Рудзенскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ру́дзенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у лютым — ліпені 1935 году і 1938—1960 гадах. Цэнтар — Рудзенск. Утвораны 12 лютага 1935 году, падзелены на 13 сельсаветаў: Азярычынскі, Вузьлянскі (з 8 красавіка 1957 году — Навапольскі), Гарэлецкі, Голацкі, Дрычынскі, Дудзіцкі, Дукорскі, Пудзецкаслабодзкі, Пярэжырскі, Рудзенскі, Сяргеевіцкі, Цытвянскі, Шацкі. 6 ліпеня 1935 году перайменаваны ў Сьмілавіцкі, які з 11 лютага 1938 году атрымаў ранейшую назву. З 1938 году ў Менскай вобласьці. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, Сьмілавіцкі сельсавет перададзены Ігуменскаму, Навапольскі, Шацкі — Узьдзенскаму, Голацкі, Дрычынскі, Дукорскі, Пярэжырскі, Сяргеевіцкі, Цытвянскі і г. п. Рудзенск — Пухавіцкаму раёнам.