоданьне Чартарыйскіх. Станам на 1739 у Шклове дзейнічалі дзьве вуніяцкія царквы.

10 красавіка 1762 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Шклову Магдэбурскае права, пячатку і герб «у блакітным полі рука, якая трымае срэбны бязьмен»[3]. У 1769 па тым, як вялікі пажар зьнішчыў амаль 300 дамоў Старога места, распачалася будова Новага места (сучасная тэрыторыя Шклова).

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе цягам 17731777 быў цэнтрам павету Магілёўскай правінцыі і губэрні. Аднак у 1777 расейскія ўлады панізілі статус паселішча да мястэчка, цэнтру воласьці Магілёўскага павету. У 1778 колішняе магдэбурскае места перадалі ў валоданьне ўласнасьць расейскаму вайскоўцу С. Зорычу.

На пач. ХІХ ст. Шклоў быў важным гандлёвым цэнтрам Беларусі, прыстаньню на Дняпры. У 1898 А. Крывашэін заснаваў у месьце кардонавую фабрыку. У пач. ХХ ст. праз Шклоў прайшла чыгунка Ворша — Магілёў.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Шклоў увайшоў ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 паселішча вярнулі ў склад БССР, дзе яно зрабілася цэнтрам раёну. У 1925 Шклоў зноў атрымаў статус места.

26 ліпеня 2002 гістарычны герб Шклова займеў афіцыйную рэгістрацыю[4].

Насельніцтва

Адукацыя

У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спэцшкола, цэнтар разьвіцьця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, бібліятэка.

Мас-мэдыя

У месьце выдаецца газэта «Ўдарны фронт».

Забудова

Сучасная меская тэрыторыя выцягнулася ўздоўж Дняпра. Забудова галоўным чынам сядзібнага тыпу. У цэнтры і жылых масівах узводзяцца 2—5-павярховыя будынкі. Захаваўся фрагмэнт пабудоваў XVIII ст. Ёсьць паркавая зона.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Царква Праабражэньня Гасподняга

Шклоў уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гістарычна-культурная спадчына Магілёўскага краю» і «Айчыны славутыя імёны»[7]. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Крынічка».

Выдатныя мясьціны

У Шклове знаходзіцца геалягічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня Ніжнінскі роў.

На паўднёвай ускраіне места (в. Рыжкавічы) месьціцца археалягічны комплекс ХІV—XVIIІ стст., які складаецца з замчышча, рэштак касьцёла і кляштару дамініканаў і руінаў вуніяцкай царквы Сьвятых Апосталаў Пятра й Паўла[8].

  • Будынак канторы папяровай фабрыкі «Спартак» (1898)
  • Гістарычная забудова места (XVIІІ—ХІХ стст.)
  • Касьцёл (1849)
  • Могілкі габрэйскія
  • Парк пры былой сядзібе Крывашэіна (1902). Занядбаны, драўляны сядзіны дом пач. ХХ ст. спалены ў траўні 2004
  • Ратуша (XVIІІ ст.)
  • Сынагога (XVIІ ст.)
  • Царква Праабражэньня Гасподняга (кан. ХІХ ст.)

Страчаная спадчына

  • Кадэцкі корпус (XVIІІ ст.)
  • Сядзіба Крывашэіна (пач. ХХ ст.)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (XVIІ ст.)
Шклоўскі кадэцкі корпус, рысунак пач. XІX ст.


Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. ^ а б в г д е ё ж з Андрэй Лукашэвіч. Шклоў // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 757.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 411.
  3. ^ Шклоў // Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  4. ^ Геральдика на Шкловский районный исполнительный комитет
  5. ^ Szkłów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 922.
  6. ^ Шклов // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  7. ^ Шклов // Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
  8. ^ Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19.08.2009 № 1088 [1]

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg Шклоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў